Вручение 11 октября 2018 г.

Жюри: Валентин Окудович, Алла Брадихина, Анна Бутырчик, Петр Васюченко, Сергей Ковалев, Марина Козловская и Тихон Чернякевич

Страна: Беларусь Место проведения: город Минск Дата проведения: 11 октября 2018 г.

Премия имени Ежи Гедройца

Лауреат
Уладзімір Арлоў 3.9
Гэта новая кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці "Танцы над горадам", што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таменае брацтва. Для шырокага кола аматараў метафізічных вандровак.
Альгерд Бахарэвіч 3.9

Второе место.

Гэты раман — шэсьць вялікіх гісторый, сплеценых у адзін мудрагелісты вузел, разблытаць які ня дасьць рады ніхто. Прынамсі, на гэта спадзяецца аўтар. На амаль дзевяцістах старонках кнігі ўступаюць ў складаныя альхімічныя рэакцыі гарады, сюжэты, людзі, алюзіі, словы. Што злучае вёску Белыя Росы-13, якая знаходзіцца на тэрыторыі Расейскага Райху, і constructed language, таемную мову бальбута? Чаму беларуская шаптуха выпраўляецца на далёкую выспу, дзе будуецца ідэальная краіна Крыўя? Што за пасланьне закапалі ў лесе вучні звычайнай сярэдняй школы, і чый труп знаходзяць у 2049 годзе ў танным бэрлінскім гатэлі?

«Час пісаць антыбэстсэлер», — упэўнены аўтар «Сабакаў Эўропы», рамана-выкліку: чытачам, крытыкам, перакладчыкам, а найперш самому сабе.
Вінцэсь Мудроў 4.0

Третье место.

Вядомы празаік, адзін з найбольш яркіх аўтараў полацкага андэграўнду 1970-х, падрыхтаваў новую кнігу “Забойца анёла” — апавяданні і аповесці, напісаныя цягам апошняга дзесяцігоддзя.
Адам Глобус 3.9
Новую кнігу сучаснага беларускага літаратара Адама Глобуса склалі найлепшыя словы, напісаныя ім за апошнія гады. Найлепшыя, бо пісаліся яны пра самае дарагое, каштоўнае і важнае, што мае кож­ны чалавек: пра маці і бацьку, пра брата і сваякоў, пра жонку, дачку, унука. Кніга «Сям’я» пра крэўных і блізкіх, пра родных і любімых. Пісьменнік у ёй дакладны, гіперрэалістычны і шчыры. «Шануй бацьку свайго і маці сваю, каб падоўжыліся дні твае на зямлі…» Так напісана ў біблейскай кнізе «Выхад». Пра гэта ж апавядаецца і ў кнізе Глобуса «Сям’я».
Павел Севярынец 3.8
У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца штаб-кватэра карпарацыі «Непагасны свет», якая выбірае эмблемай чорны квадрат і мае мэтай ні больш, ні менш – даць усяму чалавецтву шчасце: кожнаму – пульт ад самога сябе, сваіх пачуццяў, настрояў і болю.
Зорка «Непагаснага» Андрэй Белазор, ягоная каханая Вольга Васілеўская і таямнічы геній Чорнага квадрату Цімур у навагоднюю ноч трапляюць у галавакружны вір падзеяў з удзелам вышэйшых службовых асобаў Беларусі, міжнароднага капіталу ды вернікаў-хрысціянаў: евангельскага пастара Льва Каляды, пробашча Касцёла святога Роха Пятра Гарнастая і праваслаўнага анархіста Яна Яснага.
Паступова робіцца зразумела, што і ў Бога, і ў д’ябла грандыёзныя планы адносна Беларусі. Краіна ператвараецца ў поле эпічнай бітвы з відам на Апакаліпсіс.
Такім чынам, «Беларусалім» – раман пра тое, што тоіць у сабе Беларусь.
Анка Упала 4.0
Сённяшні свет — маленькі і крохкі. Тое, што адбываецца на іншым кантыненце, адбываецца на адлегласці выцягнутай рукі, адбываецца з табой. Мы ўсе жывём разам, дыхаем адным паветрам, п’ём адну ваду. Ніхто не чужы, ніхто
не іншы настолькі, каб быць бясконца далёкім. У пэўным сэнсе іншасць — гэта ілюзія.
У аўтабіяграфічнай кнізе пра час, пражыты ў Швецыі, пісьменніца апісвае рэальных людзей і рэальныя падзеі. Зменены толькі імёны і некаторыя тапонімы. «Я не магла дазволіць са бе бавіцца выдумкай, бо знаходжу гэтую гісторыю занадта важнай, большай за мяне, большай за нас, — кажа аўтар. — Няхай тыя, хто пажадае, пражывуць яе разам са мной».
Валеры Гапееў 4.1
Аднойчы наступае такое: дзевятая гадзіна дзевятая хвіліна дзевятага чысла дзевятага месяца ў дзевяты месяцовы дзень. Яна заходзіць у клас. Для ўсіх іншых дзесяцікласнікаў яна застаецца звычайнай, хіба крыху больш незалежнай і самастойнай дзяўчынкай, але ты, яе аднакласнік, будзеш ведаць, што яна — ведзьма. Бо яна ведае. Ведае, як не глядзець, а бачыць, не слухаць, а чуць. І гэты свет раптам пачне мяняцца: ты ўсвядоміш, што такое здрада і сапраўднае сяброўства, зразумееш чужую бяду і адчуеш чужы боль, пазнаеш шчырае каханне і здолееш — ты здолееш! — вытрымаць гэты неміласэрны цяжар разумення. Ты зробіш усё ад цябе залежнае, каб жыў ружовы матылёк. І выявіцца, што можаш так шмат…
Міхаіл Зізюк 3.2
У чарговай кнізе беларускага пісьменіка МІхася Зізюка сабраны творы самых розных жанраў. Але ўсе іх аб'ядноўвае шчырая любоў да прыроды, чалавека і роднай зямлі. Чытаецца на адным дыханні.
Зараслава Камінская 4.2
Вас калі-небудзь клікалі русалкі? А калі б паклікалі, як думаеце, якім бы быў гэты покліч? Замагільны шэпт начного жаху? Ці голас са старых казак, які абуджая цікавасць і тугу па тым, што мінула? Ці запрашэнне нырнуць у вір, адчуць моц і перерадзіцца русалкай?
Ганна Кандрацюк 5.0
Гэтая незвычайная кніга нарадзілася падчас падарожжаў журналісткі беластоцкага тыднёвіка "Ніва" Ганны Кандрацюк-Свярубскай да вытокаў апетай беларускімі класікамі славутай Прыпяці. Аказваецца, каб патрапіць у свет адкрыццяў і дівосаў, не абавязкова выпраўляцца за далёкія моры ды акіяны. Чароўнае, казачнае, неверагоднае і абсалютна невядомае нам Палессе агаломшыць вас сваёй фантастычнай рэальнасцю і магічнай аўтэнтычнасцю.
Ганна Севярынец 4.2
Эксперт міжнароднай моўнай камісіі Марына Дамейка прымае рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз ёй патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гісторыя любові — да мужчыны, да літаратуры, да краіны — якая, на жаль, не можа скончыцца добра.
Ксенія Шталенкова 3.7
У сваім новым рамане Ксенія Шталенкова запрашае чытача ў чарговае падарожжа. Гэтым разам - у Менск XIX стагоддзя.