
Рецензии на книги — Алесь Аркуш
По популярности
14 мая 2018 г. 20:57
768
4
Невялікі твор з невялікай інтрыгай. Полацак, стары дом з гісторыяй і ценямі. Лакальная дарагая аўтару тапаніміка. Раманчык-дэтэктыўчык у раманчыку з полацкім побытам і побытавай містыкай.
Даволі хутка атрымалася ўжыцца ў тэкст. Не як - мне апавядаюць гісторыю, а як - я гляджу гісторыю знутры, пражываю з героямі. З беларускімі аўтарамі так атрымліваецца не заўсёды (вінаватая штучнасць? змушанасць? мая нячуласць, вядома ж). Лічу здольнасць пасяліць мяне ў кнізе паказальнікам майстэрства пісьменніка. Хоць, напэўна, вельмі, вельмі суб'ектыўным паказальнікам.
Спадабалася дзяленне частак. Аўтар сапраўды адчувае дыханне тэксту, тэктанічную рытміку кампазіцыі: калі трэба спыніць думку, пакінуць недасказанае. Гэтыя фрагменцікі даволі лаканічныя, завершаныя (хоць лішніх, неістотных для сюжэту…
28 ноября 2018 г. 14:03
544
0 Водгук Віталя Сакалоўскага
Скончыў чытаць раман "Сядзіба". Вельмі мне спадабаўся! Гісторыя пра кубак Стэфана Баторыя, пра прывід Сядзібы, узгадванне Ўсяслава Чарадзея - усё гэта пакінула нейкія містычныя пачуцці! Адразу захацелася патрапіць на Сядзібу і сваімі вачыма ўбачыць гэтую хату, той містычны буфет, сабаку Жуля, і альтанку з яе жыхаром вужакай!
Таксама захацелася зладзіць пошукавую экспедыцыю па Дзвіне з мэтай адшукаць гэты чароўны артэфакт - кубак Стэфана Баторыя!))
Як і пасля чытання "Захоп Беларусі Марсіянамі", "Сядзіба" пакінула адчуванне таго, што як мала мы, палачанне, ведаем пра гісторыю нашага Славутага горада! Амаль што не ведаем міфаў і паданняў родных мясцін! Захацелася больш інфармацыі! Было б цудоўна ладзіць нейкія вечарыны, сустрэчы, дзе б краявіды, пісьменнікі і проста цікавыя людзі распавядалі…
14 мая 2018 г. 10:08
388
3.5
Я прыслеплая на вершы. Бачу толькі самае яркае, таму чытаю рэдка. Баюся няўцямнага сутоння. Таму не каментую. Бо трэба ці праўду, ці ветліва. А мая думка прыслеплая. Паэце, я не бачу цябе такім, як ты сябе бачыш у люстэрку. Ці мая віна?
Як праступаюць для мяне вершы з паўзмроку? Праз гук, мелодыку, музыку сугуччаў; праз яркі вобраз, галаваломнае параўнанне непараўнальнага; праз жангляванне метафарамі, каб працяла, як маланкай; праз думку, якая змушае рыпець нягнуткія звіліны мозгу, якая высвечвае рэнтгенам схаванае пад скурай і шкурай, якая змушае мяне паплысці ад рэальнасці ў асэнсаванне "сфераў".
Большасць вершаў гэтай кнігі я проста не бачу. Не лаўлю. Мне не рэзануе. Ці мая вялікая віна?..
Вершы - аскепкі, шкельцы, пазл, арытмія сэнсу. Яны і не павінны разжоўваць усе дэталі. Але ў гэтых…
22 апреля 2019 г. 23:20
377
0 Алесь Аркуш. «Спадчына»
СЕРГЕЙ ТРЕФИЛОВ:
Уже пятая за последние несколько лет книга основателя полоцкого Общества вольных литераторов - прекрасный пример того, что такое европейский малый роман. Аркуш сплетает свое повествование из моментов глубоко личных. Скажем, в этой книге немало страниц родилось под впечатлением от ухода его родителей. Так что навеянные печальными событиями строки стали поводом сказать о человеческой судьбе, неизбежных утратах и той памяти, которая остается после нас. Но не забывает Аркуш и о динамичном сюжете. В его центре - история партизана Ивана Шагойко. Он был среди тех, кто участвовал в необычной операции: получал на складе из рук врага продукты, прикинувшись немцем. Но есть и послевоенное продолжение истории, и отзвук ее в современности. Этот роман несложно проглотить за считанные…
13 февраля 2019 г. 22:16
298
0 Валянціна Аксак. Лепшыя творы пішуцца з болю
Лепшыя творы пішуцца з болю. Гэтую сэнтэнцыю ярка ілюструе новая кніга паэзіі Алеся Аркуша «Возера Вялікае», якая нядаўна пабачыла сьвет дзякуючы выдавецкай ініцыятыве «Полацкае ляда».
Алесь Аркуш пачынаў свой літаратурны шлях вершамі, але ў апошнія гады амаль цалкам пераключыўся на прозу. Адзін за адным ён выдаў пяць раманаў. І вось новая кніга паэзіі — «Возера Вялікае». Яна прысьвечаная бацькам аўтара, якія ня так даўно пакінулі гэты сьвет.
пабачыліся абняліся і разьвіталіся да наступнай Радаўніцы
Возера Вялікае — гэта родныя мясьціны маці паэта, куды ў маленстве ён часта прыяжджаў. Гукі, пахі, відзежы тых ваколіцаў асабліва выразна абудзіліся пасьля таго, як хата продкаў абязьлюдзела. Але ў падсьвядомасьці ўсё захавалася нязьменным.
упарта згадваю адну і тую ж відзежу па вузкакалейцы едзе…
7 декабря 2018 г. 12:43
294
0 Рэцэнзія Ганны Севярынец "Наша Ніва" 14.10.2018
Чым мы не такія? Разважанні над раманамі Алеся Аркуша
Я прапусціла той момант, калі з жанравай сістэмы беларускай літаратуры знікла аповесць. Водгулле нейкай дыскусіі пра тое, што, маўляў, у Еўропе няма жанру «аповесці», а ўсё, што большае за апавяданне, называецца «раманам», даносілася і да мяне, але засталося незразумелым, чаму ў выніку аповесць як жанр усё ж такі амаль знікла з беларускіх літаратурных даляглядаў. Няўжо таму толькі, што нам хочацца трапіць у жанравую сістэму еўрапейскай літаратуры — з аповесцю, маўляў, нас ніхто не прыме?
Такім чынам, я падступалася да апошніх раманаў Алеся Аркуша менавіта з гэтымі пытаннямі: чаму не аповесць і калі нас ужо прымуць.
Мы часцяком (насамрэч — ці не заўсёды?) падступаемся да чужых тэкстаў з дзіўнымі пытаннямі і нечаканымі мэтамі. Мне…
6 января 2019 г. 19:54
382
5 “Усё самае істотнае здараецца нябачна, таемна…”
На творчым рахунку 58-гадовага Алеся Аркуша амаль 10 зборнікаў паэзіі, 3 зборнікі эсэістыкі і 5 раманаў. Неабходна адзначыць моцную сувязь аўтара з Полаччынай, дзе ён жыве і працуе, і падзеі якой адлюстроўваюцца ў творах. Чацвёрты раман “Сядзіба” не з’яўляецца выключэннем, ён таксама прысвечаны ўлюблёнаму гораду, а канкрэтна ўласнай сядзібе на Запалоцці. Раман складаецца з дзвюх сюжэтных ліній, якія існуюць быццам бы самастойна, але аб’ядноўвае іх – Полацк і яго сутарэнні. Дзеянне першай разгортваецца на сядзібе галоўнага героя, дзе “жывуць прывіды” і адбываюцца розныя здарэнні. Другая сюжэтная лінія – гістарычны дэтэктыў пра тапелеца ў Дзвіне і пра пошукі кубка Стэфана Баторыя. Але перш, чым перайсці да разгляду сюжэтных ліній, звернемся да пачатку рамана: сава праследуе крумкача, іх…
14 сентября 2017 г. 19:33
177
5
"Захоп Беларусі марсіянамі" ("Захват Беларуси марсианами") Алеся Аркуша — это окошко в мир белорусскоязычной интеллигенции. Достаточно полно представлены в книге страхи, надежды и мечты "креативного класса" Беларуси с поправкой на региональную — Придвинскую — специфику.
Книга требует некоторых знаний в области белорусской истории, литературы, а также специфической полоцкой мифологии. Только в этом случае читатель сможет удачно пройти квест по снам и лабиринтам древнего Полоцка. Вязкая, как сон, фантасмагорическая ирреальность романа А. Аркуша чем-то неуловимым напоминает атмосферу села Кукулино, жизнь которого описана в "Мираклях" Славко Яневского. Это сравнение подразумевает следующий шаг — отнести "Захоп Беларусі марсіянамі" к жанру "магического реализма", но не стоит делать…
13 сентября 2017 г. 13:27
142
3
Аматары фантастыкі, якія зацікавіліся кнігай, прачытаўшы назву, могуць праходзіць міма яе. Марсіян не будзе. І гэта нават не спойлер.
Сюжэт кнігі разгортваецца адначасова ў 20-я гг. 20 ст. і ў наш час. Герой сучаснасці — журналіст Васіль Кроква, які жыве ў Полацку. Герой 20-хх — рэальная гістарычная асоба, паэт Алесь Дудар, якога накіравалі ў Полацк для стварэння полацкай філіі таварыства "Маладняк". Звычайна мне падабаецца такі прыём, калі гаворка вядзецца пра розныя часы, або розных персанажаў, аддаленых адзін ад аднаго, і аўтар чаргуе главы, расказваючы пра гэта. З апошняга магу ўспомніць такі прыём у кнізе Энтані Дора "Весь невидимый нам свет". Тут жа героі мяняюцца надта імкліва. Вось толькі Алесь Дудар бегаў па полацкіх навучальных установах, шукаючы аднадумцаў, як тут жа Васіль…
21 сентября 2017 г. 09:45
118
4.5
«Выпрабаваньне развоем» издана на излете 90-ых ХХ века. От современности год издания этой книги отделяют какие-то восемнадцать лет, но эти восемнадцать лет — целая эпоха.
1999-ый — преддверие эры интернета. Другие скорости, другие способы достучаться до читателя, другие возможности получать информацию. И в этом смысле «Выпрабаваньне развоем» по своему духу ближе началу ХХ века, нежели века XXI-го. Достаточно легко можно представить появление подобной книги в литературном процессе времен «Молодой Польши» или «серебряного века» русского модернизма. Собственно так и было, 90-ые годы прошлого века стали отложенной эпохой белорусского модерна, на которую наложились аберрации постмодернизма.
Как это было? Ответ в сборнике программных текстов и литературных манифестов Алеся Аркуша…
18 сентября 2017 г. 10:50
192
5
Свой новы раман “Сядзіба”, Алесь Аркуш прысвяціў уласнай сядзібе, якая знаходзіцца ў гістарычнай частцы Полацка ў Запалоцці. Хата спатрэбілася ў якасці майстэрні для жонкі пісьменніка Таццяны, таленавітай і даволі паспяховай мастачкі-габеленшчыцы. На гэтай полацкай сядзібе адбываюцца розныя дзіўныя здарэнні — здані і прывіды не пакідаюць без увагі жыхароў сядзібы і багата паддаюць ім містыкі. І гэта не дзіўна, бо месца, на якім яна знаходзіцца, літаральна прасякнута гісторыяй і без прывідаў тут аніяк. Аўтар задумваецца над тым, як тут жылі людзі да яго? А поруч з полацкімі прывідамі паўстаюць аркушавы “відзежы дзяцінства” – жодзінскія рэаліі другой паловы дваццатага стагоддзя. Гэта ўсё той жа жодзінскі мікрараён ДРЭС, дзе прайшло маленства і юнацтва пісьменніка. Нам бачыцца сімвалічным…
23 ноября 2019 г. 10:56
182
5 Пяты вырываецца наперад
Мяне, як карэннага менчука, вельмі вабіць творчасць пісьменнікаў з розных куткоў нашай краіны, як блізкіх так і далёкіх, бо менавіта ў такіх творах можна ўбачыць душу беларуса без флёру сталічнай пантовасці.
Мае сустрэчы з прозай Алеся Аркуша штораз пакідаюць уражанне сустрэчы з чымсьці сапраўдным. На мой погляд, ягоная проза, нягледзячы на схільнасць да постмадэрнізму, з’яўляецца адбіткам сучаснай беларускай рэальнасці. Пры гэтым рэальнасці, якая канцэнтруе ў сабе не толькі пачатак дваццаць першага стагоддзя, але і ўвесь пласт дваццатага.
Як торт з вішанькі, раман пачынаецца з назвы. Мне здаецца, што назва рамана “Спадчына” адлюстроўвае як карэнны сэнс гэтага твора, так і стан сучаснай свядомасці ў Беларусі. Бо толькі праз асэнсаванне ўласнай культурнай спадчыны, яе месца ў нашым жыцці,…
9 мая 2018 г. 10:21
265
0 Андрэй Цiсецкi (водгук)
Кнiгу Алеся Аркуша "Спадчына" магчыма было б назваць i "Шлях дадому". Гэта твор-пошук, твор-асэнсаванне акалiчнасцi сваiх каранеу, сваей асабiстай гiстарычнай спадчыны. Хто раней, хто пазней да гэтага прыходзяць шмат хто з творчых, шукаючых свае месца у нашым мiтуслiвым cвеце, асоб. Прыйшоу да гэтага i палачанiн Алесь Аркуш. Прыйшоу праз непарыуную сувязь са сваей малой радзiмай на Смалявiччыне - горад Жодзiна i наваколлi, адкуль паходзiць ягоны род. I мяне цешыь тое, што маю нейкую акалiчнасць да гэтага i я. Праз свае пошукi iнфармацыi пра апошняга Робiн Гуда Смалявiцкага раену Iвана Шагойку, асоба якога хутка стане героем маей даследчай працы, i некаторыя сведчаннi пра каторага выкарыстау у сваей працы аутар "Спадчыны". I калi гавораць : "нiхто не забыты, нiшто не забыта", то трэба…
18 сентября 2017 г. 09:46
103
5
У 2012 годзе Алесь Аркуш прэзентаваў чытачам сваю новую кнігу раман “Палімпсест”. Свой першы раман аўтар назваў “жодзінскім”, таму што падзеі твора адбываюцца ў нашым горадзе напрыканцы 70-х, на пачатку 80-х гадоў ХХ стагоддзя. Раман мае аўтабіяграфічную аснову, пабудаваны на жыццёвых рэаліях, на канкрэтных існуючых героях, але гэта мастацкі твор, у якім заўсёды ёсць месца фантазіі аўтара, а правобразы і рэальныя падзеі «працуюць» на аўтарскую канцэпцыю твора. Аповед у рамане вядзецца ад імя галоўнага героя, якога з-за яго захапленне рок-музыкай сябры назвалі Джагерам. Зразумела, што пад Джагерам лёгка ўгадваецца сам аўтар. Бацькі маладога чалавека якраз з'ехалі ў нейкую камандзіроўку ў Балгарыю, таму ён жыве адзін пад прыглядам цёткі у бацькоўскай кватэры на ДРЭСе. Спачатку вучыцца ў…
17 января 2017 г. 19:22
133
3.5
Занятак літаратурай у Беларусі ў ХХІ стагодзьдзі амаль не прыносіў прыбытку. Гэта, хутчэй, было пакліканьне. Беларусь заўсёды трымалася на літаратуры і паўстала зь літаратуры.
Марсіяне жывуць побач з намі. Яны ходзяць у тыя ж крамы, едуць на працу ў тых жа аўтобусах. Некаторыя з іх нашы суседзі па лесвічнай пляцоўцы, а з іншымі мы сутыкаемся падчас спрэчак у інтэрнэце. Але яны яшчэ не перамаглі. Бо іх перамога – гэта калі кожны з нас зробіцца марсіянінам у адносінах да роднай культуры і мовы.
Новая кніга Алеся Аркуша, “Захоп Беларусі марсіянамі” — гэта не фантастычны твор. Ці, больш дакладна, не зусім фантастычны. Гэта твор пра барацьбу з марсіянамі вакол нас.
“Захоп Беларусі марсіянамі” складаецца з двух сюжэтных ліній. Адна прысвечана маладому беларускаму паэту, аднаму з заснавальнікаў…
29 июля 2016 г. 11:46
77
0 напісаць свой тэкст паверсе наканаванага
(анонс кнігі) Раман напісаны практычна ў жанры "плынь свядомасці". У ім адсутнічае лінейны сюжэт. Гэта хутчэй споведзь юнака, які ўступае ў дарослае жыццё. Разважанні пра родны дом, пра каханне, пра сяброўства. Галоўны герой упарта хоча напісаць свой тэкст паверсе наканаванага яму месцам нараджэнння і лёсам. Разважанні пра "родны дом". Герой мусіць яго панікуць і баіцца з ім развітацца. Шчырыя, цёплыя словы пра сяброўства і сяброў. Раман эксперыментальны і яго нават няма з чым параўнаць у беларускай літаратуры.
23 ноября 2019 г. 10:59
246
5 Сядзіба
Альбо ў сучаснай беларускай літаратуры містычнасць – мэйнстрымавы трэнд, альбо мне проста трапляюцца такія кнігі, бо нават у творах, у якіх не чакаеш убачыць містычнасць, яна яскрава вылучаецца сярод усяго іншага. Але ж …
Я заўсёды марыў мець сваю Сядзібу. Вялікую, прасторную. Свежае паветра, расліны… Аднак лёс склаўся па-іншаму. Мабыць, менавіта з гэтай нагоды твор “Сядзіба” падаўся мне журботным і вельмі сумным. Не, гэта не дрэнна. Часам такія творы проста неабходныя. На адных жартачках чалавек не зможа паўнавартасна развівацца. І гэты сум не з’яўляецца водгукам абыякавасці, не падпарадкоўваецца суцэльнай памяркоўнасці. Не. Ён нясе сваё святло, сваю цеплыню.
Апошнім часам такіх твораў не хапае нашай літаратуры. Але час такі. Яны павольна выміраюць, іх месцы займаюць розныя…
22 октября 2019 г. 14:19
200
5 Нібы ў бабінай хаце
Нібы ў бабінай хаце (Водгук на раман Алеся Аркуша “Сядзіба”) Полацак.Выдавецкая ініцыятыва “Полацкае ляда”1917 Кніг, якія хацелася б чытаць на белым свеце багата.А ў якіх хацелася б пажыць, прычым ва ўмовах сучаснай Беларусі, не адлятаючы за цёплае мора ці ў міфічную будучыню на іншую планету, амаль няма. Раман Алеся Аркуша “Сядзіба” менавіта такая кніга. Побыт суседнічае з містыкай,філасофскія развагі - з драматычнымі падзеямі,але пры гэтым няма пакручастай напружанасці ў сказах і словах, твор чытаецца лёгка, а чытач пад час чытва адчувае сябе хораша і нязмушана нібы ў бабінай хаце. Месца дзеяння – прыватная гарадзкая сядзіба ў старажытным Полацку, набытая гаспадарамі разам з сабакам.Падворак стаіць на беразе Дзвіны ў чароўным месцы, але,як высвятляецца, гэты лапік зямлі хавае нейкую…
15 ноября 2018 г. 20:36
309
3
У Полацку на беразе ракі Дзвіны, насупраць Сафійскага сабора стаіць таямнічая сядзіба. Галоўны герой (безіменны) набывае гэту сядзібу з-за прыгожых краявідаў і прыдатнасці да творчасці для сваёй жонкі Таццяны, якая займаецца вырабленнем габеленаў. Але ў выніку яны набываюць не толькі сядзібу, у хаце жыве злы прывід першай уладальніцы, а па двары перыядычна ходзіць добры прывід-ахоўнік (магчыма нават сам Усяслаў Чарадзей) які не дазваляе ведзьме чыніць зло людзям. Яшчэ у кнізе прысутнічае сябра галоўнага героя - паэт Кастан Навадворскі, які вырашае напісаць гістарычна-дэтэктыўны раман аб пошуках кубка Стэфана Баторыя. Час дзеяння у кнізе скача як шалёны. На 140 старонках мінае самае малае 2-3 гады, калі не лічыць успамінаў героя пра часы дзяцінства. У выніку атрымаўся не паўнавартасны…
4 ноября 2017 г. 20:16
281
5
Роман «Сядзіба» Алеся Аркуша нельзя напрямую отнести к жанру классического детектива, он явно не принадлежит и ни к одной из трех известных в белорусской литературе детективных школ: «шляхецкай» (Караткевич — Шайбак — Рублевская), «милицейской» (Чергинец — Правдин — Трахименок) и «кресовой» (Песецкий — Климкович). Однако интерес читателя к роману стимулирован средствами, которые характерны для детективного жанра. Автор как бы играет с возможностями «жанровой беллетристики», — так, он встраивает небольшую — экспериментальную — криминальную новеллу в текст своего повествования. Однако предпочитает на финише переключить регистры и вернуться к узнаваемым схемам «полоцкой метаисторической прозы».
Хотя и в мировой литературе заметен отход от жестких классических рамок, которые прослеживались…