Вручение 3 мая 2016 г.

Страна: Беларусь Место проведения: город Минск, культурный центр «Корпус 8» Дата проведения: 3 мая 2016 г.

Лучшая книга для детей и подростков

Лауреат
Надея Ясминска 4.6

Премия вручена за 2015 год.

Сем ружаў. Сем дзяўчынак. Сем чароўных гісторый, якія распавядаюць пра каханне і сяброўства, адвагу, незвычайныя прыгоды і сапраўдныя цуды. Маляўнічы зборнік завабіць юных чытачоў у свет класічнай казкі, дзе дабро перамагае, а мара ўвасабляецца ў рэальнасць.
Олег Аблажей 4.2
Ці трэба слухацца голасу ўласнага сэрца? Як знайсці сапраўднае каханне? Чаму людзям патрэбныя прыгажосць, музыка і мастац-тва? Гэтыя зусім сур’ёзныя, «дарослыя» пытанні разглядаюцца не ў філасофскім трактаце, а ў дзіцячай казцы «Красамоўнае сэрца», якую напісаў і праілюстраваў мастак Алег Аблажэй. Як і ў кожнай казцы, з героямі здараюцца неверагодныя прыгоды, але ўрэшце ўсё заканчваецца добра.
Алесь Бадак 0.0
Ці можа пеўнік навучыцца чытаць, а жаба — тая самая, што жыве на балоце, — скончыць кансерваторыю? Пісьменнік Алесь Бадак перакананы, што тут нічога неверагоднага няма, яшчэ і не такое можа здарыцца ў свеце. Праўда, у свеце казачным, дзе і жывуць героі яго новай кнігі. Юных чытачоў чакаюць цікавыя і вясёлыя гісторыі, якія вучаць дабрыні, стараннасці, спагадзе а перадусім вучаць бачыць у паўсядзённым незвычайнае, тое, што можа быць створана толькі з дапамогай фантазіі.
Міхаіл Зізюк 4.0
У новай дзіцячай кнізе пісьменніка Міхася Зізюка маленькі чытач пазнаёміца з хлопчыкам Янкам і яго сябрамі: курачкай Бухматкай, катом Шмурдзікам, даведаецца чаму малако белае, трапіць на Кудыкіну гару і адчуе сябе самым сапраўдным героем
Серж Мінскевіч 3.5
Гэтая казка-паэма была напісана і выдадзена яшчэ ў 2006 годзе, але сёлета Серж Мінскевіч яе сур’ёзна пашырыў і нават зрабіў у выглядзе дзіцячай энцыклапедыі пра марскіх жывёл.
Алексей Шеин 3.9
Галоўнага героя завуць Ясь, ён падлетак. Ясь трапляе ў чароўную краіну Эферыю, дзе змагаецца за жыццё сваёй невылечна хворай сяброўкі Міркі. Выпадкова Ясь даведваецца, што ў Эферыі калісьці была крыніца жывой вады. Сюжэт пабудаваны вакол пошукаў жывой вады — трэба знайсці сем камянёў, якія падкажуць, дзе схаваная крыніца. Акрамя таго, краіну Эферыю захапіў самазванец, які кіруе народам несправядліва. Галоўны герой паралельна змагаецца і за тое, каб вярнуць свабоду ў краіну Эферыю.

Лучшее художественное оформление

Лауреат
Надея Ясминска 4.6

ПрэмIю атрымала мастачка Кацярына Дубовік, якая праілюстравала кнігу «Сем ружаў».

Сем ружаў. Сем дзяўчынак. Сем чароўных гісторый, якія распавядаюць пра каханне і сяброўства, адвагу, незвычайныя прыгоды і сапраўдныя цуды. Маляўнічы зборнік завабіць юных чытачоў у свет класічнай казкі, дзе дабро перамагае, а мара ўвасабляецца ў рэальнасць.