Вручение 14 октября 2021 г.

Страна: Беларусь Место проведения: г. Мiнск Дата проведения: 14 октября 2021 г.

Лучшая книга для детей и подростков

Лауреат
Вольга Гапеева 4.1
Новая кніга Вольгі Гапеевай — гэта шэсць чароўных гісторый для дзяцей і не толькі. Дзівосныя насельнікі маленькага казачнага свету, створанага ці, можа, прыснёнага аўтаркай, перажываюць тое, што знаёма шмат каму з нас — маленькіх і дарослых. Гэта мудрая і кранальная кніга пра вельмі важныя рэчы.
Святлана Аўдзейчык 5.0
З аднаго боку містычны Край, а з другога - Бязмежнае мора. Праз што церпяць пакаранне жыхары Ларбора, апынуўшыся ў ізаляцыі? Чаму краіна, якая належала здольным, цяпер у руках бездараў-захопнікаў і пачварных пронгаў? Навошта варагуюць навучэнцы дзвюх школ, у якіх дзеці здольных спасцігаюць баявое майстэрства продкаў? І, нарэшце, самае галоўнае пытанне - што такое Сакрум, які марыць атрымаць кожны? Рой - навучэнец Аквілы, паступова робіць крокі да разгадкі гэтай таямніцы, але ўсе ведаюць, што Сакрум сам абярэ сабе гаспадара, і шэраг падзей, які прывядзе да гэтага ўжо запусціўся.
Уладзімір Бабкоў 0.0
Героі кнігі Уладзіміра Бабкова — непаседлівыя і вынаходлівыя хлопчыкі і дзяўчынкі. Нехта з іх бачыў НЛА, а нехта — сон на дваіх, хтосьці хоча зрабіць ЭВМ, а хтосьці пашыцьсукенку для любімай лялькі. Не адстаюць ад іх і звяры ў казках: то адкрываюць у бары музычную школу, то дружна выходзяць на лыжны крос.

Пра ўсё гэта аўтар піша весела і займальна. Тым, хто пачне чытаць кнігу «Янот-пілот», сумне не будзе.
Ева Вайтоўская 4.5
Жыццё ціхай троечніцы Соні Сінічкі да непазнавальнасці змяняецца ў выпускным класе ў той дзень, калі яна прызнаецца ў каханні найлепшаму вучню школы Максіму Статкевічу. Дзеянне першай кнігі адбываецца ў сярэдняй школе аднаго з мікрараёнаў Мінска. У далейшым падзеі перанясуцца на філалагічны факультэт беларускага ўніверсітэта, экалагічны летнік і ў офіс сусветна вядомай беларускай IT-кампаніі.

Раман прызначаны для аўдыторыі young adult (16–25 гадоў), а таксама для ўсіх аматараў папулярнай літаратуры.
Ніна Галіноўская 0.0
Ніна Галіноўская запрашае дзяцей і дарослых у казачны лясны замак, дзе жывуць арыгінальныя персанажы - звяры і птушкі.

Чытачы пазнаёмяцца з цікавымі, разнастайнымі, павучальнымігісторыямі жыхароў замка. У некаторых эпізодах удзельнічаюць і дзеці.

Многія творы гэтай кніжкі змяшчаліся ў ранейшых зборніках паэтэсы.
Вераніка Ляўчук 0.0
За Спякотнымі балотамі, за Даўгім лесам, паблізу Возера Белага пад трыма ліпамі стаіць хацінка. Жыве тут сям’я масаў — самавітых гаспадароў і чарадзеяў. І вось аднойчы ў іх доме з’яўляецца маленькая Зай.

Яна прыйшла аднекуль здалёк, а можа, з самога неба. Яна нічога не ведае пра зямлю, пра краіну масаў, а тым больш, які ў яе чарадзейны дар. Адзіны, на каго яна можа разлічваць, — гэта мама Зорачка. І хоць тая шмат стараецца, увесь час нешта ідзе не так: то Возера Белае змялее, то сама ператворыцца ў цмока, то Вялікую Руціну раззлуе.
І што рабіць?
Мама Зорачка і маленькая Зай выпраўляюцца ў падарожжа па Рацэ Ведаў, да самога Бурштынавага мора, што ад усіх турбот ратуе. Толькі б не забыць пра дом, толькі б дар адкрыць, толькі б мама была побач.
Кірыл Стаселька 4.3
Ці даводзілася вам трапляць у казку? Не праз мастацкія творы, а ў сапраўдную казку, што ажывае вакол? Гэта гісторыя пра тое, як цмокі, багнікі, цудадзейныя прадметы ці неверагодныя з'явы па­чы­наюць існаваць побач з вамі. І найперш, гісторыя пра тых, хто прагне бачыць, адчуваць і мысліць інакш. Хто праз гэта намагаецца не проста здабыць, але пабудаваць, выгадаваць свабоду для сябе і ў сабе.
Алена Стэльмах 4.0
«Дуб і Крумкач» - вершаваная п'еса ў чатырох дзеях Алены Стэльмах.

Аўтар у забаўляльнай форме прадстаўляе дзень, калі ўсе рупяцца зрабіць нешта добрае, ставаральнае. Але з'яўляецца Крумкач - і рушыць усе планы.

Ён - Ваяр, мае крылы і, у адрозненне ад Дуба, які ўжо трыста гадоў стаіць на адным месцы, ляціць куды захоча. Але Дуб нясе ўсім радасць, да яго туліцца кожная жывая істота. Крумкач спяшаецца туды, дзе кроў, бяда,войны. На чыім баку праўда? Хто з іх найбольш карысны?

Твор вучыць лепшым чалавечым каштоўнасцям. У ім тонка прадстаўлена тэма Радзімы, якая дае сілы кожнаму.
Кацярына Хадасевіч-Лісавая 4.3
Кніга-перакрутка распавядзе чытачам дзве страшныя гісторыі. Адна з іх здарылася з хлапчуковым хаўрусам, а другая - з кампаніяй дзяўчынак. З хлопчыкамі адбыліся містычныя падзеі ў час адпачынку летам у вёсцы. І папярэджвалі ж мясцовыя жыхары, што небяспечна спрабаваць даведацца таямніцу, якую хавае ад людзей старажытны курган... Але калі цікаўнасць пераважае над асцярожнасцю, то пачынаюцца прыгоды, ад якіх пераймае дух і замірае сэрца!

А што бывае, калі чатыры сяброўкі застаюцца начаваць у кватэры без дарослых? Дзяўчынкі могуць весяліцца, зладзіць вечарынку, не спаць паўночы. Усё так, але ў той гісторыі няўрымслівыя паненкі выпадкова сустрэліся з загадкавай асобай, якая пасля поўначы нагнала на іх сапраўдны жах, бо яна была...

Аб усіх падрабязнасцях можна даведацца, прачытаўшы кнігу. Калі толькі вы не з баязлівых, сябры.

Кніга для смелых дзяцей, якія любяць слухаць страшныя гісторыі...
Ганна Янкута 4.3
Пасля доўгай зімы кот Шпрот, які любіць часам уцячы ноччу з дому і пагуляць па Мінску, разам з прывідамі Марай і Жан-Жахам выбіраецца на прагулку ў Батанічны сад. І, вядома, там іх чакае таямніца, якую трэба разгадаць. Разам з трыма мышамі-вынаходніцамі і хлопчыкам Алесем кот і прывіды пачынаюць новае расследаванне.
Ганна Янкута 3.7
Марце так хочацца ляпіць снегавікоў і гуляць у снежкі! Аднак зіма спазняецца, і на дварэ — толькі лужыны і гразюка. Вядома, вешаць нос не варта, бо калі моцна пра нешта марыш, то мара абавязкова спраўдзіцца. Толькі асцярожна: часам гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў... Калі ў горадзе пачынаецца самы грандыёзны ў свеце снегапад, Марта і яе новыя сябры мусяць разабрацца, хто ці што за гэтым стаіць. І запомні: галубы на падаконні — прыкмета таго, што цябе чакаюць неверагодныя прыгоды.
Надзея Ясмінска 4.9
Што рабіць, калі пад тваім ложкам жыве пачвара? Баяцца яе? Ці самому напалохаць? А можа, патэлефанаваць у Службу Змагання з Кузуркамі? Юзік па мянушцы Гузік паспрабаваў усё, пакуль не вырашыўся на перамовы. Ён пакінуў каля ложка сподачак з малаком, і гэта стала пачаткам дзіўнага сяброўства.

Лучшее художественное оформление

Лауреат
4.7
У гэтую ўнікальную кнігу ўвайшло 30 чарадзейных казак і паданняў з розных куткоў Беларусі, запісаных у канцы XIX — пачатку XX стагоддзя, а цяпер наноў адабраных і апрацаваных Антонам Францішкам Брылём. Некаторыя з гэтых гісторый усім вядомыя, а іншыя, наадварот, рэдка траплялі ў выданні для шырокага чытача. Кніга дапаможа скласці ўражанне аб разнастайнасці беларускага фальклору, а таксама проста пацешыць аматараў цмокаў, ваўкалакаў ды рознага кшталту нячысцікаў.
Укладанне Антона Францішка Брыля
Ілюстрацыі Валерыя Славука