Напэўна, нікога мы не баімся так, як былых. Былых калег, былых сяброў, былых каханкаў. І ёсць чаго баяцца: як жа проста з таго былога бязмежнага даверу, як фокусніку з цыліндра, выцягваць пярэстыя ленты цікавостак і казак. Як пачне працаваць цыліндр, як пачне варыць сваю рознакаляровую кашу — дык глядзі, каб ты ведаў…