Вручение 6 июня 2012 г.

Премия за 2011 год.

Страна: Беларусь Место проведения: город Минск, книжная лавка «Логвинов» Дата проведения: 6 июня 2012 г.

Глиняный Велес

Лауреат
Аляксандр Лукашук 4.3
"Сьлед матылька" - дакументальнае падарожжа ў Менск 1960-х, дзе жыве дзіўны амерыканец-перабежчык, за якім дзень і ноч сочыць вока і вуха дзяржбяспекі. Неўзабаве ён адляціць на радзіму і наробіць там такіх дзялоў, што дагэтуль яго менская справа застаецца засакрэчанай. Але не для чытачоў гэтай кнігі.

У 1952 годзе, калі герою гэтай кнігі Лі Освальду было 13 гадоў і падлеткі зачытваліся фантастыкай, амэрыканскі пісьменьнік Рэй Брэдбэры апублікаваў самае вядомае сваё апавяданьне «І грымнуў гром» (па колькасьці перавыданьняў у сваім жанры яно займае першае месца ў сьвеце). ... На раніцу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў герой Брэдбэры ідзе ў кантору, якая арганізуе падарожжы ў часе, бо лепш адправіцца ў мінулае, чым жыць пры новым прэзыдэнце-дыктатары. Аднак высьвятляецца, што выбары ўсё ж выйграў яго супернік, і герой зь лёгкім сэрцам адпраўляецца ў мінулае на паляваньне. Там ён выпадкова расьціснуў матылька, і калі вярнуўся, аказалася, што ў выніку ланцужка падзеяў рэчаіснасьць зьмянілася, і прэзыдэнтам стаў дыктатар. Апошняе, што чуе герой — гром стрэлу, якім абрываюць яго жыцьцё і ягоную ролю ў гісторыі...
Уладзіслаў Ахроменка 4.3
Выпускнік сталічнага вну Скіргайла – натхнёны паэт, высокародны адраджэнец і малады спецыяліст – трапляе па размеркаванні ў Таргачоў – тыповы райцэнтр сінявокай. Скіргайлавы рамантычныя парывы сустракаюць татальнае непаразуменне з боку простых таргачоўцаў, раённай улады, а таксама кантынгенту расійскай ракетнай базы “Волга-Волга”, што стаіць у Таргачове. На шчасце, маладзёну выпадае ўнікальны шанец выправіцца ў мінулае – і кардынальным чынам змяніць лёс Радзімы. Патрабуецца для гэтага ўсяго нічога – прадаць душу д’яблу…
Лявон Вольский 3.7
У кнігу прозы вядомага музыкі і сьпевака, лідэра знакамітых гуртоў "Мроя", "NRM", "Крамбамбуля", Лявона Вольскага ўвайшлі трынаццаць аповедаў і аповесьць "Пакуль сабачка жывы", якія былі напісаныя больш як за дваццаць гадоў творчай працы.
Сяргей Календа 4.4
Анатацыі няма. Словы аўтара:
"Першая частка кнігі, збор апавяданняў “Волкі хлеб”, аб’яднаная адным героем, якога завуць Гераня Латураў. І ён фігуруе амаль ва ўсіх апавяданнях, за выключэннем трох ці чатырох, лічыць дакладна не буду. Гэты збор апавяданняў досыць рознакаляровы як па апавяданнях, так і па эстэтыцы і тэматыцы, часта праз галоўнага героя чуюцца словы аўтара, часта наадварот, ідзе нейкі ўнутраны маналог, наканаваны прыхаваць сапраўдныя думкі, ідэі…
Што тычыцца другой часткі, літаратурнага праекта “Апранутыя апавяданні”, то тут усё можа быць яшчэ складаней, бо за асноўную задуму я ўзяў раман Пітэра Грынуэя “Золата” і зрабіў інтэрпрэтацыю на свой лад, дзе асноўнай канвой, альбо так бы мовіць “завязкай” да аповеду, з’яўляецца вопратка, праз якую пачынаецца падарожжа па краінах, жыццях і лёсах людзей, гэта хутчэй штосьці кшталту вялікай гутаркі пра сэканд-хэнд на ўзроўні рэлігіі, містыкі, казачнасці, прыпавесці... апранутыя апавяданні насычаны гульнёй, героямі, пачуццямі, тэмпам развіцця сюжэта..."
Ян Максімюк 4.0
“Словы ў голым полі” ўключае тэксты, якія былі мною напісаныя як гадоў пятнаццаць таму, так і ўсяго летась, — кажа Ян Максімюк. — Значыць, кніжка не плянавалася загадзя. Яна складаецца з тэкстаў, якія пісаліся адначасна з ходам падзеяў у беларускім літаратурным жыцьці, і ў маім асабістым, ды публікаваліся ў розных сёньня ўжо цяжкадаступных або і ўвогуле недаступных выданьнях. Гэта паэт, празаік, філёзаф і сябар Ігар Бабкоў, які наогул чытаў тое, што я пісаў цягам апошніх пятнаццаці гадоў, падмовіў мяне зрабіць выбар з маіх прамінулых тэкстаў ды скласьці зь іх кніжыцу. Маўляў, некаторыя з гэтых тэкстаў заселі ў ягонай памяці, і ён ахвотна пабачыў бы іхнае ўзнаўленьне. Паколькі я давяраю чытацкаму густу Ігара, дык я яго паслухаўся. І напісаў адзін тэкст адмыслова для гэтага выданьня.