Автор
Анатоль Бутэвіч

Анатолий Иванович Бутевич

  • 28 книг
  • 35 читателей
4.1
39оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.1
39оценок
5 19
4 11
3 7
2 1
1 1
без
оценки
5

Новинки Анатолия Ивановича Бутевича

  • У гасцях у вечнасці Анатоль Бутэвіч
    ISBN: 978-985-01-1481-5
    Год издания: 2021
    Издательство: Беларусь
    Кніга дапаможа юным чытачам больш даведацца пра родны край, бо каб лепш ведаць сябе, трэба адчуць і зразумець тую зямлю, на якой жывеш, тых людзей, якія жылі на ёй не толькі дзясяткі, сотні, а і многія тысячы гадоўтаму. Пазначанае вайсковай адвагай і чалавечай мудрасцю старажытнае Бярэсце, Божым промыслам асвячоная гарадзенская Каложская царква, разбуранае гняздо славы і няслаўя — Крэўскі за- мак, легендарнае і ледзь не міфічнае Мора Герадота на Палессі, цыганская сталіца ў Міры, шматтысячагадовыя крамянёвыя шахты ў Ваўкавыскім раёне, ціхі пошапт векавечных ледавіковых валуноў ці не ў адзіным у свеце Мінскім музеі валуноў. Усё гэта — водгулле нашай даўняй гісторыі.
  • Прыгоды віруса Шкодзі Анатоль Бутэвіч
    ISBN: 978-985-11-1300-8
    Год издания: 2021
    Издательство: Беларуская Энцыклапедыя
    Язык: Белорусский
    Казкі беларускага пісьменніка Анатоля Бутэвіча вельмі сучасныя і актуальныя. З іх дапамогай юныя чытачы могуць здзейсніць цікавае падарожжа ў незвычайнае каралеўства, якое называецца Сусветнае Сеціва. Тут яны пазнаёмяцца з галоўным камп’ютаршчыкам каралеўства Кампам Кампавічам, даведаюцца пра разумнага і разважлівага караля Віндаўса Вялікага і яго дачку Віндусачку, а самае галоўнае - прачытаюць пра прыгоды галоўнага шкодніка казачнага каралеўства Віруса Шкодзі, здатнага на неверагодныя выдумкі і штукарствы.
  • Расстайны пах асоту Анатоль Бутэвіч
    ISBN: 978-985-11-1270-4
    Год издания: 2021
    Издательство: Беларуская Энцыклапедыя
    Язык: Белорусский
    Кніга беларускага пісьменніка Анатоля Бутэвіча ўключае творы, прысвечаныя каханню — гэтаму загадкаваму і магічнаму пачуццю, часам неспасцігальнаму, як і сам сэнс жыцця. Распавядаючы пра першую закаханасць падлеткаў, пра ўзаемаадносіны ў школе і ў час адпачынку, першы танец, першы пацалунак, першае ліставанне, аўтар уздымае складаныя пытанні, якія застаюцца важнымі для чалавека на ўсё жыццё. Кніга прызначана для вучняў старэйшых класаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца сучаснай беларускай прозай.
  • Тайны Несвижского замка Анатоль Бутэвіч
    ISBN: 9789855752128
    Год издания: 2019
    Издательство: Издательский дом "Звязда"

    Книга рассказывает о наиболее значимых и занимательных страницах истории Несвижского замка, города Несвижа и рода князей Радзивиллов, которые считались некоронованными королями. Сегодня архитектурно-культурный комплекс резиденции Радзивиллов в Несвиже включен в Список всемирного наследия ЮНЕСКО. Перевод на русский дополнен многими новыми фактами и событиями.

  • Жанчыны з легенды: гiстарычныя нарысы Анатоль Бутэвіч
    ISBN: 9789859217875
    Год издания: 2017
    Издательство: Мастацкая лiтаратура
    Язык: Белорусский
    Лiчыцца, что важнейшымi ў сусветнай гiсторыi займалiся выключна мужчыны. Насамрэч роля жанчын не меней значная, праўда, да гэтай пары належным чынам не ацэненая. Беларуская зямля выхавала нямала жанчын, жыццё якіх без перабольшання стала легендай, атулена такімі міфамі і паданнямі, што і не зразумееш — праўдзівая гэта асоба ці прыдуманая мудрымі казкатворцамі.
    Кніга апавядае пра найбольш знакавыя ў беларускай гісторыі жаночыя постаці. Яны кахалі і былі каханымі, часта выходзілі замуж за невядомых ім мужчын, ехалі за край свету, траплялі ў займальныя трохкутнікі, пераадольвалі ўсе згрызоты непадзеленага кахання. Бо на тое яны i жанчыны...
  • Як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў Анатоль Бутэвіч
    ISBN: 978-985-02-1557-4
    Год издания: 2016
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    І з Нясвіжскім замкам, і з ягонымі гаспадарамі Радзівіламі адбывалася столькі займальных і неверагодных прыгод, што сёння цяжка разабрацца, дзе праўда, а дзе людская прыдумка. Герой казкі Данік вырашыў наведаць адно з самых таямнічых і легендарных нясвіжскіх збудаванняў — Радзівілаўскае метро. Разам з чароўным сваім спадарожнікам бардова-чырвоным канём спусціўся ён у глыбокія і загадкавыя лёхі. Злучаюць яны некаранаваную сталіцу Нясвіж і цыганскую сталіцу Мір. Чаго толькі не пабачыў і не пачуў Данік там! Вельмі шмат можна даведацца пра жыццё, дзейнасць і багацці Радзівілаў, калі быць назіральным і ўважлівым падчас падарожжа па Радзівілаўскім метро з Данікам.
  • Чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца Анатоль Бутэвіч
    ISBN: 978-985-575-028-5
    Год издания: 2015
    Издательство: Звязда
    Язык: Белорусский
    Кожны дзень, кожную хвіліну вакол нас адбываюцца незвычайныя з'явы І неверагодныя падзеі. Трэба толькі ўмець бачыць нябачныя цуды, хацець слухаць ненапісаныя казкі, якія расказвае нам сама прырода. Паглядзі, як пяшчотна лашчыць сонейка кожную травінку І кветачку, кожнага звярка і птушку. Паслухай, якую ўдзячную песню спявае месяцу І зорам салавейка. Паназірай, як лёгка падае на зямлю, ратуючы яе ад холоду, нябесная сняжынка, як доўга кружыцца ў паветры пажоўклы восеньскі лісток, назаўсёды развітваючыся з роднай галінкай. I тады ты зразумееш, што ўсе мы жывём у казцы. Самай сапраўднай і непаўторнай казцы жыцця. У гэтую займальную казку запрашаюць цябе чараўніца Восень і Сняжынка падарожніца.
  • Таямніцы Крэўскага замка Анатоль Бутэвіч
    ISBN: 978-985-575-015-5
    Год издания: 2015
    Издательство: Звязда
    Язык: Белорусский
    Амаль 700-гадовы Крэўскі замак, які знаходзіцца ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, вядомы ў гісторыі найперш тым, што вялікі князь літоўскі Ягайла 14 жніўня 1385 года падпісаў тут пагадненне з Каралеўствам Польскім, якое назвалі Крэўскай уніяй. Гэта мощна змяніла ход еўрапейскай гісторыі. Па запрашэнні шляхты Ягайла стаў каралём польскім. 70-гадовы Ягайла разам са сваёй чацвёртай жонкай 17-гадовай Соф'яй Галыпанскай стаў пачынальнікам каралеўскай дынастыі Ягелонаў-Ягайлавічаў.

    3 першым на нашых землях мураваным Крэўскім замкам-кастэлем звязаны лёсы многіх гістарычных асоб. Вялікія князі літоўскія Гедымін і Альгерд будавалі Крэўскую фартэцыю. У Княскай вежы задушылі вялікага князя літоўскага Кейстута.

    3 гэтых жа лёхаў у жаночым уборы ўцёк ад сваёй смерці будучы вялікі князь літоўскі Вітаўт.

    У Крэўскім замку пісаў лісты да Івана Грознага першы рускі дысідэнт князь Андрэй Курбскі.

    I як кожны старажытны замак, Крэўскі таксама ахінуты легендамі, паданнямі, небыліцамі, у ім дагэтуль жывуць прывіды, а падземныя хады ўсё яшчэ чакаюць сваіх адкрывальнікаў.
  • Тайны Мирского замка Анатолий Бутевич
    ISBN: 978-985-7083-45-9
    Год издания: 2014
    Издательство: Звязда
    Язык: Русский
    Эта книга об одном из привлекательных памятников белорусского зодчества, известном с первой половины XVI столетия – Мирском замке, который внесен в список всемирного культурного наследия ЮНЕСКО. Адресуется всем, кто желает заглянуть за горизонт давней истории, чтобы представить, что и как происходило в стране замков – так называли тогда белорусские земли...
  • Пацалунак на фоне гор (сборник) Анатоль Бутэвіч
    ISBN: 978-985-02-1513-0
    Год издания: 2014
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Жыццё бывае такім размаітым і нечаканым, што не паверыш часам у яго праявы. Гэтыя апавяданні пра тое, што здзівіла і зачапіла аўтара, што змусіла яго неабыякавымі вачыма зірнуць на вакольны свет і на нас з вамі ў ім. Аўтар верыць, што ўсё ў жыцці пачынаецца з Кахання і Любові. У гэтым намагаецца пераканаць і свайго чытача. А яшчэ ён верыць, што свет складаецца з дзівосаў, парадоксаў і нечаканасцяў. Прачытайце прапанаваныя апавяданні і задайце сабе пытанне: «Ці ўмею я кахаць, радавацца жыццю і смуткаваць? Ці магу здзіўляцца непаўторнай прыгажосці нашага свету? Ці магу падзяліцца самым таемным з іншымі?» І тады зразумееце: самае цяжкае на гэтым свеце — проста быць чалавекам.
  • Таямніцы Нясвіжскага замка Анатоль Бутэвіч
    ISBN: 978-985-7059-22-5
    Год издания: 2013
    Издательство: Выдавецкі дом "Звязда"
    Язык: Белорусский
    Гэта кніга пра адзін са славутых на ўсю Еўропу беларускіх гарадоў - Нясвіж і яго гаспадароў князёў Радзівілаў, якіх называюць некаранаванымі каралямі. Іхнія валоданні без перабольшання можна назваць Радзівілаўскай дзяржавай.
    Мы говорым Нясвіж - разумеем Радзівілы,
    ма гаворым Радзівілы - разумеем Нсвіж.
    Радзівілы вылодалі маёнткамі ў Аўстрыі, Польшчы, Прусіі, Італіі, Францыі, Украіне - усяго на землях дзевяці цяперашніх еўрапейскіх краін. Прадстаўнікі роду сталі вядомымі дзяржаўнымі і ваеннымі дзеячамі, вучонымі, дзеячамі мастацтва. Радзівілы былі мецэнатамі, збіральнікамі каштоўных калекцый, захавальнікамі дакументаў па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Частку гэтых багатых збораў можна ўбачыць сёння ў Нясвіжскім замку.
  • Паміж Княствам і Каронай Анатоль Бутэвіч
    ISBN: 978-985-7059-94-2
    Год издания: 2013
    Издательство: Звязда
    Язык: Белорусский

    Гэтая кніга — другая, дакументальная частка рамана «Каралева не здраджвала каралю...». Чытач знойдзе шмат цікавага і ў многім новага матэрыялу пра час ад запачаткавання Вялікага Княства Літоўскага і Крэўскай уніі 1385 года да Люблінскай 1569 года.

  • Таямніцы Мірскага замка Анатоль Бутэвіч
    ISBN: 978-985-6994-61-9
    Год издания: 2011
    Издательство: Літаратура і Мастацтва
    Язык: Белорусский
    Гэта кніга пра нашу зямлю, якую некалі называлі Краінай замкаў. Але найперш яна пра выдатны помнік, сусветна вядомы Мірскі замак і яго ўладальнікаў. Кніга разлічана на ўсіх, каму хочацца зазірнуць за намітку гісторыі, каб убачыць, што і як адбывалася, пазнаёміцца з выбітнымі асобамі беларускай даўніны. Каб адчуць непаўторны водар сівых муроў,якія проста дыхаюць легендамі і паданнямі. Вакол замка дагэтуль не сціхаюць спрэчкі вучоных і даследчыкаў, узнікаюць новыя версіі, здагадкі,меркаванні. Усё гэта дадае кнізе займальнасці, бо пра сёе-тое згадваецца ў шырокім ужытку ўпершыню. Кнігу можна адрасаваць падлеткавай і юнацкай аўдыторыі, замежным турыстам, якія наведваюць Беларусь.
  • На далонях вечнасці Анатоль Бутэвіч
    ISBN: 978-985-6053-40-8
    Год издания: 2010
    Издательство: Кавалер
    Язык: Белорусский

    Кнігу "На далонях вечнасці" склалі творы, якія ўвайшлі ў серыю "Сем цудаў Беларусі". Яны прысвечаны нашай роднай старонцы, нашай мілай зямельцы, нашаму непаўторнаму краю, што завецца Беларуссю. Яна расказвае пра найбольш памятныя і значныя падзеі, з'явы, помнікі прыроды, культуры і гісторыі, пра выбітныя асобы, якімі адметна сярод іншых наша Беларусь. Па іх пазнаюць і прызнаюць нас, беларусаў, па іх адрозніваюць нашу зямлю ад іншых. Даўнія падзеі і героі нібыта клічуць нас зазірнуць за намітку гісторыі, за яе небакрай, каб даведацца: а што ж было там і тады, дзе і калі не было нас, сённяшніх, як і дзеля чаго жылі нашы далёкія продкі, што…

    Развернуть
  • Каралева не здраджвала каралю Анатоль Бутэвіч
    ISBN: 978-985-6941-35-4
    Год издания: 2010
    Издательство: Літаратура і Мастацтва
    Язык: Белорусский
    Займальны аповед пра прыгоды і каханне 17-гадовай беларускай князёўны Соф’і Гальшанскай і 70-гадовага вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы, чацвёртае шлюбаванне якога адбывалася ў беларускім Новагародку ў лютым 1422 года. У выніку ў Польшчы запачаткавалася вядомая на ўсю Еўропу каралеўская Ягелонская дынастыя.
    У рамане цесна пераплецены палітыка і каханне, інтрыгі і канфлікты, замешаныя на абвінавачваннях у здрадзе кажнай з чатырох жонак Ягайлы. Нават Соф’і давялося прылюдна даказваць, што яна не здраджвала каралю.
  • Прыгоды Віруса Шкодзі Анатоль Бутэвіч
    ISBN: 978-985-02-1026-5
    Год издания: 2009
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’тэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча. Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага – а часам наіўнага і нават... закаханага Віруса пацешаць юных чытачоў і дарослых, падаруюць радасць ад сустрэчы з кнігай.

  • Перуновага племені дзеці Анатоль Бутэвіч
    ISBN: 978-985-454-418-2
    Год издания: 2008
    Издательство: Мінская фабрыка каляровага друку
    Язык: Белорусский
    Як? Чаму? Навошта? Гэтыя пытанні ты, дарагі чытач, не раз задаваў не толькі бацькам, настаўнікам, а і самому сабе. Бо кожны, хто прыйшоў на гэтую зямлю, хоча ведаць — дзеля чаго? Намагаецца зразумець сэнс жыцця і сэнс быцця. У гэтым пошуку сябе і сваіх каранёў важнае значэнне мае вяртанне да духоўнасці, да веры, да нашай хрысціянскай веры, якую шанавалі і абаранялі цягам больш за тысячагоддзе насельнікі зямлі беларускай. З гэтай верай ствараюць свой заўтрашні дзень і сённяшнія беларусы. Але ж наш гістарычны шлях увабраў і тое, што было даўней — яшчэ да хрысціянства. Шмат стагоддзяў існавала язычніцтва, людзі шукалі магчымасць гарманічна жыць з прыродай і ў самой прыродзе. Пакланяліся сонцу, вадзе, зямлі, лесу, небу — усяму таму, ад чаго залежала іхняе жыццё, праца земляроба, што магло зрабіць чалавека багатым і шчаслівым. Сёння шмат з таго даўняга стала міфамі, легендамі, захоўваецца ў якасці народных звычаяў і свят.
  • Раскіданае гняздо крывіцкай славы. Незвычайная вандроўка па Крэўскіх мурах Анатоль Бутэвіч
    ISBN: 78-985-08-0994-0
    Год издания: 2008
    Издательство: Беларуская навука
    Язык: Белорусский
    Кніга Анатоля Бутэвіча – займальны аповед найперш пра славуты на ўсё Вялікае княства Літоўскае Крэўскі замак. Але не толькі. Бо магутных, прыгожых і архітэктурна выразных замкаў і палацаў на беларускай зямлі было шмат. Не ўсе іх пашкадаваў час і людзі. Ды нават руіны сведчаць пра будаўнічыя здольнасці іхніх стваральнікаў, пра ваенную здатнасць іхніх абаронцаў, пра густы іхніх гаспадароў. Вядома, у кнізе ўсё гэта падаецца толькі ў той ступені, што мае дачыненне да Крэўскага замка і яго славутых насельнікаў. А з гісторыяй Крэўскага замка звязаны лёсы вялікіх князёў літоўскіх Альгерда, Ягайлы, Вітаўта, Кейстута, імёны іншых гістарычных асобаў. У другой частцы кнігі падаецца хроніка Ягайлавага часу -- багаты і цікавы дакументальны матэрыял пра Вялікае княства Літоўскае часу Ягайлы.
  • Славутыя родам сваім Анатоль Бутэвіч
    ISBN: 985-454-306-4
    Год издания: 2006
    Издательство: Мінская фабрыка каляровага друку
    Язык: Белорусский
    ДАРАГІ ДРУЖА! Чарговая кніга з серыі “Сем цудаў Беларусі” прысвечана лёсам толькі некаторых прадстаўнікоў даўніх і знакамітых родаў, што жылі некалі на беларускай зямлі. Яны праславілі яе і праславіліся самі ратнымі подзвігамі, мудрай палкаводчай, дзяржаўнай і палітычнай дзейнасцю ў Вялікім княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім. Многія праявілі сябе мецэнатамі, падтрымлівалі развіццё навукі, культуры і мастацтва, спрыялі пашырэнню адукацыі сярод простага люду. З іхняга асяроддзя выйшлі таленавітыя мастакі, пісьменнікі, кампазітары. Сярод іх былі вядомыя святары, некаторыя самі далучаны да ліку святых. Значны іх уклад у стварэнне славутых на ўсю Еўропу помнікаў архітэктуры. Напамінкам пра іхнюю магутнасць і дасведчанасць засталіся крэпасці, замкі, палацы, цэрквы, ксцёлы, іншыя выдатныя збудаванні, што дагэтуль захаваліся на нашай зямлі. А яшчэ ў іхніх дварах і маёнтках былі сабраны багатыя бібліятэкі, дзе захоўваліся не толькі каштоўныя рукапісныя і друкаваныя кнігі, але і шматлікія дакументы па гісторыі, унікальныя архівы. Шмат сродкаў і намаганняў укладвалі магнаты ў развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Яны ажыццяўлялі шматлікія карысныя праекты, скарыстоўвалі ў сваіх уладаннях новыя формы арганізацыі працы.
Показать ещё