Калі ты бяжыш, і жыццё бяжыць, ты нібыта ўтыкаешся ў яго, прасаджваеш яго наскрозь, здзіраеш з сябе напластаванае гадамі, і не хвароба, а прахалода нязведанага ахутвае цела. Ёсць, ёсць смак у хуткасці, у скорасці. На зямлі ж дваццаты век, век скорасці, і як пражыць яго і не адчуць скорасці, імклівага руху паветра, што…
Развернуть