Автор
Валентина Ковтун

Валянціна Міхайлаўна Коўтун

  • 15 книг
  • 1 подписчик
  • 6 читателей
4.4
10оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.4
10оценок
5 6
4 2
3 2
2 0
1 0
без
оценки
2

Последние издания книг Валентины Михайловны Ковтун

  • Выбраныя творы Валянціна Коўтун
    ISBN: 978-985-08-2840-8
    Год издания: 2022
    Издательство: Беларуская навука
    Язык: Белорусский
    У кнізе выбраных твораў беларускай пісьменніцы В. М. Коў- тун (1946-2011) прадстаўлены яе вершы, драматычная паэма «Шлях палачанкі», раман «Крыж міласэрнасці», артыкулы.
    У дадатку прыводзяцца ўспаміны пра В. Коўтун.
    Сто восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».
  • Крыж міласэрнасці Валянціна Коўтун
    Год издания: 2017
    Издательство: Канал "Культура". Беларускае радыё
    Язык: Белорусский
    Творы Валянціны Коўтун добра вядомы чытачам не толькі Беларусі, але Украіны, Літвы, Расіі, іншых краін.
    Раман «Крыж міласэрнасці» ў еўрапейскай літаратуры — з'ява унікальная. Гісторыка-біяграфічная дылогія створана на аснове жыцця і творчасці славутай паэтэсы, сястры міласэрнасці пачатку стагоддзя Алаізы Пашкевіч (Цёткі). На старонках вострасюжэтнай кнігі ажывае шмат іншых знакамітых людзей пераломнай эпохі — Я. Купала, І. Франко, Э. Ажэшка, К. Каганец, браты Луцкевічы, В. Іваноўскі, дзяржаўныя дзеячы — Мікалай ІІ, граф Вітэ, мітрапаліт Шаптыцкі. Асабліва трапяткой моваю напісаны старонкі пра каханне. У рамане ўспыхвае светлая зорка паэзіі і кахання, гучыць магутны арган эпохі — у храмах Вільні, Львова, Гародні, Кракава, Рыма, Венецыі.

    Чытае артыстка Маргарыта Захарыя
  • Выбранае Валянціна Коўтун
    ISBN: 978-985-6968-18-4
    Год издания: 2011
    Издательство: Лімарыус
    Язык: Белорусский
    Гэты зборнік - апошні, які склала пры жыцці выдатная беларуская паэтка і грамадская дзяячка Валянціна Коўтун. У яго ўвайшлі лепшыя творы Валянціны Міхайлаўны, у тым ліку вядомая нізка вершаў «Малітва да Калымы», напісаных ад імя Лесі Беларускі - увасаблення подзвігу беларускіх жанчын, паэмы, лібрэта оперы, прысвечанай святой Ефрасінні Полацкай. Зборнік будзе годным падарункам усім аматарам беларускай літаратуры і помнікам ягонай аўтарцы.
  • Пакліканыя Валянціна Коўтун
    ISBN: 978-985-02-0899-6
    Год издания: 2007
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Распачаць стварэнне рамана-жыція, прысвечанага не проста незвычайнай жанчыне свету, а святой Апякунцы цэлага народа, падзвігла мяне, думаецца, найперш шматгадовая праца ў Міжнародным жаночым фондзе святой Еўфрасінні Полацкай. Аднак узяцца за пісьменніцкае пяро насмелілася я толькі пасля неардынарнай падзеі - начнога аб'яўлення мне самой Еўфрасінні. Прыбачыўся якраз той момант, калі найпадобнейшая ігумення з Полацка разам з іншымі паломнікамі праходзіла праз пяскі грознай Іудзейскай пустыні, пэўна, кіруючыся ў горад свае запаветнае мроі — Ерусалім.
  • Свяча любові Валянціна Коўтун
    ISBN: 985-6740-72-Х
    Год издания: 2006
    Издательство: Лімарыус
    Язык: Белорусский
    У кнізе тры раздзелы, кожны з якіх — знакавая веха ў творчасці і лёсе паэтэсы. Першы раздзел «Лірыка» склалі паэтычныя творы розных гадоў, другі — «Балады памяці». Пра трэці — «Перастварэнні» — варта сказаць асобна. Ён, у пэўным сэнсе, унікальны. Апроч перакладаў з украінскай мовы (найперш і найбольш з Ліны Кастэнкі), тут друкуюцца пераствораныя вершы Лесі Беларускі — дзяўчыны з Маладзечна Ларысы Марозавай, якая пісала свае вершы ў сталінскім лагеры на Калыме... Чаму пераствораныя? Ды таму, што яны не маглі быць запісанымі ў той час, і адноўленыя Валянцінай Коўтун толькі цяпер паводле радкоў, згаданых былым вязнем Васілём Малагушам, які і данёс памяць пра мужную беларускую патрыётку-паэтку.
  • Сучасная беларуская драматургія (сборник) Анатоль Дзялендзік
    ISBN: 985-07-0249-4
    Год издания: 1999
    Издательство: Полымя
    Язык: Белорусский
    Зборнік п'ес, які прапаноўваецца чытачам, адлюстроўвае асноўныя напрамкі ў сучаснай беларускай драматургіі. Кніга адкрываецца гістарычнай драмай "Прарок для Ай-чыны" А. Петрашкевіча, услед за ёй змешчана драматычная паэма Р. Баравіковай "Барбара Радзівіл". Наступная п'еса зборніка "Гапон і Кацярына" В. Лапціка створана па матывах літаратурных твораў В. Дуніна-Марцінкевіча. Алаізе Пашке-віч прысвечана п'еса "Суд Алаізы" В. Коўтун. Завяршаецца зборнік творам А. Дзялендзіка "Выклік багам" ( "Чатыры крыжы на сонцы").
  • Крыж міласэрнасці Валянціна Коўтун
    ISBN: 985-02-0382-Х
    Год издания: 1996
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Творы Валянціны Коўтун добра вядомы чытачам не толькі Беларусі, але Украіны, Літвы, Расіі, іншых краін. Раман «Крыж міласэрнасці» ў еўрапейскай літаратуры — з'ява унікальная. Гісторыка-біяграфічная дылогія створана на ас­нове жыцця і творчасці славутай паэтэсы, сястры міласэрнасці пачатку стагоддзя Алаізы Пашкевіч (Цёткі). На старонках вос­трасюжэтнай кнігі ажывае шмат іншых знакамітых людзей пера­ломнай эпохі — Я. Купала, І. Франко, Э. Ажэшка, К. Каганец, браты Луцкевічы, В. Іваноўскі, дзяржаўныя дзеячы — Міка­лай ІІ, граф Вітэ, мітрапаліт Шаптыцкі. Асабліва трапяткой моваю напісаны старонкі пра каханне. У рамане ўспыхвае светлая зорка паэзіі і кахання, гучыць магутны арган эпохі — у храмах Вільні, Львова, Гародні, Кракава, Рыма, Венецыі.
  • Крыж міласэрнасці Валянціна Коўтун
    ISBN: 5-340-00376-0
    Год издания: 1988
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Раман «Крыж міласэрнасці» — першая кніга задуманай дылогіі пра слаўную дачку беларускага народа, паэтэсу-рэвалюцыянерку Алаізу Пашкевіч (Цётку). Аўтар здолела пранікнуць ва ўнутраны свет сваёй гераіні, выявіць яго непаўторнасць. Паказаны тут бурлівы і трывожны час напярэдадні рэвалюцыі 1905 года. Дзеянне адбываецца ў Пецярбурзе і Вільні, куды гераіня прыязджае з роднай Лідчыны на вучобу, сталее як асоба — сацыяльна і нацыянальна самасвядомая. Апрача яе ў творы абмалёваны вобразы сялян і шляхты, рэвалюцыянераў і прадстаўнікоў жандармскага вышуку.
  • Калінавая гронка залатая (сборник) Валянціна Коўтун
    ISBN: 5-7880-0058-0
    Год издания: 1988
    Издательство: Юнацтва
    Язык: Белорусский

    Галоўная тэма зборніка — першае каханне. Героі апавяданняў — людзі маладыя, няўрымслівыя ў выбары жыццёвага шляху і пошукаў высокіх грамадзянскіх ідэалаў. Пісьменніца па-мастацку пераканаўча, рэалістычна перадае «біяграфію» іх пачуццяў: першае захапленне і нечаканае расчараванне, безагляднае імкненне маладога чалавека да шчасця і балючыя апёкі. Адначасова рашаюцца праблемы ўзаемасувязі лёсу з грамадскай этыкай і мараллю.

  • Лісты да цябе Валянціна Коўтун
    ISBN: 5-340-00131-8
    Год издания: 1988
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова паэтэса Валянціна Коўтун уключыла ў гэтую кнігу лепшыя вершы і паэмы з раней выдадзеных кніг. Яе лірыка, пранізаная святлом высокіх духоўных парыванняў, звернутая да самых тонкіх інтымных пачуццяў, прыцягвае ўвагу чытачоў сваім імкненнем асэнсаваць незвычайныя драматычныя лёсы выдатных паэтаў-бунтароў розных эпох: Байрана, Цёткі, Купалы. Праз багатую сімволіку і метафарычнасць паэтэсе ўдаецца накіраваць чытацкую ўвагу да вострых праблем сучаснасці.
  • Вясёлы заасад Валянціна Коўтун
    Год издания: 1986
    Издательство: Юнацтва
    Язык: Белорусский
  • Метраном Валянціна Коўтун
    Год издания: 1985
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Новая кніга паэткі складзена з дзвюх частак: «Вясенняе прычасце» і «Партрэты». Першая — «Вясенняе прычасце» — прасякнута святлом лірычных пачуццяў, прагай высокіх духоўных і грамадзянскіх ідэалаў. «Партрэты» — гэта вострасюжэтная галерэя лёсаў і характараў вядомых паэтаў і вучоных. Вершы і паэмы пра Пушкіна, Байрана, вучонага-археолага Эванса, Апалінэра, Купалу, Цётку напісаны метафарычна і вобразна, з праекцыяй на сучаснасць.
  • На зломе маланкі Валянціна Коўтун
    Год издания: 1981
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У новай кнізе лірыкі паэтэса закранае гераічнае мінулае нашага народа, яе хвалюе наш сённяшні працоўны дзень, піша яна і пра запаветныя мроі нашага сучасніка. Многія творы В. Коўтун маюць фальклорную аснову. Паэма «На зломе маланкі» прысвечана нашай цудоўнай паэтэсе-рэвалюцыянерцы Элаізе Пашкевіч (Цётцы).
  • На ўзлёце дня Валянціна Коўтун
    Год издания: 1977
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
  • Каляровыя вёслы Валянціна Коўтун
    Год издания: 1971
    Издательство: Беларусь
    Язык: Белорусский