Автор
Мікола Кандратаў

Мікола Кандратаў

  • 4 книги
  • 4 читателя
4.5
4оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.5
4оценки
5 2
4 2
3 0
2 0
1 0
без
оценки
0

Мікола Кандратаў — об авторе

  • Родился: 20 мая 1957 г. , в. Замосце, Талачынскі раён
Я — Мікола Кандратаў или представляю его интересы

Биография — Мікола Кандратаў

Мікола Кандратаў нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Замосце на Талачыншчыне, дзе і правёў дзяцінства. Пасля атрымання поўнай сярэдняй адукацыі ў 1974 годзе паступіў у Мінскі педагагічны інстытут на матэматычны факультэт і праз чатыры гады атрымаў дыплом аб вышэйшай адукацыі і спецыяльнасць матэматыка.

Амаль на працягу года выкладаў матэматыку ў ПТВ аўтамабільнага транспарту г. Вілейкі. У 1979 – 80 гадах служыў у войску. Пасля дэмабілізацыі пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў г. Мінск, уладкаваўся на працу праграмістам у Мінскае вытворчае аб’яднанне вылічальнай тэхнікі, дзе працуе да гэтага часу.

З 1994 года пачаў складаць вершы на беларускай мове. У 1997-1999 гадах быў слухачом Авестыйскай…

астралагічнай школы Паўла Глобы, што змяніла яго светапогляд. У 2002 годзе выдаў першую кнігу вершаў “Возера Рудакова" у выдавецтве “Беларускі кнігазбор".

З 2002 па 2005 год вучыўся ў Беларускім Калегіюме на аддзяленні філасофіі і літаратуры. У 2003 годзе стаў сябрам суполкі “Літаратурны квартал" (з 2004 году – “Літаратурнае прадмесце"), заснаванай пры газеце “Літаратура і мастацтва". Удзельнік Паэтычнага тэатра “Арт.С” пад кіраўніцтвам паэтаў Аксаны Спрынчан і Зміцера Арцюха. Адзін з аўтараў і ўдзельнікаў праекта зорна-паэтычных вечарын “12 сузор’яў’’ у 2007-2008 гадах.

З восені 2009 года – сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Мікола з’яўляецца таксама ўкладальнікам і адным з аўтараў кнігі “У святле астралогіі. Лёсы беларускіх літаратараў” (2016) пра жыццё выбітных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў мінулага. Кніга выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор”.

Книги

Смотреть 4

Библиография

Рецензии

Смотреть 1
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

21 октября 2017 г. 21:09

35

4

Мікола Кандратаў позна прыйшоў у літаратуру. Як ён сам згадвае, пачаў стала пісаць у 37-гадовым узросце. Першую кнігу выдаў у 45 гадоў. Нельга сказаць, што для беларускай літаратуры гэта вялікае выключэнне, маем прыклады, калі пачыналі пісаць у пенсійным узросце і дасягалі добрых вынікаў. Варта яшчэ дадаць, што Мікола скончыў у 2005 годзе аддзяленне філасофіі і літаратуры Беларускага Калегіюма, …

Читать полностью

Цитаты

Смотреть 2
Torvald5

15 октября 2018 г., 11:43

Кураторы

1

Поделитесь