Рецензии на книги — Сяргей Абламейка
По популярности
21 сентября 2018 г. 12:24
314
5
Гэтая кніга пабачыла свет з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Беларусь адзначала гэты юбілей летась. На працягу ўсяго мінулага года на Радыё Свабода гучалі матэрыялы Сяргея Абламейкі, прысвечаныя першаму беларускаму кнігадрукару Францішку Скарыну. Сёлета гэтыя матэрыялы былі аб’яднаныя пад вокладку адной кнігі “Нечаканы Скарына”.
Мы зараз знаходзімся ў такім перыядзе, калі падставовыя міты і падмуркі беларускай культуры пераглядаюцца і пераасэнсоўваюцца. Нялёгка гэта зрабіць. Бо тыя міты адлітыя ў бронзе і высечаныя ў камені. Кніга Сяргея Абламейкі якраз і задзейнічаная ў гэты абнаўляльна-стваральны працэс. То бок — трэба сказаць пра роднае, беларускае сучаснай мовай, з улікам найноўшых адкрыццяў і ведаў.
Абламейка паспрабаваў аб’яднаць асноўную, даступную сёння, інфармацыю…
1 февраля 2021 г. 18:34
225
4
Недзе поруч ляжалі дарогі, Кліч кахання ляцеў ад ніў, Але ён не кахаў нікога, Бо занадта радзіму любіў. Варты лепшага ў свеце кахання, Рана скончыўшы мужны палёт, Русы хлопец золкім світаннем На высокі ўзышоў эшафот.
⠀ Пісьменнік Уладзімір Караткевіч быў захоплены постаццю Кастуся Каліноўскага. Не толькі павесіў у сваім кабінеце вялізны партрэт рэвалюцыянера, але і прысвячаў яму творы. Пісаў вершы, рабіў героем раманаў. Я прыйшла да асэнсавання ролі Каліноўскага ў беларускай гісторыі не праз школьныя ўрокі і падручнікі, а праз творчасць Караткевіча. Спачатку было юнацкае рамантызаванае захапленне, потым больш глыбокае знаёмства з гістарычным кантэкстам. І цяпер нават пытанняў не ўзнікае, чаму менавіта Каліноўскі — адна з найбольш яркіх постацяў у беларускай гісторыі. Але для тых, у каго…
21 января 2016 г. 21:24
55
3.5
…у Беларусі час ідзе, а Беларусь у часе — не Сяргей Абламейка
Кніга Сяргея Абламейкі “Мой Картаген” складаецца з некалькіх дзесяткаў эсэ на розныя тэмы, якія былі апублікаваны ў электронным выглядзе на сайце Радыё Свабода. У кнізе ўсе эсэ разбіты па тэматыцы на чатыры групы – “Беларуская ідэя”, “Русский мир”, “Сьмерць архітэктара” і “Людзі і справы”.
Эсэ на тэму беларускай ідэі падаліся на наш погляд найбольш цікавымі. Што і гаварыць, размовы пра нашу нацыянальную ідэю ідуць ужо некалькі дзесяткаў год. Але дагэтуль больш меньш што-небудзь добрае ніхто сфармуляваць не змог. Ды і наогул ёсць пытанне – ці сапраўды патрэбна нам тая самая “ідэя”? Ну вось усе ведаюць пра “вялікую амерыканскую мару” – дзе кожны, кім бы ён ні быў, можа дасягнуць усяго на свеце, калі сам пажадае. Усе ведаюць пра…
26 июня 2018 г. 13:53
244
4.5
Прачытала лепшую з трох кніг Сяргея Абламейкі (раней чытала “Мой Картаген” і “Настальгія”). Магчыма, яна апынулася больш блізкай для мяне, бо мастацкая, у адрозненне ад папярэдніх нон-фікшн. Але гэта цудоўная і лёгкая кніга, з якой можна правесці некалькі прыемных летніх дзён. Многія аматары літаратуры любяць чытаць кнігі пра кнігі і пісьменнікаў. У сучаснай замежнай літаратуры гэта даволі распаўсюджаная тэма, чытачы захапляюцца “The Thirteenth Tale” Дыяны Сэтарфілд, “Mr. Penumbra's 24-Hour Bookstore” Робіна Слоўна і іншымі творамі, а ў сучаснай беларускай літаратуры такіх кніг, на жаль, няшмат. З апошняга магу прыгадаць, напрыклад, зборнік Макса Шчура “Галасы”, дзе ёсць некалькі апавяданняў для кнігалюбаў, а яшчэ кнігу Сяргея Плескача “Шоу працягваецца” пра няпростыя адносіны паэта і…
13 октября 2017 г. 08:47
87
4.5
Як па мне - цудоўныя апавяданні! Чытаў два-тры ў дзень, расцягваў:) Асабліва адзначыў бы Мемуары і Нерашучасць. Жыццёвыя рэчы, трапныя.
9 июня 2018 г. 11:54
302
4
Першую частку кнігі складаюць 25 даследванняў Сяргея Абламейкі пра жыццё і працу Францішка Скарыны. Новыя тэорыі у кнізе адсутнічаюць. Аўтар не дае адназначных трактовак фактаў з жыцця Скарыны. Ён узгадвае нейкую падзею і потым распавядае, што яна магла адбывацца так, магла гэтак, а магла і зусім па-іншаму. Скарына паказаны як дзеяч эпохі Рэнесансу. У другую частку ўвайшлі інтэрв'ю з беларускімі і замежнымі гісторыкамі і навукоўцамі пра Скарыну, а таксама пра музыку, моду, кухню і культуру Беларусі пачатку XVI стагоддзя. У канцы кнігі змешчаны 100 пытанняў аб Францішку, якія яшчэ давядзецца высветліць.
5 февраля 2018 г. 16:49
252
3 Спрэчныя думкі
Кніга дзеліцца на дзве часткі: першая - пра падарожжы, другая - пра наведванне Беларусі і пра беларусаў. Што тычыцца непасрэдна замежных ваяжаў аўтара. Відаць, шмат хто з нас рабіў запісы падчас сваіх паездак за мяжу. І часцей гэта здаралася, калі траплялі ў краіны, дзе культура значна адрозніваецца ад нашай. Тады адразу паўстаюць паралелі з беларускай рэчаіснасцю. Найбольш адзначаеш лепшае, што хацеў бы мець і ў сябе. Пра гэта піша і аўтар. Ён апісвае падарожжы ў Германію, Турцыю, Егіпет, Іспанію, Італію. На адным дыханні прачытваецца гісторыя аўтара пра пералёт у ЗША. Праўда, я з Абламейкам наведваў розныя краіны, таму не магу нешта дадаць, а толькі з цікавасцю гляджу на тыя краі яго вачыма. А найбольш ён піша пра Беларусь і беларусаў. І тут яго разважанні выклікаюць шмат эмоцый. І з…