Автор
Александр Томкович

Аляксандр Леанідавіч Тамковіч

  • 16 книг
  • 6 читателей
4.1
8оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.1
8оценок
5 3
4 3
3 2
2 0
1 0
без
оценки
0

Последние издания книг Александра Леонидовича Томковича

  • Мазаіка жыцця Аляксандр Тамковіч
    ISBN: 978-985-7136-73-5
    Год издания: 2017
    Издательство: Медысонт
    Язык: Белорусский
    "Мазаіка жыцця" - кніга, якая складаецца з біяграфічных артыкулаў, зробленых у розныя часы і ў розным фармаце. Аб'яднала іх жаданне герояў дасягнуць у сваіх сферах пэўных вышыняў,, іх працаздольнасць і непакорнасць "агульнай плыні". "Мазаіка жыцця" - незвычайная энцыклапедыя, бо зроблена не толькі з фактаў, але і з пачуццяў.
  • Фiласофiя дабрынi. Ад катастрофы — да Сада Надзеі Аляксандр Тамковіч
    Год издания: 2016
    Язык: Белорусский
    Гэтая кнiга не пра бэры, бекерэлi альбо радый са стронцыем. Гэтая кнiга — пра людзей. Пра тых, хто сваёй чуласцю да чужога болю дапамагалі выратаваць генафонд беларускай нацыi. Гэта падзяка тым, хто ў цяжкую хвiлiну не пашкадаваў свайго здароўя дзеля здароўя iншых. Кнiга пра фiласофiю дабрынi. Выкарыстаныя фотаздымкi Андрэя Вышынскага, Андрэя Давыдчыка, Яўгена Коктыша, з архiваў Беларускага дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля», сямейных альбомаў.
  • Няскораны Мiхаiл Марынiч Аляксандр Тамковіч
    Год издания: 2015
    Язык: Белорусский
    Першая частка назвы «Няскораны Мiхаiл Марынiч» — з майго нарыса ў газеце «Новы час», якi быў надрукаваны 3 лютага 2012 года, а другая — «Гiсторыя ў фота» — дадалася падчас работы над гэтай кнiгай i цалкам супадае з яе зместам. На жаль, 17 кастрычнiка 2014 года Мiхаiла Апанасавiча Марынiча не стала. Ён не паспеў убачыць гэтую кнiгу, але паспеў пражыць жыццё, вартае таго, каб пра яго ведалi iншыя.
  • Найноўшая гiсторыя ў асобах Аляксандр Тамковіч
    Год издания: 2014
    Язык: Белорусский
    У кнiзе сабраны палiтычныя нарысы пра вядомых у краiне i за яе межамi людзей, якiя на працягу апошнiх 15-20 гадоў мелi самае непасрэднае дачыненне да найноўшай беларускай гiсторыi. Аўтар не толькi нагадвае некаторыя бiяграфiчныя звесткi, але i аналiзуе ролю кожнага з iх у развiццi Беларусi. I яшчэ адзiн вельмi важны момант. Артыкулы, аб'яднаныя гэтай кнiгай, пiсалiся ў розны час, таму сёння можна ўнесцi пэўныя карэктывы па датах, фактах i адзнаках, але аўтар НАЎМЫСНА не стаў рабiць гэтага. Людзям тое, што мы думалi ўчора, не менш цiкава, чым тое, што мы думаем сёння.
  • Жыццё пасля кратаў Аляксандр Тамковіч
    Год издания: 2013
    Язык: Белорусский
    Прайшло два гады пасля падзеяў, якiя ўжо ўвайшлi ў найноўшую гiсторыю Беларусi як «Плошча-2010». Аднак для многiх дзень 19-га снежня 2010-га года яшчэ не скончыўся, ён доўжыцца i сёння, бо да гэтага часу ў турмах знаходзяцца некаторыя з тых, хто сваiмi лёсамi ствараў тое магутнае супрацьстаянне, якое ўзрушыла краiну i да гэтага часу адбiваецца пульсуючым болем у нашым грамадстве. Гэта Мiкалай Статкевiч, Павел Севярынец, Змiцер Дашкевiч, Эдуард Лобаў, Васiль Парфянкоў. Сыходзячы з гэтага, назва кнiгi «Жыццё пасля кратаў» не ва ўсiм адпавядае зместу, бо для гэтых герояў такое жыццё яшчэ не пачалося, а для Васiля Парфянкова «жыццё пасля кратаў» працягнулася чарговымi кратамi.
  • Міхаіл Пташук. Зорка беларускага кіно Аляксандр Тамковіч
    ISBN: 978-985-18-2446-1
    Год издания: 2013
    Издательство: Харвест
    Язык: Белорусский

    Міхаіл Пташук (1943–2002) – выдатны кінарэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. З яго іменем звязана цэлая эпоха ў беларускім кіно. Ён экранізаваў творы Васіля Быкава «Знак бяды», Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі», Івана Шамякіна «Вазьму твой боль». У фільмах перабудовачнай пары М. Пташук спрабаваў па-новаму ўсвядоміць гісторыю краіны – «Наш браняпоезд», «Кааператыў «Палітбюро», альбо Будзе доўгім развітанне». Гучны поспех мела карціна «У жніўні 44-га».

    Развернуть
  • Преодоление Александр Томкович
    Год издания: 2012
    Язык: Белорусский
    Автор рассказал 12 историй о людях с инвалидностью, которые, не смотря на тяжелый недуг, сумели выстоять, преодолеть болезнь и реализовать себя в различных сферах жизни — спорте, профессии, семье, детях.

    «У каждого человека есть шанс в жизни совершить нечто важное для человечества. Мы называем это подвигом: спасти ребенка, потушить пожар… А есть подвиг каждодневный, часто незаметный. Но от этого еще более ценный — просто жить полноценной жизнью, не опуская рук, не опустошая душу. Этот подвиг совершается, прежде всего, для себя и, зачастую, не виден другими. Однако должен являться примером для нашего общества». — Так рассказал о своих героях Александр Томкович во время презентации книги. «Болезнь не спрашивает, хочешь ли ты быть с ней. Она не дает тебе выбора. Она приходит и, если ты хочешь жить, ты начинаешь бороться, — так описала свое преодоление одна из героинь книги Ирина Жихарь. — Я переосмыслила свою жизнь и теперь могу сказать, что благодарна судьбе за это испытание».
  • Арытмiя, альбо Код супрацiву Аляксандр Тамковіч
    Год издания: 2012
    Язык: Белорусский
    «Арытмiю» прапанаваў настаўнiк у журналiстыцы Аляксандр Улiцёнак, за што яму — асобны «Дзякуй!». Сапраўды, гэтае слова ў нашай краiне можна ўжываць i не ў медычным плане. Так што героi нарысаў у нейкiм сэнсе не толькi ствараюць найноўшую гiсторыю Беларусi, але i дапамагаюць грамадству пазбавiцца небяспечных хвароб — iнертнасцi i абыякавасцi. А «Код супрацiву» ад майго другога рэдактара — Аляксея Караля. Крыху парадаксальна, але дадаць яго я вызначыў перш за ўсё таму, што героi гэтых нарысаў змагаюцца за тое, каб вярнуць усiм нам нармальны рытм.
  • Без палітыкі Аляксандр Тамковіч
    Год издания: 2011
    Язык: Белорусский
    Мы прывыклі бачыць гэтых людзей на барыкадах. Між тым яны жывуць не толькі адной палітыкай. Прапаную паглядзець на іх праз прызму новага ракурсу, які складаецца з амаль невядомых грамадству хобі і захапленняў, а таксама некаторых эпізодаў асабістага жыцця. Для шырокага кола чытачоў.
  • Супраць плыні Аляксандр Тамковіч
    Год издания: 2011
    Язык: Белорусский
    Падзеі 19 снежня 2010 года настолькі значна ўскалыхнулі грамадства, што адгэтуль усе міфы пра так званую «беларускую памяркоўнасць» і «стабільнасць», якія мы чуем апошнія 17 год, не больш як спроба выдаць асабістыя мары за сапраўдную рэчаіснасць. Кніга менавіта пра гэта і пра тых, хто адважыўся пайсці супраць плыні. У некаторым сэнсе перад вамі працяг тэмы «Будзіцеляў».
  • З чаго пачынаецца свабода Аляксандр Тамковіч
    Год издания: 2010
    Язык: Белорусский
    Розныя людзі. Розныя лёсы. Розныя думкі. Аднак ёсць два моманты, якія іх яднаюць. Першы — прыналежнасць да Руху «За свабоду». Другі — разуменне таго, што «вялікая» палітыка пачынаецца з «малой». Як і дрэва свабода паўстае з маленькага зярняткі. Неабходна таксама звярнуць увагу і на такі момант. Усе артыкулы рабіліся тады, калі пра пэўныя навіны было яшчэ невядома, таму іх нельга ўспрымаць, як нейкую канчатковую хроніку падзей. Хутчэй гэта вокамгненне нашай гісторыі. Выкарыстаны фотаздымкі з асабістых архіваў герояў і Руху «За свабоду».
  • Лёсы Аляксандр Тамковіч
    ISBN: ISBN: 978-594-7161-69-4
    Год издания: 2010
    Издательство: Невский Простор
    Язык: Белорусский
    У кнізе сабрана 50 інтэрв'ю-маналогаў розных па грамадскім і палітычным статусе людзей. Сярод іх прозвішчаў ёсць шырока вядомыя, а ёсць і тыя, каго ведаюць толькі спецыялісты. Агульнае для ўсіх — складаны жыццёвы лёс і ўспаміны, якія мы не пачуем на мітынгах і не прачытаем у газетных артыкулах. Для шырокага кола чытачоў.
  • Інтэрв’ю, якіх не было Аляксандр Тамковіч
    Год издания: 2009
    Издательство: Невский Простор
    Язык: Белорусский
    Пачаў рабіць гэтую кнігу 1 жніўня 2008 года, а скончыў 21 красавіка 2009-га. Менавіта “рабіць”, бо пісаў (журналісты ўсё ж такі) кожны самастойна. Я толькі даслаў па электроннай пошце аднолькавыя для ўсіх пытанні і потым размясціў адказы згодна з беларускім алфавітам. А яшчэ да кожнага артыкула прыстасаваў традыцыйную “ўрэзку”, якую таксама пісалі менавіта яны. Вось і ўсё дачыненне аўтара да праекта. У кнізе няма аднолькавага для ўсіх шаблону, таму што яго не можа быць увогуле. Розныя рэгіёны, розныя людзі, розныя мовы...
  • Асобы Аляксандр Тамковіч
    ISBN: ISBN: 978-5-94716-143-4
    Год издания: 2008
    Издательство: Невский Простор
    Язык: Белорусский
    У кнізе сабраны палітычныя нарысы пра вядомых у краіне і за яе межамі людзей, якія на працягу апошніх 15—20 гадоў, мелі самае непасрэднае дачыненне да навейшай беларускай гісторыі. Аўтар не толькі нагадвае некаторыя біяграфічныя звесткі, але і аналізуе ролю кожнага з іх у развіцці Беларусі. Для шырокага кола чытачоў.
  • Будзіцелі Аляксандр Тамковіч
    ISBN: ISBN: 978-5-94716-212-1
    Год издания: 2008
    Издательство: Невский Простор
    Язык: Белорусский
    Так на пачатку мінулага стагоддзя ў Чэхіі і Славакіі называлі тых, хто будзіў людзей на супраціў Аўстра-Венгрыі. Былі і іншыя варыянты назвы, але спыніцца аўтар вырашыў на тым, што падказала Галіна Васільеўна Сіўчык. Сапраўды, гэтыя людзі будзяць тых, хто побач. У некаторым сэнсе перад вамі працяг тэмы кнігі "Асобы". Для шырокага кола чытачоў.
  • Женщины Александр Томкович
    Год издания: 2006
    Язык: Русский
    Когда я только приступал к работе над этим проектом, журналист Саша Федута посоветовал начать его очерком о моей маме, которой, к сожалению, уже нет. Мысль хорошая. Поначалу так и собирался сделать, но потом понял, что в этом нет смысла. В данных интервью есть именно то, о чем хотелось сказать. И еще. Пользуясь случаем, хочу выразить признательность Ирине Соколовой, которая посодействовала интервью, которое и открывает эту книгу.