Рецензии на книги — Владимир Яговдик
По популярности
2 июня 2015 г. 23:54
3K
5
У звароце да чытача гэтай кнігі зазначана, што яна адкрывае серыю з аднаймённай назвай "Сем цудаў Беларусі" і я, прачытаўшы яе, зазначу, што адкрыццё адбылося даволі ўдала. Кніга, у першую чаргу, для дзетак, але і даросламу не сорамна пачытаць яе. У склад "Сямі цудаў" увайшлі сем невялічкіх расповедаў пра рэчы, якія кожны сумленны беларус павінен не толькі ведаць, але і ганарыцца імі. Нельга не зазначыць, што першае на што звяртаеш увагу - гэта вялікія і прыгожыя ілюстрацыі (менавіта так, не малюнкі), дзякуй мастаку Татарнікаву. Напісана выданне прыемнай мовай, думка выкладаецца паступова. Складнасць тэксту і прыгожае афармленне робіць гэтую кнігу прыемнай для чытання і пакідае жаданне хутчэй узяць у рукі наступную кнігу з серыі.