Вручение 3 сентября 2017 г.

Страна: Беларусь Место проведения: город Полоцк, Витебская область Дата проведения: 3 сентября 2017 г.

Лучшее произведение прозы

Лауреат
Людміла Рублеўская 4.4
У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Лучшее произведение или сборник поэзии

Лауреат
Анатолий Аврутин 0.0
Сборник стихотворений, в котором почти пятьсот страниц, включает практически все лучшее из созданного поэтом за четыре с лишним десятилетия творческой деятельности, новые стихи, стихи юношеской поры, ранее не включавшиеся ни в одну из книг автора, а также многочисленные переводы шедевров мировой лирики на русский язык –- от творчества поэтов Античности до современных белорусских мастеров слова.

Лучшее произведение для детей и юношества

Лауреат
Міхась Пазнякоў 0.0
Новую кнігу вядомага пісьменніка, лаўрэата шэрага літаратурных прэмій у галіне дзіцячай літаратуры склалі празаічныя і вершаваныя казкі па самым розным тэмам. Яны выхоўваюць любоў да ўсяго жывога — раслін, кветак, жывёл, птушак, — раскрываюць дзівосны і непаўторны свет роднай прыроды. Творы вучаць маленькіх чытачоў дабрыні, спагадлівасці, чуйнасці, любові да нашай цудоўнай Радзімы.

Лучшее произведение драматургии

Лауреат
Васіль Ткачоў 0.0
Драматычныя творы лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі пісьменніка Васіля Ткачова шырока вядомы не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. У апошні час сцэнічнае жыццё набылі п’есы «Без Ягора будзе гора», «Белы ліст» («Апошні»), «Пераправа на Казанціп», «Жаночы вулей» і іншыя. Творы напісаны жывой і вобразнай мовай, яны ўзнімаюць надзённыя пытанні нашага жыцця, вызначаюцца цікавымі сюжэтамі.

Лучшее произведение литературной критики и литературоведения

Лауреат
Валерый Назараў 5.0
У кнізе даследуецца тайнапіс сатырыка 1920-х гадоў Андрэя Мрыя, творчасць якога багата на «эзопаву мову», г. зн. алюзіі і прыхаваныя намёкі, рэмінісцэнцыі, схаваныя і прамыя цытаты, супастаўленні, кантрасты і дысанансы, алегорыі, недаказанасці, гаваркія імёны, іронію і сарказм.
Адрасуецца студэнтам і выкладчыкам гуманітарных ВНУ, даследчыкам літаратуры, мовазнаўцам, фалькларыстам, этнографам, гісторыкам, архіўным і музейным работнікам і ўсім, хто цікавіцца творчасцю пісьменніка.

Лучшее произведение публицистики

Лауреат
Зіновій Прыгодзіч 2.0
Кніга Зіновія Прыгодзіча «Постаці: З цэлым народам гутарку весці…» уключае ў сябе дзесяць творчых партрэтаў вядомых, знакамітых дзеячаў беларускай культуры. Яны прадстаўляюць практычна ўсе сферы нашай культурнай прасторы: літаратуру, тэатр, музыку, жывапіс,скульптуру. Кніга будзе цікавая і карысная для тых, хто неабыякавы да роднай культуры, творчых здабыткаў і праблем нацыянальнага мастацтва, хто цікавіцца жыццём і дзейнасцю нашых выдатных Творцаў. Чытач знойдзе ў кнізе шэраг малазнаёмых фактаў з іх біяграфій, пазнаёміцца з займальнымі гісторыямі, пра якія не часта прачытаеш у друку, адкрые для сябе нямала новага і нечаканага.

Лучший дебют года

Лауреат
Маргарыта Латышкевіч 3.0
У гэтым зборніку прадстаўлены апавяданні і нарысы маладой беларускай пісьменніцы Маргарыты Латышкевіч.
Розныя па танальнасці, ад пранізліва-кранальных да адкрыта гумарыстычных і сатырычных, яны ўсе аб’яднаныя ў досыць цэласны цыкл назіранняў за жыццём. Творы аднародныя і стылёва: аўтар акцэнтуе ўвагу чытача на асобных яркіх дэталях, на ўласны манер пераасэнсоўваючы і пераствараючы падзеі рэчаіснасці.