Вручение 6 апреля 2019 г.

Страна: Беларусь Место проведения: г. Мiнск, Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» Дата проведения: 6 апреля 2019 г.

Лучшая книга для детей и подростков

Лауреат
Вера Бурлак 4.4
Што спяваюць розныя машыны? Адкуль бяруцца і куды знікаюць зачараваныя домікі? Якія падзеі разгортваюцца ў лужынах? Аматарам пафантазіраваць, малым і вялікім, – новая кніжка вершаў Веры Бурлак.
Сяргей Белаяр 3.9
Навукова-фантастычныя апавяданні. Міжпланетныя пералёты, жыццё на Марсе, крымінал…
У аснове кнігі не толькі загадка, таямніца, але і той, каму (ці не адзінаму) пад сілу яе разгадаць. У XXII стагоддзі змяніліся ўмовы жыцця, тэхналагічны прагрэс праглынуў чалавецтва без астатку, злачынствы не зніклі, ды, на шчасце, з’явіўся пераемнік спадара Холмса — інспектар Дэпартамента пазаземных крымінальных расследаванняў Ратаўт Сарва.
Пятро Васючэнка 4.0
Працяг прыгодаў паноў Кубліцкага ды Заблоцкага!!!
Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі.
Кацярына Захарэвіч 3.7
Пятнаццацігадовая Бася не ўяўляла, хто яна такая, пакуль у дзверы іх з мамай хаты не пастукаліся жаўнеры князя Свету. Яны вышукваюць адметных — расу, якую чамусьці вельмі не любяць звычайныя людзі. Схавацца ад пераследу можна толькі ў паселішчы сярод глухога лесу за непаслухмянай Хітрай ракой. Як толькі Бася зачыняе дзверы хаты, шляху назад для яе не застаецца…
Станіслава Умец 4.1
Доўгі час зямляне не траплялі на чарадзейную планету талентаў - Сакру. І трэба ж было такому здарыцца, што якраз падчас абрання новай правіцелькі ў магічным свеце апынулася дзевяцікласніца Кася Заранка.

Каб яна толькі ведала, якім небяспечным стане ўдзел у конкурсе! Яшчэ ўчора дзяўчынка бесклапотна гуляла з сябрамі і строіла планы, як закахаць у сябе самага прыгожага хлопца ў школе, а цяпер мусіла ўцякаць ад пераследнікаў і думаць, як абараніць ад злодзеяў сябе і сваю сям'ю. Ці хопіць у Касі моцы і адвагі, каб пераадолець усе цяжкасці, што сустрэнуцца на шляху, і стаць Паннай Сакры?
Наталка Харытанюк, Воля Кузміч 4.9
Кніга пра брата і сястру з Берасця будзе цікавая як дзеткам, так і дарослым: нехта ў ёй пазнае свой стары дворык ці сваю старую школу, а кагосьці кніга навучыць, чаму няварта доўга сядзець на адным месцы, надта гладка прычэсваць валасы да есці невядомыя карэньчыкі з лядоўні.
Аляксей Якімовіч 2.8
У кнігу ўвайшлі дзве аповесці-казкі: “Зачараваныя Ружы і Белая Мышка” і “Зачараваны Матылёк і Белая Мышка”. Іх галоўныя героі, Белая Мышка і нядобры міфічны хлопчык Чапялейка, увасабляюць сабою вечнае супрацьстаянне дабра і зла. Хто ж пераможа ў гэтым “паядынку”: смелая і сумленная Мышка, якой дапамагаюць дабрадушны дзядуля-садоўнік і яго верны рабенькі певень Пеця, ці хітры Чапялейка, што заручыўся падтрымкай пухленькай непаваротлівай пані Молі?..
Ганна Янкута 4.6
Кніга Ганны Янкуты з ілюстрацыямі Ліліі Давыдоўскай. Падзеі адбываюцца ў сучасным сапраўдным Мінску!

Аднойчы кот Шпрот, які любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах, знаёміцца з прывідамі, што жывуць пад вокнамі яго дома. Так пачынаюцца прыгоды ката Шпрота і хлопчыка Алеся ў парку Чалюскінцаў і завязваецца іх сяброўства з суседзямі - прывідамі, вераб'ямі, мышамі. Героі кнігі ратуюць сяброў, якія трапілі ў загадкавую пастку, і вучацца разам спраўляцца з нягодамі.
Надея Ясминска 4.8
Хто ж такi Меша? Яго можна назваць беларускiм бабайкам, бо некалi мамы i бабулi палохалi iм непаслухмяных дзяцей. Але адкуль у яго чорная поўсць, калючы нораў i, галоўнае, чаму Меша пакiнуў сваю цёплую печку i цяпер не мае хаты? Маленькiя i дарослыя слухачы могуць пра ўсё даведацца з казачнай гісторыі, якую раскажа і пакажа Надзея Ясмiнска.

Лучшее художественное оформление

Лауреат
Надея Ясминска 4.8

ПрэмIю атрымала мастачка Кацярына Дубовік, якая праілюстравала кнігу Надзеі Ясмінскай «Чаму Меша не мае хаты».

Хто ж такi Меша? Яго можна назваць беларускiм бабайкам, бо некалi мамы i бабулi палохалi iм непаслухмяных дзяцей. Але адкуль у яго чорная поўсць, калючы нораў i, галоўнае, чаму Меша пакiнуў сваю цёплую печку i цяпер не мае хаты? Маленькiя i дарослыя слухачы могуць пра ўсё даведацца з казачнай гісторыі, якую раскажа і пакажа Надзея Ясмiнска.
Маша Черякова, Джордж Таннер 4.8

Мастак Анат Менакер.

Что делать, если твоя деревня находится так далеко, что даже Дед Мороз не может ее найти? Чтобы сохранить новогоднее настроение, жители придумали собственную традицию: дети стали тайком приносить подарки тем, кто в них больше всего нуждается. Тайным Дедом Морозом может стать каждый: для этого нужно быть внимательным, щедрым и очень-очень добрым! Давайте узнаем, кто из жителей получил свой сюрприз в этом году…
Эрых Кэстнэр 4.1

Мастачка Наста Арайс.

Раман напісаны з тонкім разуменнем дзіцячай душы. Дасціпна і захапляльна аўтар распавядае гісторыю дзвюх дзяўчынак, якім давялося развязваць праблему, надзвычай складаную нават для дарослых. Толькі на нямецкай мове раман вытрымаў больш за 160 выданняў і неаднаразова экранізаваўся.
Аляксей Якімовіч 2.8

Мастачка Дар’я Ганчарык-Чарняўская.

У кнігу ўвайшлі дзве аповесці-казкі: “Зачараваныя Ружы і Белая Мышка” і “Зачараваны Матылёк і Белая Мышка”. Іх галоўныя героі, Белая Мышка і нядобры міфічны хлопчык Чапялейка, увасабляюць сабою вечнае супрацьстаянне дабра і зла. Хто ж пераможа ў гэтым “паядынку”: смелая і сумленная Мышка, якой дапамагаюць дабрадушны дзядуля-садоўнік і яго верны рабенькі певень Пеця, ці хітры Чапялейка, што заручыўся падтрымкай пухленькай непаваротлівай пані Молі?..
Ганна Янкута 4.6

Мастачка Лілія Давыдоўская.

Кніга Ганны Янкуты з ілюстрацыямі Ліліі Давыдоўскай. Падзеі адбываюцца ў сучасным сапраўдным Мінску!

Аднойчы кот Шпрот, які любіць уначы цішком збегчы з балкона і паблукаць па ваколіцах, знаёміцца з прывідамі, што жывуць пад вокнамі яго дома. Так пачынаюцца прыгоды ката Шпрота і хлопчыка Алеся ў парку Чалюскінцаў і завязваецца іх сяброўства з суседзямі - прывідамі, вераб'ямі, мышамі. Героі кнігі ратуюць сяброў, якія трапілі ў загадкавую пастку, і вучацца разам спраўляцца з нягодамі.
Вілі Майнк 1.5

Мастачка Марыля Крывальцэвіч.

Павучальная гісторыя пра Катка і ягоную маладую гаспадыню Аніту, якая сабралася выйсці замуж. Каток не можа прымірыцца з думкай пра тое, што ён не будзе адзіным ейным улюбёнцам. Ён робіць усё магчымае і немагчымае, каб не страціць свайго прывілеяванага становішча. І ўсё ж Катку даводзіцца зразумець – імкнучыся да лепшага жыцця, так важна не страціць лепшае ў сабе!
Наталка Харытанюк, Воля Кузміч 4.9

Мастачка Воля Кузьміч.

Кніга пра брата і сястру з Берасця будзе цікавая як дзеткам, так і дарослым: нехта ў ёй пазнае свой стары дворык ці сваю старую школу, а кагосьці кніга навучыць, чаму няварта доўга сядзець на адным месцы, надта гладка прычэсваць валасы да есці невядомыя карэньчыкі з лядоўні.
Вера Бурлак 4.4

Мастакi Андрэй Пакроўскі, Вераніка Лемешава.

Што спяваюць розныя машыны? Адкуль бяруцца і куды знікаюць зачараваныя домікі? Якія падзеі разгортваюцца ў лужынах? Аматарам пафантазіраваць, малым і вялікім, – новая кніжка вершаў Веры Бурлак.
Надзея Ясмінска 4.5

Мастачка Стася Сакалоўская.

"Пацеркі і кроплі" - утульная гісторыя, вытканая з нітак успамінаў, роздумаў і пачуццяў пяцігадовага хлопчыка. Ён робіць адкрыцці, вядзе нататкі-ў-галаве, крыўдзіцца, хварэе, чакае лета, вучыцца чытаць, марыць, разважае пра жыццё і аб тым, што знаходзіцца па-за ім. Кніга будзе цікавая не толькі дапытлівым дзецям, але і ўдумлівым дарослым.
Надея Ясминска 4.6

Мастачка Алена Сацута.

Казкі, нібы чароўныя істоты, падарожнічаюць па свеце і час ад часу дораць камусьці дзіва. Неяк яны з цікаўнасці наведалі адзін дом - і з жыхарамі гэтага дома здарыліся сапраўдныя, хай і маленькія, прыгоды...

"Дом цікаўных казак" - гэта складанка кароткіх гісторый пісьменніцы Надзеі Ясмінска з шыкоўнымі папяровымі ілюстрацыямі мастачкі Алены Сацута. Героі ў ёй сустракаюць незвычайных гасцей, прыходзяць на дапамогу дзіўным незнаёмцам і нават апынаюцца ў розных цікавых месцах, не пакідаючы свайго пакоя.

Кніжка прызначана для чытачоў малодшага школьнага ўзросту.