Як на невядомым вакзале... 10.01.2010. Гляджу на сваю старэнькую і нямоглую маму, якая і ўноч, і ўдзень ляжыць, то сядзіць на канапе, дзе пад падушкай схаваны каляндар, а ў насоўцы крыху грошай, і бачу ў ёй пасажырку на невядомым вакзале, якая чакае свайго цягніка, час прыбыцця якога ведае толькі Бог...