Автор
Адам Мальдис

Адам Іосіфавіч Мальдзіс

  • 17 книг
  • 1 подписчик
  • 27 читателей
4.1
62оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.1
62оценки
5 20
4 36
3 4
2 2
1 0
без
оценки
3

Последние издания книг Адама Иосифовича Мальдиса

  • Восень пасярод вясны Адам Мальдзіс
    ISBN: 978-985-11-0776-2
    Год издания: 2014
    Издательство: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі
    Язык: Белорусский

    У аповесці «Восень пасярод вясны» — падзеі некалькіх дзён вясны другой паловы XIX стагоддзя ў Беларусі. Аднак яны для лёсаў У. Сыракомлі, К. Каліноўскага і іншых герояў сталі значнымі, дазволілі зрабіць свой выбар, падняцца над марнасцю, пераадолець перашкоды і дапамагчы тым, хто адчуваў у гэтым патрэбу. Аповесць адаптавана для школьнага ўзросту. Рэкамендавана для пазакласнага чытання па беларускай літаратуры вучням 9-га класа.

  • Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча Адам Мальдзіс
    ISBN: 978-985-6941-86-6
    Год издания: 2010
    Издательство: Літаратура і Мастацтва
    Язык: Белорусский
    Уладзімір Караткевіч, легендарны беларускі рамантык, апярэджваў свой час, узняўся над канфармізмам, над паўсядзённасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага, рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. І задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова, той феномен, імя якому Караткевіч. Аўтар спрабуе разгадаць многія загадкі геніяльнай празорлівасці паэта і празаіка, гісторыка і мысляра.
  • Гісторыя беларускай кнігі. Том 1. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага Адам Мальдис
    ISBN: 978-985-11-0481-5
    Год издания: 2009
    Издательство: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі
    Язык: Белорусский
    Ці шмат мы ведаем пра тое, як выглядалі першыя рукапісныя кнігі? А як змянялася мастацкае аздабленне кніг на працягу стагоддзяў? Падрабязныя адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў кнізе “Гісторыя беларускай кнігі. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага”.
  • Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі. Восень пасярод вясны Адам Мальдзіс
    ISBN: 978-985-02-1110-1
    Год издания: 2009
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    У эсэ "Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі" (2001) разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры ХVIIІ ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі або цесна звязаныя з ёй. Аўтар дае яскравыя партрэты магнацтва, шляхты, мяшчанства і сялянства, расказвае пра грамадскае і сямейнае жыццё, матэрыяльную і духоўную культуру тагачаснай Беларусі. Аповесць "Восень пасярод вясны" (1984) заснавана на гістарычных матэрыялах і мясцовых паданнях. Падзеі ў творы адбываюцца ў 1861 г. – адразу ж пасля адмены прыгоннага права, у час сялянскіх хваляванняў.

    Развернуть
  • Белорусские сокровища за рубежом Адам Мальдис
    ISBN: 978-985-6720-94-2
    Год издания: 2009
    Издательство: Літаратура і Мастацтва
    Язык: Русский

    В сегодняшних условиях возвращение музейных, библиотечных и архивных ценностей, 90 процентов которых находится за пределами страны, – это прежде всего их выявление и совместное использование. В книге рассказывается о наших ценностях, оказавшихся (преимущественно в результате военных действий) на территории сопредельных (Россия, Литва, Польша, Украина), западноевропейских (Великобритания, Германия, Франция) стран, а также в Иране, Китае, США, Швеции.

  • Выбранае Адам Мальдзіс
    ISBN: 978-985-6824-95-4
    Год издания: 2007
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский

    У кнігу ўвайшлі лепшыя літаратуразнаўчыя і гісторыка-культурныя творы аўтара — яго першая кніга «Творчае пабрацімства», прысвечаная беларуска-польскім літаратурным узаемасувязям ХІХ ст., скарочаны варыянт даследавання «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст.», апісанні пошукаў, знаходак, зробленых у Беларусі, Польшчы і Францыі, нарысы пра пісьменнікаў і дзеячаў культуры. Адрасуецца як гісторыкам культуры, так і шырокім колам чытачоў. Саракавы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

  • Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча Адам Мальдзіс
    Год издания: 1990
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Уладзімір Караткевіч апярэджваў свой час узняўся над застойным канфармізмам, над паўсядзеннасцю і бездухоўнасцю да вышыняў, з якіх добра відаць шляхі, што лучаць мінулае з будучыняй, чалавека з людзьмі і народамі. Пісьменнік незвычайнага рэнесанснага таленту, ён стаў зоркай першай велічыні на нацыянальным літаратурным небасхіле. I задача гэтай кнігі — растлумачыць, хаця б часткова той феномен, імя якому Караткевіч. У кнізе змешчаны малюнкі пісьменніка.
  • З літаратуразнаўчых вандраванняў Адам Мальдзіс
    Год издания: 1987
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Асноўную частку кнігі беларускага літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук складае "Англійскі дзённік", у якім аўтар падрабязна расказвае пра свае пошукі і знаходкі матэрыялаў па гісторыі беларускай літаратуры ў часе камандзіроўкі ў Лондан і Оксфард. Літаратуразнаўчы матэрыял падаецца ў непасрэднай сувязі з асабістымі назіраннямі з жыцця сучаснай Англіі. Акрамя таго, у кнізе змешчаныя матэрыялы "літаратуразнаўчыя" вандраванні ў Польшчы і ГДР, росшукі ў архівах нашай краіны. Кніга адрасуецца як спецыялістам-літаратуразнаўцам, так і шырокаму колу чытачоў.

  • Восень пасярод вясны Адам Мальдзіс
    Год издания: 1984
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У маленькім маёнтку Анелін, размешчаным на беларуска-літоўскім этнічным паграніччы, сустрэліся розныя людзі — рэвалюцыянер Кастусь Каліноўскі і паэт Уладзіслаў Сыракомля, артыстка Галена Маеўская і селянін Грыва. Аказаўшыся ў складанай сітуацыі, героі аповесці прымаюць рашэнні, якія істотна паўплываюць на іх далейшае жыццё. Падзеі твора адбываюцца ў 1861 годзе — адразу ж пасля адмены прыгоннага права, у час сялянскіх хваляванняў.
  • Шляхі вялі праз Беларусь Валянцін Грыцкевіч
    Год издания: 1980
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У розныя часы праз Беларусь ехалі іншаземныя падарожнікі — пісьменнікі і вучоныя, дыпламаты і купцы, воіны і шукальнікі прыгод. Пільным вокам углядаліся яны ў гарады і вёскі, палі і лясы. А вечарам, спыніўшыся ў карчме, пры святле лучыны ці свечкі занатоўвалі свае ўражанні… Адшуканыя сярод старых кніг і рукапісаў, гэтыя падарожныя нататкі далі аўтарам магчымасць упершыню глянуць на тагачасную, феадальную Беларусь вачыма самых розных вандроўнікаў — рускіх і польскіх, чэшскіх і нямецкіх, французскіх і англійскіх. Кніга адрасавана маладым краязнаўцам, прыродазнаўцам, гісторыкам, усім тым, каму цікава, што ж было на беларускай зямлі сотні год назад.
  • На скрыжаванні славянскіх традыцый Адам Мальдзіс
    Год издания: 1980
    Издательство: Навука і тэхніка
    Язык: Белорусский
    Манаграфія з’яўляецца першым абагульняючым даследаваннем шматмоўнай літаратуры Беларусі, асабліва беларускай літаратуры другой палавіны XVII—XVIII стагоддзя, калі адбываўся складаны працэс пераходу ад старажытнага пісьменства да літаратуры Новага часу. Упершыню ставіцца пытанне аб праявах барока і класіцызму ў тагачаснай беларускай літаратуры, адлюстраванні ў ёй ідэй Асветніцтва. Разглядаюцца яе цесныя ўзаемасувязі з рускай, польскай і ўкраінскай літаратурамі. У навуковы ўжытак уводзяцца новыя помнікі паэзіі, прозы і драматургіі.
  • Астравеччына, край дарагі... Адам Мальдзіс
    Год издания: 1977
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Пра родную Астравеччыну, цікавы і маляўнічы куток Беларусі, пра яе мінулае і цяперашняе, культурныя і этнаграфічныя традыцыі, пра людзей і прыроду з захапленнем ўлюблёнасцю расказвае аўтар.

  • Падарожжа ў XIX стагоддзе Адам Мальдзіс
    Год издания: 1969
    Издательство: Народная асвета
    Язык: Белорусский

    «Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля і іншыя. Асобныя нарысы прысвечаны кампазітарам М. Агінскаму, С. Манюшку і А. Абрамовічу, якія нарадзіліся або доўга жылі ў Беларусі, выкарыстоўвалі беларускія народныя мелодыі і таму адначасова належаць і польскай, і беларускай культуры. Чытач пазнаёміцца з вучонымі і падарожнікамі І. Дамейкам, А. Янушкевічам, Б. Дыбоўскім, К. Ельскім. У…

    Развернуть
  • Творчае пабрацімства Адам Мальдзіс
    Год издания: 1966
    Издательство: Навука і тэхніка
    Язык: Белорусский
    Беларуская літаратура развівалася і развіваецца ў цеснай узаемасувязі з літаратурамі іншых славянскіх народаў. Велізарны ўплыў на творчасць вядучых беларускіх пісьменнікаў аказала літаратура рускага народа. Плённымі былі беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі. Шматграннасцю вызначалася і беларуска-польскае культурнае і літаратурнае ўзаемадзеянне. Аднак у той час як узаемасувязі беларускай літаратуры з літаратурамі рускага і ўкраінскага народаў ужо ў значнай ступені вывучаны, асветлены ў спецыяльных манаграфіях, беларуска-польскае літаратурнае ўзаемадзеянне даследавана яшчэ мала.