Вручение 31 октября 2017 г.

Журы: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч (усе – Беларусь).

Страна: Беларусь Место проведения: город Минск, Дата проведения: 31 октября 2017 г.

Премия имени Ежи Гедройца

Лауреат
Зьміцер Бартосік 4.1
У гэтай кнізе няма агульнавядомых фактаў і амаль няма
вядомых сюжэтаў. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія
сьведкі адважыліся распавесьці толькі напрыканцы
жыцьця. Тым ня менш, факты і сюжэты складаюцца ў
карціну Беларусі ХХ стагодзьдзя, і нельга сказаць, што
гэтая карціна няпоўная або непраўдзівая. Яна распавядае
пра мяжу дабра і зла ў душы беларускага чалавека, якую
адныя пераходзілі, рабуючы панскія сядзібы, а іншыя не
пераходзілі, пашыраючы асьвету і памнажаючы дабрабыт.
Фота аўтара. Аўтар фота на 4-й старонцы вокладкі Ўсевалад
Сьцебурака.
Людміла Рублеўская 4.0

Второе место.

Новы гісторыка-прыгодніцкі раман Людмілы Рублеўскай «Дагератып» мае незвычайную структуру: дзеянне Кнігі знешняга кола перацякае ў Кнігу ўнутранага кола, з сучаснасці ў гістарычнае мінулае з непаўторнай атмасферай дэкадансу.
У наш час маладая журналістка Сімка дапамагае разблытаць сямейныя таямніцы біёлагу Гальяшу. Выпадкова ў старой дзедавай кватэры яны знаходзяць дзённік. Перад іх вачыма паўстаюць загадкавыя падзеі з канца XIX стагоддзя...
Уладальнікі фотаатэлье ў правінцыйным беларускім мястэчку, незалежная прыгажуня Багуслава і яе бацька Варакса Ніхель, разам з двума патрыятычна настроенымі студэнтамі выпраўляюцца фатаграфаваць этнаграфічную калекцыю ў злавесны маёнтак Жухавічы, гаспадара якога лічаць ваўкалакам. Далейшыя падзеі прымаюць самы нечаканы абарот...
Дэкаданс, готыка, хорар, бязлітасная чалавечая подласць і палкае каханне насуперак усяму - усё гэта вы знойдзеце ў "Дагератыпе".
Адам Глобус 4.0

Третье место.

Дакументальна-мастацкая кніга пісьменніка і мастака Адама Глобуса "Зваротая перспектыва" складаецца з кароткіх, яркіх, дасціпных апавяданняў-успамінаў, разваг, замалёвак. Кніга насычана асабістымі, інтымнымі перажываннямі аўтара, ён дзеліцца з чытачамі малавядомымі і цікавымі фактамі са свайго жыцця і жыцця сучаснікаў, малюючы ўласны пакручасты шлях да мастацтва і творчасці.
Валеры Гапееў 4.3
Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
Гэта эратычна-містычны дэтэктыў на тле беларускай правінцыі найноўшага часу…
Андрусь Горват 4.7
Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік. Аўтар гэтай кнігі - чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на ўскрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветаў. Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе. Можа быць, яна пра тое, як вярнуцца да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды. А можа, пра тое, як стаць сваім для самога сябе.
Сяргей Календа 4.3
Гэтая кніга – споведзь. Спроба распавесьці пра той боль, з якім жывеш, нягледзячы ні на што. Асэнсаваньне хваробы, сьмерці, жыцьця, каханьня і такой зьявы, як “так склаўся лёс”.
Кніга “Парожжа на край ложка” напісана на адрыве, пад высокім артэрыяльным ціскам, падчас высокай тэмпературы, у стане сну.
Аляксей Талстоў 3.0
«Дапісваючы ўлетку 2014-га “Валацугаў”, я сутыкнуўся з вострым пачуццём недасказанасці, – кажа Талстоў. – Але ўжо на сярэдзіне працы было зразумела, што ў кніжку змясцілася толькі нейкая невялічкая доля таго, пра што хацелася напісаць. Таму прыкладна ў той жа час з абрыўкаў успамінаў, нейкіх занатовак і матэрыялу, які не ўпісваўся ў сюжэт таго тэксту, пачало афармляцца нешта асобнае. Напрыканцы жніўня я вылецеў у Дэлі, адкуль адразу ж рушыў у Хімачал, дзе пачаў накідваць новы сюжэт. Кніжка пісалася паўтара года ў два заходы: першы – са жніўня па лістапад 2014-га, другі – у мінулую зімку і напачатку вясны. Па выніку зараз у мяне прыкладна тое ж адчуванне няскончанасці, што і ў мінулы раз » 34mag.net
Сяргей Астравец 4.3
У апавяданнях Сяргея Астраўца чалавек мусіць азірацца на часы мінулыя, шукаць апірышча ў душы. Каралеўскую карону носіць каваль. Вуграм перашкаджаюць вяртацца ў Саргасава мора. Вежавы гадзіннік хавае ў сабе механізм, пакінуты продкамі. Сама краіна выклікае дэпрэсію. Што нам рабіць? Нельга не існаваць у сваім часе. Толькі быць, прысутнічаць, але не жыць па-сапраўднаму. Я толькі пабуду і пайду да сябе... Нельга адкладаць сваё жыццё, калі недаспадобы рэчаіснасць. Нічога не выйдзе... А добрая Беларусь — яна толькі ў галовах. У сэрцах. У душах. Але яе няма на зямлі.
Андрей Диченко 4.5
Зборнік аповядаў «Сонечны Чалавек» – гэта вясёлае падарожжа па памежным прасторам. Галоўныя героі - анамальныя людзі, ахвяры лакальных канфліктаў, азлобленыя маньякі, палкія дзяўчыны, ідэйныя цнотнікі і сталкеры з нязведаных міроў. Гэтыя істоты бачаць будучыню, ядуць сырую зямлю з магіл і жывуць у пастаянным чаканні вайны. Рэальнай ці метафізічнай? Гэта залежыць, з якога боку паглядзець...
Паліна Качаткова 3.7
У кнізе “Гняздо-2” аб’яднаныя апавяданні 1987—1990 гадоў, тэксты, напісаныя пасля 2012 году, а таксама аповесць “Паэт”. Творы Паліны Качатковай у многім містычныя, яны апісваюць таемнае жыццё звычайных людзей, жывёлаў і рэчаў. Гэта містыка гораду, зямлі, вады, холаду. Узнікае пытанне: адкуль аўтарка бярэ сюжэты для творчасці, ці шмат у ёй прыдуманага, калі ўлічыць, што большасць герояў і месцаў выглядаюць досыць рэалістычна?
Уладзімір Садоўскі 3.9
Першы беларускі зомбі-хорар.
Дзеянне навэлы адбываецца ў апошнія дні зімы 1813 года. У раз­бу­ранае Вялікай вайной мястэчка Маладэчна на ўскрайку Мін­скай губерні на­ведваецца ў госці да свайго дзядзькі Міхал Клеафас Агін­скі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай імперыі. З на­ды­ходам адлігі ў на­ваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца не­зразумелыя рэчы: забі­тыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і напа­даюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе ха­дзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага як узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края.
У кнігу ўключана таксама пяць апавяданняў аўтара.