xbohx 31 августа 2016 г., 11:40 Пожаловаться Сацыяльную дзяржаву Наш народ цяпер займеў, Дзе, каб выжыць, На халяву Толькі й варта мець спадзеў. Кукіш у кішэні Алесь Няўвесь 4,0
xbohx 9 августа 2016 г., 14:07 Пожаловаться Ды наракаць ці варта сёння Настаўнікам на цяжкі лёс? Лёс справядлівы, хоць і строгі Да іх у гэтыя часы: На выбарах жа педагогі Звычайна "лічаць" галасы... Кукіш у кішэні Алесь Няўвесь 4,0
xbohx 9 августа 2016 г., 14:06 Пожаловаться Даўно ўжо ў нас (Скажу адкрыта, Без аніякае ілжы) Настуўнікі — рабы нібыта, А па дастатку — як бамжы. Кукіш у кішэні Алесь Няўвесь 4,0
xbohx 9 августа 2016 г., 14:05 Пожаловаться Дбае аб людзях урад наш любімы І павышае калі-нікалі Цэны на бырла — каб меней пілі мы, Цэны на ежу — каб меней жылі. Кукіш у кішэні Алесь Няўвесь 4,0
xbohx 9 августа 2016 г., 14:03 Пожаловаться Ну гэткі сёння час няўдалы... Во даакаліся пары, Што вешальнікі — ідэалы, І злыдні — нашы змагары. Кукіш у кішэні Алесь Няўвесь 4,0
xbohx 9 августа 2016 г., 14:03 Пожаловаться "Лавіце зладзея!" — гукае Звычайна той, хто сам і ўкраў. Кукіш у кішэні Алесь Няўвесь 4,0
xbohx 9 августа 2016 г., 14:00 Пожаловаться Тым больш прызнання пасля смерці, Чым меней славы пры жыцці... Кукіш у кішэні Алесь Няўвесь 4,0