Вручение 26 ноября 2021 г.

У склад журы сёлетняй прэміі Гедройця ўвайшлі: Наста Грышчук, літаратурны крытык; Сяргей Дубавец, журналіст, літаратар, крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар; Алесь Пашкевіч, літаратар, літаратуразнаўца.

Страна: Беларусь Место проведения: город Варшава Дата проведения: 26 ноября 2021 г.

Премия имени Ежи Гедройца

Лауреат
Ева Вежнавец 4.4
Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, — спакою... Але мы ніколі не атрымліваем таго, чаго хочам. Мроі пераплецены з рэальнасцю. Жанр кнігі — балотная казка.
Таня Скарынкина 4.4

Второе место.

Гэтыя тэксты – спроба ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, смелае намаганне вырваць нерасказаныя гісторыі з цемры забыцця. Таня Скарынкіна ўпісвае ў космас свой малы свет, яна і назіральніца, і ўдзельніца, і нястомная калекцыянерка штодзённага цуду. Непрыкметная на першы погляд Смаргонь гаворыць унікальным Таніным голасам – і робіцца літаратурай. А значыць, кідае выклік лёсу: дробнае ў ёй робіцца важным, вялікае – смешным, смешнае – кранальным і нават трагічным; усё асуджанае на знікненне атрымлівае ў яе кнізе апошні шанец – і ажывае… / Альгерд Бахарэвіч
Сяргей Абламейка 4.2

Третье место.

Доктар гісторыі Сяргей Абламейка па-новаму разглядае
асобу і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага і бачыць за яго
сацыяльнай рыторыкай глыбокі нацыянальны зьмест.
Днём нараджэньня мадэрнай Беларусі, якая раней існавала
пад назвамі і Русь, і Літва, аўтар прапануе лічыць 1 лютага
1863 году, калі ў Вільні быў утвораны Часовы правінцыйны
ўрад Літвы і Беларусі на чале зь Вінцэнтам Канстанцінам
(Кастусём) Каліноўскім.
Мікола Адам 5.0
Каханне не бывае ідэальным, а жыццёвы шлях – роўным. Лёсы заўжды выглядаюць як паралельныя крывыя. Стасункі ж усё часцей нагадваюць трохкутнікі. Але гэта не геаметрыя, хутчэй геаграфія чалавечых душ, звязаных раманам, геаграфія пачуццяў, геаграфія любові, што злучыла Беларусь і Украіну, нягледзячы ні на вайну, ні на рэпрэсіі, ні на межы і ростані.
Галоўныя героі твора – беларус і ўкраінка, сын ворага народа і дачка Героя Савецкага Саюза, якіх паяднала чужына – Казахстан. Якімі стануцца іх адносіны?..
Мікола Адам 3.3
Новы раман «Сёстры» Міколы Адама правакуе на кожным кроку. Выкраданне, вайна на Данбасе, каханне, Берлін, Нью-Ёрк, Мінск — карагод падзей і гарадоў раскручваецца, нібыта спіраль. Жыццё дзвюх родных сёстраў ператвараецца ў сапраўдны трылер.
Святлана Аўдзейчык 5.0
З аднаго боку містычны Край, а з другога - Бязмежнае мора. Праз што церпяць пакаранне жыхары Ларбора, апынуўшыся ў ізаляцыі? Чаму краіна, якая належала здольным, цяпер у руках бездараў-захопнікаў і пачварных пронгаў? Навошта варагуюць навучэнцы дзвюх школ, у якіх дзеці здольных спасцігаюць баявое майстэрства продкаў? І, нарэшце, самае галоўнае пытанне - што такое Сакрум, які марыць атрымаць кожны? Рой - навучэнец Аквілы, паступова робіць крокі да разгадкі гэтай таямніцы, але ўсе ведаюць, што Сакрум сам абярэ сабе гаспадара, і шэраг падзей, які прывядзе да гэтага ўжо запусціўся.
Сяргей Балахонаў 3.8
Сустракайце фантастычны любоўны раман!

Недалёкая будучыня. Знайшоўшы на археалагічных раскопках у легендарных Юравічах ідал боства кахання, гомельскі даследчык старажытнасцей Ягор Руткоўскі неўзабаве зведвае і цяжка перажывае невытлумачальны разрыў з каханай. Неўтаймоўная вера ў наканаванасць быць разам з ёю штурхае навукоўца на розныя дзівацтвы — ад літаратурных і музычна-спеўных практыкаванняў да палёту на Марс. Кожнае дзівацтва даецца ў знакі здарэннямі, скандаламі і таямнічымі праявамі ледзь не да скруту галавы. За хісткае марсіянскае шчасце даводзіцца штодзень змагацца, адольваючы шматлікія выпрабаванні без пэўнасці вяртання на Зямлю, дзе лютуе эпідэмія сіндрому татальнай адзіноты.
Ева Вайтоўская 4.5
Жыццё ціхай троечніцы Соні Сінічкі да непазнавальнасці змяняецца ў выпускным класе ў той дзень, калі яна прызнаецца ў каханні найлепшаму вучню школы Максіму Статкевічу. Дзеянне першай кнігі адбываецца ў сярэдняй школе аднаго з мікрараёнаў Мінска. У далейшым падзеі перанясуцца на філалагічны факультэт беларускага ўніверсітэта, экалагічны летнік і ў офіс сусветна вядомай беларускай IT-кампаніі.

Раман прызначаны для аўдыторыі young adult (16–25 гадоў), а таксама для ўсіх аматараў папулярнай літаратуры.
Вольга Гапеева 4.1
Новая кніга Вольгі Гапеевай — гэта шэсць чароўных гісторый для дзяцей і не толькі. Дзівосныя насельнікі маленькага казачнага свету, створанага ці, можа, прыснёнага аўтаркай, перажываюць тое, што знаёма шмат каму з нас — маленькіх і дарослых. Гэта мудрая і кранальная кніга пра вельмі важныя рэчы.
Валерий Гапеев 4.6
Гэта — рэмейк вядомага рамана вядомага француза? Але гісторыя кажа, што ідэя рамана пра графа Монтэ Крыста належыць не Дзюма — гэта рэальная гісторыя, крымінальная. І падобныя гісторыі — пра здраду і помсту — хіба не маглі адбыцца дзе заўгодна? Маглі! Раманы з падобным сюжэтам былі напісаны літаральна ва ўсіх літаратурах свету. Акрамя беларускай. Выпраўляем гістарычную несправядлівасць: вось вам раман пра здраду, гады палону і знявагі, бляск золата і халодную помсту (і канешне, з сяброўствам і каханнем). Дабро перамагае зло — вы часта такое сустракаеце ў нашай айчыннай літаратуры? І разам з тым, нічога звышпрыдуманага ці фантастычнага ў кнізе няма: ёсць цалкам рэальная наша Беларусь, рэальныя стасункі рэальных людзей.
А калі казаць надта сур’ёзна, то гэты раман ніколечкі не прэтэндуе ні на якую глыбіню. Аўтар і выдавец мелі на мэце адно: падарыць вам колькі гадзін займальнага чытання.
Марына Кайс 0.0
Паўзмоўча?

Чаму на старонках няма нумароў? Дзеля чаго след застаецца пустым? Ці расказвае кніга толькі пра чалавека, прапануючы рухацца скрозь гульню ў словы? Як перакрыжоўваюцца формы ценяў на дрэвах, камянях і паперы з пошукам працягу ў апошняй кропцы? Куды знікае чалавек і навошта яго знаходзіць? Ці з’яўляецца адказ адзіным водгукам на пытанне? Адкуль пачынаецца кніга?

Працягваем?
Артур Клінаў 4.2
«Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве».

Хоць раман ствараўся амаль тры гады і быў закончаны яшчэ год таму, але падзеі, якія апісаны у ім амаль па-прароцкі адлюстроўваюць тое, што сёння адбываецца у Беларусі.
Максім Кутузаў 3.5
Вы ўпэўненыя, што немагчыма пабачыць мінулае? Што некаторыя значныя гістарычныя падзеі нельга аднавіць, а ісціна гэтак і застанецца назаўжды страчанай для чалавецтва? Так меркаваў і галоўны герой Аркадзь, беларускі дактарант, які накіраваўся ў Еўропу з мэтай працягнуць сваё навучанне. Але тыя незвычайныя падзеі, якія раз-пораз адбываюцца з ім падчас падарожжа, змушаюць маладога фізіка збочыць са шляху і зазірнуць за заслону гістарычных таямніцаў. Чым гэта можа скончыцца? Здаецца, чым заўгодна. Максім Кутузаў — аўтар двух дзясяткаў публікацый у англамоўных навуковых выданнях, у 2018 стаў лаўрэатам міжнароднай прэміі «Еўракон–2018» з беларускім фэнтэзі «Князь-ваўкалак» у намінацыі «Крызаліс», у 2019 атрымаў ступень магістра фізіка-матэматычных навук.
Вераніка Ляўчук 0.0
За Спякотнымі балотамі, за Даўгім лесам, паблізу Возера Белага пад трыма ліпамі стаіць хацінка. Жыве тут сям’я масаў — самавітых гаспадароў і чарадзеяў. І вось аднойчы ў іх доме з’яўляецца маленькая Зай.

Яна прыйшла аднекуль здалёк, а можа, з самога неба. Яна нічога не ведае пра зямлю, пра краіну масаў, а тым больш, які ў яе чарадзейны дар. Адзіны, на каго яна можа разлічваць, — гэта мама Зорачка. І хоць тая шмат стараецца, увесь час нешта ідзе не так: то Возера Белае змялее, то сама ператворыцца ў цмока, то Вялікую Руціну раззлуе.
І што рабіць?
Мама Зорачка і маленькая Зай выпраўляюцца ў падарожжа па Рацэ Ведаў, да самога Бурштынавага мора, што ад усіх турбот ратуе. Толькі б не забыць пра дом, толькі б дар адкрыць, толькі б мама была побач.
А.Ф.Вашкевіч, І.Г.Новік 0.0
Кніга змяшчае аповеды пра жанчын, чые лёсы звязаны з Гродна. Яна складаецца з дзвюх частак - гістарычнай і сучаснай. Гераіні кнігі вельмі розныя. Сярод іх ёсць палітыкі, паэткі, мастачкі, спартсменкі і менеджаркі. Кніга мае на мэце зрабіць больш заўважным унёсак жанчын у жыццё горада.
Алесь Паплаўскі 4.5
У кнігу ўвайшлі тры аповесці. “Размовы са стодзівамі” – гэта псіхалагічная прытча. Чытачу давядзецца вырашыць, каму суперажываць. Трагічныя лёсы людзей дзіўным чынам пераплятаюцца. У аповесці “Lapido” Павал, ахвяра рэпрэсіўнай дзяржаўнай сістэмы, вымушаны ратавацца ў краіне, дзе ў далёкія савецкія гады ягоны бацька жорстка распраўляўся з паўстанцамі. Дзеянні разгортваюцца на фоне містычнай Прагі. Галоўны герой аповесці “Гульні з нулявымі сумамі” трапляе ў далёкую Палесціну, дзе раздумвае пра свой лёс, спрабуе разабрацца ў мінулым. Самалёт, у якім ён вяртаецца на радзіму, церпіць катастрофу. Што можа выратаваць галоўнага героя?
Юльяна Пятрэнка 4.5
...1605 год. Зноў нашыя землі становяцца эпіцэнтрам войнаў, вялікіх і малых. Бязладдзе пануе і ў самой краіне. Кожны магнат бароніць адно свае інтарэсы, Жыгімонт Ваза забыўся на абяцанні, народ стаміўся везці на сваім карку шляхту і духавенства, а кожны з вернікаў славіць толькі сваю ісціну і гатовы забіць за яе.
Малады харунжы Стэфан Тацэвіч апынаецца ў самым віры загадкавых і невытлумачальных для яго падзей, дзе і змова супраць кароны, і тайнапіс, і шпіёны, і нявыкрытыя забойствы
высокапастаўленых людзей, шабашы і самае сапраўднае паляванне на ведзьмаў з вогнішчамі ды інквізіцыяй.
Ці магчыма вырашыць, якому богу маліцца, каб застацца жывым? Што і каго бараніць найперш — Айчыну, сяброўства ці каханую жанчыну? Каму верыць, каб не быць прададзеным?
І як, урэшце, жыць на роднай зямлі, якую наскрозь працінаюць ліхія вятры з усіх бакоў свету?...
Збых Слупоўскі 4.2
Філосаф Бертран Расел казаў, што сталы за нашай спінай могуць ператварыцца ў кенгуру, а мы таго й не ўбачым, але ж верым, што не ператвараюцца, бо такія законы. Гэтая кніжка пра тое, што ў нас сталы могуць ператварацца ў кенгуру прама перад вачыма. А яшчэ пра тое, як можна з гэтым жыць. А таксама пра зайцоў, баброў і міністраў адукацыі. Ну і пра бімбер, вядома ж.
Кірыл Стаселька 4.3
Ці даводзілася вам трапляць у казку? Не праз мастацкія творы, а ў сапраўдную казку, што ажывае вакол? Гэта гісторыя пра тое, як цмокі, багнікі, цудадзейныя прадметы ці неверагодныя з'явы па­чы­наюць існаваць побач з вамі. І найперш, гісторыя пра тых, хто прагне бачыць, адчуваць і мысліць інакш. Хто праз гэта намагаецца не проста здабыць, але пабудаваць, выгадаваць свабоду для сябе і ў сабе.
Андрэй Федарэнка 4.1
Новы раман Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, «Афганскай шкатулкі» і «Шчарбатага талера» (паводле апошняга на «Беларусьфільме» зняты тэлевізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання.
Ганна Янкута 3.7
Марце так хочацца ляпіць снегавікоў і гуляць у снежкі! Аднак зіма спазняецца, і на дварэ — толькі лужыны і гразюка. Вядома, вешаць нос не варта, бо калі моцна пра нешта марыш, то мара абавязкова спраўдзіцца. Толькі асцярожна: часам гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў... Калі ў горадзе пачынаецца самы грандыёзны ў свеце снегапад, Марта і яе новыя сябры мусяць разабрацца, хто ці што за гэтым стаіць. І запомні: галубы на падаконні — прыкмета таго, што цябе чакаюць неверагодныя прыгоды.