Калі б ты мог, то спытаўся б у гэтых — якія, уласна, вы мелі мэты? Такога адказу не маем мы самі — але яны б табе адказалі: у кожным часе і ў кожным месцы адзінае, што не губляе сэнсу, — рабіць памылкі без перапынку, каб з гонарам потым глядзець са здымкаў.