
Лучшие книги Алеся Аркуша
- 17 изданий на 2 языках
По популярности
-
Сядзіба Алесь Аркуш
ISBN: 978-83-62069-65-1 Год издания: 2017 Издательство: Полацкае ляда Язык: Белорусский «Сядзіба» — чацьверты раман Алеся Аркуша. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет.
-
Захоп Беларусі марсіянамі Алесь Аркуш
ISBN: 978-83-62069-82-8 Год издания: 2016 Издательство: Полацкае ляда Язык: Белорусский Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…
-
Палімпсэст Аркуш Алесь
ISBN: 978-985-6906-80-3 Год издания: 2012 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский “Палімпсэст” — першы буйны празаічны твор вядомага паэта, эсэіста, стваральніка Таварыства вольных літаратараў Алеся Аркуша. Рэальныя героі маладосьці пісьменьніка трапілі ў “бурштын” творчага пераасэнсаваньня мінулага і набылі другое, гэтым разам літаратурнае жыцьцё. -
Спадчына Алесь Аркуш
ISBN: 978-83-62069-52-1 Год издания: 2018 Издательство: Полацкае ляда Язык: Белорусский Мінулае ўвесь час пераўтвараецца, усьлед за зьменамі, якія адбываюцца з чалавекам. Дакладней, у чалавека зьмяняецца ўспрыманьне свайго мінулага. Высьвятляюцца ўсё новыя і новыя акалічнасьці, якія ўплывалі на хаду жыцьця. Па-іншаму вызначаюцца галоўныя і другасныя падзеі. Новы, пяты па ліку, раман Алеся Аркуша вельмі асабісты для аўтара. У ім ён шукае адказы на пытаньні спадчыннага ўплыву на чалавечыя лёсы, а таксама жыцьцёвага наканаваньня і таямніцаў сувязі з мінулым. У рамане ўсе героі – рэальныя асобы, але не ўсе падзеі насамрэч мелі месца. Хаця аўтар не выключае, што так магло быць на самай справе.
-
Аскепкі вялікага малюнку Аркуш Алесь
ISBN: 985-6800-26-9 Год издания: 2007 Издательство: І.П.Логвінаў Язык: Белорусский У кнізе сабраныя асноўныя канцэптуальныя эсэ і артыкулы аўтара, якія былі напісаныя за апошнія 5 гадоў. Тэксты раней друкаваліся ў часопісах "Калосьсе", "ARCHE", "Дзеяслоў", тыднёвіку "Наша Ніва". -
Прывід вясны Алесь Аркуш
ISBN: 985-6701-28-7 Год издания: 2003 Издательство: І.П.Логвінаў Язык: Белорусский Гэта першая кніга Алеся Аркуша, якая выходзіць у Менскім выдавецтве. Доўгі час лідэр Таварыства Вольных Літаратараў выдаваў свае зборнікі альбо ў Полацку, альбо за мяжою. У "Прывідзе вясны" аўтар паставіў за мэту стварыць канцэптуальны зборнік – з агульным тэмбрам паэтычнага маўленьня, скразной тэмай, сюррэалістычным зьместам. Некаторыя з гэтых вершаў ужо сталі хрэстаматыйнымі, увайшлі ў розныя анталёгіі, калектыўныя зборнікі: "Катрынка", "Над пожняй плачуць правады...", "Сталёвая рыба", "З майго сэрца вырасьце аер...", "Нонканфармізм". -
Мясцовы час Алесь Аркуш
Год издания: 2014 Издательство: Полацкае ляда Язык: Белорусский Падзеі ў другім рамане пісьменніка адбываюцца на Полаччыне у канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў. Наваполацкае літаратурнае аб’яднанне «Крыніцы», рок-гурт «Мясцовы час», Таварыства Вольных Літаратараў — знакавыя культурныя з’явы Полаччыны канца ХХ ст., з якімі аўтар быў звязаны. -
Як падае сьнег, як расьце трава Алесь Аркуш
ISBN: 978-83-67937-30-6 Год издания: 2024 Издательство: Фонд Kamunikat.org Язык: Белорусский Новая кніга прозы Алеся Аркуша аб’яднала мастацка-дакумэнтальны раман «Мясцовы час» і шэраг апавяданьняў, напісаных у розныя гады. Аматары айчыннай андэграўнднай культуры канца 80-х — пачатку 90-х гадоў ХХ стагодзьдзя сустрэнуць у рамане шматлікіх вядомых дзеячоў літаратуры, музыкі і мастацтва таго пэрыяду — ад Сержука Сокалава-Воюша да Юрыя Гуменюка, ад Лявона Вольскага да Сержа Мінскевіча і многіх-многіх іншых. Падзеі, апісаныя ў рамане, таксама адметныя — ад заснаваньня і акцыяў Таварыства Вольных Літаратараў да гісторый вакол полацкага рок-гурта «Мясцовы час». Кніга будзе цікавая ня толькі шанавальнікам нефармальнай, андэграўнднай беларускай культуры, але і шматлікім дасьледчыкам, бо на гэтых старонках паўстае і ўрэчаісьніваецца Час — самы мудры і справядлівы гісторык. -
Брызгалаўка Козік Барыс, Алесь Аркуш
ISBN: 978-985-6901-15-0 Год издания: 2009 Издательство: І. П. Логвінаў Язык: Белорусский Успаміны дзяцінства: дзедава хата і бацькоўскія прысады... не, або так: чароўная сіметрыя двара і запаветныя аркі... Новая кніга Алеся Аркуша "Брызгалаўка" — не пра тое і не пра тое. Прыгадваючы, Аркуш малюе трэцюю Беларусь, што прарасла бетонам проста пасярод палеткаў. Глядзець, як азёры ўтвараюцца з торфакапальняў, вадаспады — з водаачышчальных канструкцыяў, а як краявід пачынаюць фармаваць не толькі блізкі ўзлесак, але і фабрычныя коміны. Назіраць, як на тваіх вачах, нібы ў лістоту, убіраецца ва ўласную гісторыю горад-саджанец. Як набывае свае легенды і цёмныя бакі. Жодзіна, Салігорск, Наваполацк. Прачытаўшы жодзінскія аповеды, ловіш сябе на думцы, што суконныя скароты ДРЭС, ЦЭЦ, бы найсаладзейшыя сугуччы, пачынаюць лашчыць і тваё вуха. Выкшталцоны відавочца ўласнага дзяцінства Аркуш, без сумневу, мае адказ на пытанне, з чаго пачынаецца Жодзіна, яго Жодзіна. Да ўласна Алесевых успамінаў далучаюцца прыгады яго бацькі, Барыса Козіка, пра вайну. -
Выпрабаваньне развоем Алесь Аркуш
Год издания: 1999 Издательство: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда» Язык: Белорусский У кнігу ўключаны тэксты, якія ў 90-х гадох друкаваліся ў газэтах "Наша Ніва", "Літаратура і мастацтва", "Культура" (у дадатку -- літаратурна-філязофскім сшытку "ЗНО"), часопісе "Czas kultury " (Познань) і іншых выданьнях і выклікалі шырокі розгалас у беларускіх інтэлектуальных колах. -
Тастамент Рагвалода Алесь Аркуш
ISBN: 978-83-967-955-0-2 Год издания: 2023 Издательство: Skarynichy Язык: Белорусский Алесь Аркуш — майстар лаканічнай, дынамічнай прыгодніцкай прозы. Гэтая кніга аб’яднала творыполацкай тэматыкі — апавяданне «Тастамент Рагвалода» і два невялікія раманы «Захоп Беларусі марсіянамі» і «Сядзіба». Падзеі ў іх адбываюцца на працягу ўсяго ХХ стагоддзя. Але перадусім яны звязаныя з міфамі, легендамі і таямніцамі гісторыі Полацка. -
Песьні ля Замкавай гары Алесь Аркуш
ISBN: 978-83-62069-91-0 Год издания: 2015 Издательство: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда» Язык: Белорусский Нарэшце з’явілася магчымасьць прачытаць пад адной вокладкай значную частку вершаў, напісаных Алесем Аркушам. У 1994 годзе ў праграмным эсэ “Саломінка пострамантызму” Алесь Аркуш прадчувае новую глыбіню, новы рух, новы крыгаход у жыцьці й паэтычнай творчасьці. Як уратаваць паэта й паэзію ў сацыяльна-культурнай эклектыцы? Можа, трэба згарнуць Сусьвет (наколькі гэта магчыма) у сабе й потым знайсьці ў Сусьвеце сваё месца адпаведна зь яго таямнічай гармоніяй? Толькі б не скуліцца ў замкнёным гістарычным моманце! (Алена Ніякоўская, Ад ветаха да поўні, фрагмэнт)
-
Возера Вялікае Алесь Аркуш
ISBN: ISBN 978-83-62069-41-5 Год издания: 2018 Издательство: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда» Язык: Белорусский Кніга «Возера Вялікае» – гэта паэтычны расповед пра родныя мясьціны маці паэта, якія моцна паўплывалі на яго станаўленьне і разуменьне сваёй радзімы, уласнага радаводу і лёсу.
-
Разьвітаньне з Танталам Алесь Аркуш
Год издания: 1994 Издательство: Полацкае ляда Язык: Белорусский Новыя вершы Алеся Аркуша, напісаныя напачатку 90-х гадоў. Зборнік выходзіць у сэрыі "Паэзія новай генэрацыі", якую заснавала Таварыства Вольных Літаратараў. Зборнік утрымлівае праграмнае эсэ Алеся Аркуша "Саломінка пострамантызму". -
Вяртанне Алесь Аркуш
Год издания: 1988 Издательство: часопіс "Маладосць" Язык: Белорусский Першая паэтычная кніжка Алеся Аркуша – споведзь нашага маладога сучасніка перад людзьмі, перад Радзімай. Імклівыя рытмы веку, урбанізацыя, няпростыя пошукі свайго шляху жывуць у вершах паэта.
-
Чаму праўда такая слабая? = Dlaczego prawda jest tak słaba? Алесь Аркуш
ISBN: 978-1-915601-61-2 Год издания: 2025 Издательство: Skaryna Press Языки: Белорусский, Польский Сацыяльнае, нацыянальнае, ідэалягічнае, філязофскае, эстэтычнае — усё прагна ўбірае ў сябе аўтар і ўсё перажывае як неад’емна асабістае, пераўтвараючы звычайнае, будзённае, адкрыта сацыяльнае ў дзівосны сьвет нечаканых асацыяцыяў, парадоксаў, мітаў і прыпавесьцяў. (Алесь Мінкін) -
Вечар – як сон, у якім шмат агнёў Алесь Аркуш
ISBN: 978-83-67937-07-8 Год издания: 2023 Издательство: Фонд Kamunikat.org, Таварыства вольных літаратараў Язык: Белорусский Кніга аб’яднала пераважна жодыньскія апавяданьні і раман «Спадчына». Сярод герояў твораў: мастак Алесь Пушкін, які шукае Келіх Граля; Мікола-самастрэл з Крывога Рогу; помнік Леніну, што непрыкметна зьнік з плошчы ў Жодыні; айцец Феафіл, які перахоўваў у магіле ля царквы каштоўнасьці, сабраныя для арміі Булак-Балаховіча; а таксама легендарны Робін Гуд Смалявіцкага раёну Іван Шагойка, які мог падрабіць любы дакумэнт, выпісваў для партызанаў накладныя на нямецкія склады, а па вайне даведкі, ратуючы людзей ад турмаў і гулагаў; ну і зразумела сам аўтар, які ўсё гэта напісаў і ва ўсім гэтым прысутнічае.