Вручение 25 сентября 2019 г.

Склад журы Прэміі Гедройца:

Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст;
Жана Капуста, літаратурны крытык, літаратуразнаўца;
Марыя Мартысевіч, паэтка, перакладчыца, арганізатарка культурніцкіх праектаў;
Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца;
Алесь Пашкевіч, празаік, літаратуразнаўца, першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменікаў;
Ганна Севярынец, празаік, архівіст, літаратуразнаўца, настаўніца.

Страна: Беларусь Место проведения: город Минск, Дворец искусства Дата проведения: 25 сентября 2019 г.

Премия имени Ежи Гедройца

Лауреат
Ільля Сін 3.6
Марыя жыве ў правінцыйным постсавецкім горадзе, насельнікі якога ізаляваныя ў сваіх камерах-адзіночках – разам з успамінамі, траўмамі мінулага і штучнымі каханкамі. Недзе на перыферыі іх свядомасці паступова распальваецца грамадзянскі канфлікт, але пакуль ніхто на яго не зважае. Марыя прадчувае: нешта неўзабаве павінна адбыцца…
Гэта першая кніга Ільлі Сіна, у якой ёсць такія ўласцівасці прозы, як герой і сюжэт.
Міхал Андрасюк 4.1
Урэшце дачакаліся. Пасля доўгага зацішша перад чытачамі неверагодна таямнічая "Поўня" Міхала Андрасюка. Літаратура бязмежная ў сваёй лёсавызначальнасці часу і прасторы. Сваімі вобразамі і словамі выспявала стагоддзямі ў магічным свеце Белавежскай пушчы і ўзляцела звыш межаў жыцця і смерці. Чытаўшы гэтую кнігу мы можам на хвіліну адчуваць сябе ў некалькіх вымярэннях, але без патрэбы ставіць лішнія пытанні наконт свету бачанага і небачанага. Поўня празаічнага таленту Міхала Андрасюка раскрываецца перад намі.
Яўген Вапа, Доўгі Брод.
Алена Брава 3.8
У новым творы аўтаркі правакацыйнага рамана «Менада і яе сатыры» тэлевядоўца Інга Куродым вядзе свой прыватны рэпартаж, поўны горкага сарказму, з эпіцэнтра «звычайнай надзвычайнай сітуацыі», дзе жанчыны — «зручныя чалавекаадзінкі штатнага раскладу». Грамадства гатовае бачыць у жанчыне найперш маці, потым — працаўніцу, істоту «прыгожую, пяшчотную і крышачку ранімую, асабліва ў дзень, калі чутныя першыя цяжкія крокі вясны па нашай планеце, і вам дораць кветкі з антыпрыгарнымі патэльнямі». З юнацтва Інга Куродым гуляла па чужых правілах, але больш не можа даць рады свайму задушанаму гневу. Раман можна прачытаць як пазбаўленую табу споведзь сучасніцы, як сатыру на карумпаваную правінцыйную бюракратыю альбо як «гісторыю хваробы». Гумар ідзе побач з сімвалам і міфам, саладжавая мова ружовага чытва змяняецца брутальным прастамоўем, бязлітасны псіхалагічны аналіз суседнічае са шчырасцю інтымнага дзённіка. «Садомская яблыня» прапануе задумацца над вострасучасным і вечным.
Сяргей Календа 3.9
Кніга Сяргея Календы «Часам панкі паміраюць» — падарожжа эмоцыяў, у якое выправіцца чытач. Пакручасты аповед перапыняюць дыялогі аўтара і першых чытачоў (сапраўдных і ўяўных). Гэтая кніга — эксперымент з формаю, спроба аб’яднаць літаратуру і штодзённасць, мастацтва і рэальнасць. Бязлітасны трыб’ют панкаўскаму юнацтву: каханне, алкаголь, агіда, сентыментальнасць. Чытанка для дарослых. Магчыма, вы будзеце плакаць, і вашае жыццё ніколі ўжо не зробіцца ранейшым.
Юлія Шарова 4.3
Добрыя дзяўчынкі трапляюць у рай, а кепскія — у Беларусь. Як зрабіцца гаспадыняй уласнага лёсу і стаць шчаслівай там, дзе за цябе ўсё вырашылі на цэлую вечнасць наперад?

Ліліт, першая жонка Адама, пакінула рай і не прыжылася ў пекле. За гэта Бог і Д’ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей. Пабадзяўшыся па свеце, Ліліт урэшце трапляе ў сучасны Мінск. Тут яна сустракае журналіста газеты "Наша Нядоля", які марыць пра літаратурную славу, папулярную блогерку, якая вучыць жанчын абуджаць у сабе Багіню, дэмана, які спакушае жанчын ды анёла, які ўдзень працуе праграмістам і складае гараскопы, а ўначы гуляе па дахах. Таксама Ліліт сустракае вучонага ката, здольнага адрозніць оперы Вівальдзі ад італьянскага Гендэля, а яшчэ дзяўчыну-псіхолага, якой дапамагае раскрыць рэдкі дар з дапамогаю картаў Таро.
Сяргей Шупа 4.5
Сяргей Шупа запрашае далучыцца да ягонага «Падарожжа ў БНР». Так называецца кніга, якую ён вызначыў як архіўны раман, прысьвечаная 100-годзьдзю абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай рэспублікі.
Яўген Аснарэўскі 2.4
Гэта дэтэктыўная аповесць з элементамі гістарычнай прозы і крыхай містычнага рэалізму. Рэкамендуюцца аматарам гарадзенскай гісторыі і ня толькі... :)
Алесь Аркуш 4.8
Мінулае ўвесь час пераўтвараецца, усьлед за зьменамі, якія адбываюцца з чалавекам. Дакладней, у чалавека зьмяняецца ўспрыманьне свайго мінулага. Высьвятляюцца ўсё новыя і новыя акалічнасьці, якія ўплывалі на хаду жыцьця. Па-іншаму вызначаюцца галоўныя і другасныя падзеі.

Новы, пяты па ліку, раман Алеся Аркуша вельмі асабісты для аўтара. У ім ён шукае адказы на пытаньні спадчыннага ўплыву на чалавечыя лёсы, а таксама жыцьцёвага наканаваньня і таямніцаў сувязі з мінулым.

У рамане ўсе героі – рэальныя асобы, але не ўсе падзеі насамрэч мелі месца. Хаця аўтар не выключае, што так магло быць на самай справе.
Сяргей Белаяр 3.9
Навукова-фантастычныя апавяданні. Міжпланетныя пералёты, жыццё на Марсе, крымінал…
У аснове кнігі не толькі загадка, таямніца, але і той, каму (ці не адзінаму) пад сілу яе разгадаць. У XXII стагоддзі змяніліся ўмовы жыцця, тэхналагічны прагрэс праглынуў чалавецтва без астатку, злачынствы не зніклі, ды, на шчасце, з’явіўся пераемнік спадара Холмса — інспектар Дэпартамента пазаземных крымінальных расследаванняў Ратаўт Сарва.
Алесь Бычкоўскі 4.1
Ці чулі вы, што ўсе выдуманыя сусветы існуюць насамрэч? І не толькі існуюць, але і дапамагаюць пісьменнікам, чытачам, а найперш аматарам казак і фэнтэзі.
Ці вядома вам, што побач з намі жывуць паралельныя цывілізацыі разумных жывёл? Журналіст Тамаш Ян гэтаксама не ведаў, пакуль не ўлупіўся галавой у пень і не трапіў у карчму «Халодныя ногі» каля могілак.
Анамальныя з’явы, ваўкалакі, тагасветныя пачвары пад абліччам вабных прыгажунь ды іншае ў новым зборніку бела­рускага празаіка Алеся Бычкоўскага “Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры”.
Зміцер Вішнёў 2.9
Антыраман Змітра Вішнёва — гэта гімн свабодзе. Паралельныя сусветы рушаць хвалямі — у гэтым варыве ўзнікаюць сілуэты: капітана Барады, Майкла Крывога, Сталіна, Дон Кіхота, Пінокіа, Карлсана, гномаў і таемных курдупеляў. Аўтар лавіруе паміж гандляром, фокуснікам і арбітрам, вядзе бясконцы дыялог з галавой, цешыцца і плюхаецца ў космасе сваіх пачуццяў.
Валер Гапееў 4.6
Што наш лёс, як не вынік дзейнасці дзясяткаў і соцень чалавек вакол? Што містыка, як не збег шматлікіх абставін? Што чалавек у сістэме? Жывёлінка дрыжачая ці права мае на свой суд, калі сляпыя і глухія суд дзяржаўны, суд людскі і суд Божы?
Што ўрэшце наша жыццё, як не адзіны вялізны пазл, дзе кожны фрагмент счапляецца з іншымі, якія не намі маляваліся, не намі выразаліся… Жорсткі рэалізм на зрэзе сучаснага беларускага грамадства з героямі ад уладных чыноўнікаў да бадзякоў, без міфаў пра талерантнасць і рахманасць, без сентыментаў і спробаў шкадавання — у новым рамане Валера Гапеева.
Адам Глобус 4.1
Новая кніга Адама Глобуса складзена з казак, напісаных у розных сталічных гарадах. Дзіўныя падзеі адбываюцца ў Парыжы, Вільні, Мінску і Віцебску.

Трэцяе месца ў літаратурнай прэміі Ежы Гедройца 2017 года.
Андрусь Горват 3.5
У іранічнай і лірычнай аповесці Андрэя Горвата персанажы стамляюцца быць кардоннымі фігуркамі, стараюцца не патануць у шматслойнасці існавання і вучацца казаць: "Je vis. Я жыву".
Зоя Доля 4.8
Кніга прозы “Час пасля Саюза”, куды ўвайшлі аповесць “Гамарджоба, Грузія!”, фельетон, а таксама апавяданні, адрасавана чытачу няўрымсліваму, чытачу-шукальніку. Разам з галоўнымі героямі аповесці вы адкрыеце для сябе лад жыцця і характары жыхароў сучаснай Грузіі; з фельетона “Крапіўніцкі ў судзе” даведаецеся, як беларус уцёк ад кантрактнай сістэмы на прадпрыемстве; у апавяданнях уздымаюцца праблемы беларускай мовы і паводзін маладога пакалення. Героі Зоі Долі знаходзяцца ў заўсёдным руху, вонкавым і ўнутраным: адны імкнуцца да рэчаў простых, ардынарных, прагматычных, другія – да пачуццяў невымоўных і мараў недасягальных. Яны змушаны дыскутаваць з навакольным светам, рашаць задачы, якія няспынна падкідвае ім жыццё. Знойдзеныя (не без дапамогі пачуцця гумару) адказы ператвараюцца для персанажаў кнігі ў нагоду для новых шуканняў…
Сяргей Дубавец 4.1
Дзеяньне аповесьці "Д’ябал запрэжаны ў плуг" адбываецца ў наш час у чэскай Празе і на штаб-кватэры амэрыканскага Радыё Салярыс.

Героі шукаюць адказы на пытаньні: Як стаць вялікім? Як прадзерціся праз гэтыя чортавы церні да зораў?
Алесь Кіркевіч 4.1
Свет перапоўнены інфармацыяй, а чалавек не адчувае “інфармацыйнага голаду”, каб чытаць вялікія кніжкі. Таму шанец застаецца адно ў паэзіі ды кароткіх празаічных тэкстаў. Туды, нібы ў мікрачып, можна запісаць максімум эмоцый - каханне, страх, роспач. 3 імі ды іншымі рэфлексамі спрабуе гуляць аўтар у сваім дэбютным зборніку. Большасць твораў ужо бачылі свет на старонках газеты “Наша Ніва”, цяпер яны ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай.
Стэфан Корф 2.7
1794 год. Дывізія Серакоўскага пераходзіць мяжу Вялікага Княства Літоўскага пад Бярэсцем. Малады шляхціч Ян Ліпініч, што служыць у 1-м палку ўланаў надворных, ідзе на вайну, як на свята. Ён імкнецца хутчэй трапіць у бойку, секчы ворагаў у гонар Радзімы, перамагчы ці пакласці галаву. Але хутка Янка разумее, што прыйдзецца змагацца не толькі супраць людзей, шабля сустрэнецца з кіпцюрамі ды дрэвам і свет таемных пачвар захопіць чалавека.

Містычная аповесць прапануе чытачу апынуцца ў шасцідзесяці трох днях, поўных чараўніцтва, вайны ды святаў, істот з балот ды старых багоў лесу, шляхецкай годнасці і адной маленькай таксы.
Віктар Марціновіч 4.2
Новая кніга Віктара Марціновіча ёсць рукапісам невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на ангельскую мову.
Беларускі пісьменнік падрыхтаваў пераклад для выдання на радзіме з разлікам на шырокае кола чытачоў.
Вінцэсь Мудроў 4.1
У новую кнігу вядомага беларускага пісьменніка, сапраўднага майстра "кароткай прозы" Вінцэся Мудрова ўвайшлі навелы і апавяданні, напісаныя цягам апошніх дзесяці гадоў.
Сярод іх асаблівым чынам выдзяляецца навела «Албанскае танга», якая распавядае пра абставіны разрыву савецка-албанскіх адносін паўстагоддзя назад. У творы выразна прасочваюцца дзве сюжэтныя лініі — непасрэдны канфлікт паміж Мікітам Хрушчовым і Энверам Ходжа, а таксама гісторыя кахання беларускай дзяўчыны і албанскага студэнта.
Людміла Рублеўская 4.3
У сваім новым рамане Людміла Рублеўская ператасоўвае віртуальную рэальнасць і гістарычныя падзеі і ставіць герояў перад выбарам: змірыцца, стаць часткай сістэмы альбо ўпарта абараняць выспу ўнутранай свабоды.
Маладая дызайнерка Вірынея праштрафілася перад начальствам і адпраўлена працаваць у маленькую транспартную газетку. На станцыі метро яна выпадкова заўважае ўласнага мужа, які нібыта загінуў сем год таму. Але дэтэктыўная інтрыга – толькі фон, на якім даследуецца цэлая эпоха. Рэпрэсіі 1930-х гадоў, ганебная «справа ўрачоў», карная медыцына, спецбальніца, схаваная ў пушчы, якая робіцца прытулкам для «ворагаў народа»... І немагчымая гісторыя кахання, якая адбываецца ў сталінскіх засценках, у лагерах ГУЛАГа, у хрушчоўскую «адлігу» і нават у XXI стагоддзі.
Дзе заканчваецца віртуальная рэальнасць, удзельнікам якой чытач раптам становіцца, ён не зразумее да апошняй кропкі.
Дар'я Трайдэн 3.7
“Крыштальная ноч” — гэта вянок, сплецены з гісторый пра крохкасць, прыгажосць, Беларусь і смерць. Вобраз крышталю сустракаецца ў кожным аповедзе. Крышталь грае ад месячных промняў, адбівае святло, асляпляючы ці, наадварот, дазваляючы ўбачыць патаемнае, прыхаванае, інтымнае.
Станіслава Умец 4.1
Доўгі час зямляне не траплялі на чарадзейную планету талентаў - Сакру. І трэба ж было такому здарыцца, што якраз падчас абрання новай правіцелькі ў магічным свеце апынулася дзевяцікласніца Кася Заранка.

Каб яна толькі ведала, якім небяспечным стане ўдзел у конкурсе! Яшчэ ўчора дзяўчынка бесклапотна гуляла з сябрамі і строіла планы, як закахаць у сябе самага прыгожага хлопца ў школе, а цяпер мусіла ўцякаць ад пераследнікаў і думаць, як абараніць ад злодзеяў сябе і сваю сям'ю. Ці хопіць у Касі моцы і адвагі, каб пераадолець усе цяжкасці, што сустрэнуцца на шляху, і стаць Паннай Сакры?
Андрэй Федарэнка 4.3
Новую кнігу Андрэя Федарэнкі складаюць творы, напісаныя ў апошнія гады.
Каміла Цень 4.2
Хадзіць на працу, нічога там не рабіць і атрымліваць за гэта заробак? Менавіта ў такой дзіўнай сітуацыі апынаецца малады мінчанін Міхась, герой дэтэктыўнага рамана Камілы Цень «Сакрэт фірмы». Марнуючы час у пустым офісе, ён сутыкаецца з цэлай чарадой злавесных і невытлумачальных акалічнасцяў, ад якіх хлопцу становіцца па-сапраўднаму вусцішна. І толькі выпадковая сустрэча з ужо знаёмай чытачам кантралёркай грамадскага транспарту Зінаідай Юр’еўнай дапамагае Міхасю выкараскацца з гэтай цёмнай гісторыі. Дзякуючы сваёй кемлівасці, веданню чалавечай псіхалогіі і прыроднаму акцёрскаму дару Юр’еўна хутка раскрывае хітры план зламыснікаў.
Новы, «зімовы» дэтэктыў Камілы Цень напісаны ў форме трох маналогаў. Ахвяра расказвае сваю гісторыю па-беларуску, злачынца — па-руску, а бясстрашная Юр’еўна і гэтым разам не здраджвае свайму арыгінальнаму моўнаму стылю. Запрашаем у зімовы Мінск — горад, у якім за знешняй шэрай паўсядзённасцю могуць хавацца самыя дзіўныя таямніцы…
1 2