Автор
Валентина Аксак

Валянціна Іванаўна Аксак

  • 10 книг
  • 1 подписчик
  • 6 читателей
3.5
9оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
3.5
9оценок
5 1
4 5
3 2
2 1
1 0
без
оценки
1

Новинки Валентины Ивановны Аксак

  • Трэці Эдэм Валянціна Аксак
    ISBN: 978-985-883-026-7
    Год издания: 2021
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский
    Гэта самая распусная кніга, — скажа каторы чытач. І слушна. А іншы запярэчыць, што самая цнатлівая. І будзе мець рацыю. Межы раю і пекла рухомыя і яны пралягаюць праз усе дзевяноста вершаў дзявятай кнігі Валянціны Аксак. У яе «Трэцім Эдэме» гібее разбэшчанасьць першага, сохне пыхлівасьць другога, набухаюць бутоны ўсёдаравальнага новага.
  • Кава ў арліным гняздзе Валянціна Аксак
    ISBN: 978-985-7227-14-3
    Год издания: 2019
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский
    Гэтая кніга — амаль поўнае зліццё аўтарскага голасу з наўкольнымі зыкамі: шаргаценнем лістоты, яблыкападам, рэхам здзічэлых садоў. Але найперш — з птушынымі спевамі.
    І пераўвасабленнем ва ўлюбёных арлоў, шлюбныя гульні якіх выкрасаюць у небе абрысы васьмёрак. Восем — лічба, за якою бясконцасць. «Кава ў арліным гняздзе» — восьмая кніга Валянціны Аксак.
  • Завінены рай Валянціна Аксак
    ISBN: 978-985-7140-72-5
    Год издания: 2017
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    «Завінены рай» — сёмая кніга Валянціны Аксак. У ёй мала словаў і шмат знакаў, строгі стыль і разняволеныя вобразы, бяздонны вір пачуццяў і бяскрайні краявід мараў, старасвецкія нетры мовы і немінучая вусціш бязмоўя.
  • Дзікая сліва Валянціна Аксак
    ISBN: 978-985-7119-95-0
    Год издания: 2015
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский
    Гэтая кніга Валянціны Аксак — свет несвядомай прыроды, першароднага граху і безабароннай душы. Свет, у якім згубіліся словы і знайшоўся сэнс. “Дзікая сліва” — шостая кніга паэткі, у якой валадарыць шостае пачуццё.
  • Ружоўніца Валянціна Аксак
    ISBN: 978-985-6800-97-2
    Год издания: 2008
    Издательство: І.П.Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Гэта пятая паэтычная кніжка Валянціны Аксак.

    Як і папярэднія — “Цьвінтар”, “Капліца”, “Антычны дождж” і “Віно з Каліфорніі” — “Ружоўніца” напоўненая тонкімі адценьнямі далікатных чалавечых пачуцьцяў. Аўтарка запрашае чытачоў убачыць хараство простых рэчаў і зьяваў, якія ствараюць адзіна варты ў Бога стан — душэўную гармонію.
  • Віно з Каліфорніі Валянціна Аксак
    ISBN: 985-6418-59-3
    Год издания: 2003
    Издательство: Юніпак
    Язык: Белорусский
    “Віно ў жыцьці – ня ўсё, але жыцьцё безь віна – нішто” – гэта ня толькі французскае выслоўе, але і эпіграф, які абрала Валянціна Аксак да сваёй кнігі “Віно з Каліфорніі”. І хто не пагодзіцца з ім? Каб жыцьцё ня сталася “нічым”, віно п’юць і ў Гётэборгу, і ў Вільні, і ў Варшаве. П’е яго там і лірычная гераіня Валянціны Аксак. Але ж нават віно з Каліфорніі ў цягніку “Прага-Менск” “расструменьвае пах // маладзенькіх клянкоў, // што чакаюць мяне ў Смалічах”.
    Як не пагадзіцца, што адно віно павінна быць старым, уздымаючы тост за каханьне альбо за любоў.
  • Антычны дождж Валяньціна Аксак
    ISBN: 9986-9219-9-6
    Год издания: 1999
    Издательство: Вільня
    Язык: Белорусский
  • Капліца Валянціна Аксак
    ISBN: 5-340-01400-2
    Год издания: 1994
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Аматарам беларускай паэзіі ўжо знаёмая творчасць Валянціны Аксак па першым яе зборніку «Цвінтар». У новай кнізе паэтка заглыбляецца ў раней пазначаныя тэмы і вобразы, якія вядуць чытача да хрысціянскай ціхай малітвы, да касмічнай прыўзнятасці над дробязнасцю быцця ў прадчуванні непазбежнага лёсу. Матывы эстэтыкі розных культур у вершах Валянціны Аксак гарманічна спалучаюцца ў складаную мелодыю тонкай жаночай душы, якая, страціўшы юны радасны неспакой, набыла ўжо непераадольную трывогу.
  • Цвінтар Валянціна Аксак
    ISBN: 5-340-00924-6
    Год издания: 1992
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Цвінтар — пляц перад Храмам. Цераз гэты пляц да алтарных прыступкаў — некалькі дзесяткаў крокаў... Вершы Валянціны Аксак звернутыя да тых чытачоў, у чыім жыцці Каляды й Вялікдзень — не этнаграфія ў гарадской кватэры, а дзве брамы, цераз якія ўваход на цвінтар і выхад з Храма. Адсюль — лучнасць зямнога й вечнага нават у любоўнай лірыцы.