Автор
Франц Сивко

Франц Сіўко

  • 12 книг
  • 14 читателей
4.2
21оценка
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.2
21оценка
5 8
4 10
3 2
2 1
1 0
без
оценки
4

Рецензии на книги — Франц Сивко

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

14 октября 2017 г. 12:48

179

5

Прозу Франца Сіўко няцяжка пазнаць. І не толькі па яе стылістычных асаблівасцях, але і па змесце, і па нейкім аўтарскім тэмбры гучання. Не сказаць, што яе лёгка чытаць, але калі вы з галавой акунецеся ў літаратурны свет гэтага віцебскага пісьменніка, то ўражанне трымаецца доўга і з’яўляецца жаданне прачытаць штосьці ў гэтага аўтара яшчэ.

Вядомасць Францу Сіўко прынесла аповесць “Удог”. Якая пад кніжнай вокладкай выйшла ў 2001 годзе. Затым з’явіўся цэлы шэраг цікавых празаічных зборнікаў. І “Плебейскія гульні” добра ўпісваецца ў гэты ганаровы спіс.

Кніга складаецца з трох аповесцяў – аднайменнай з назвай зборніка, а таксама “Дзве вясны дзяцей Прыяпа” і “Цымант”. Аповесці досыць розные перш за ўсё па змесце.

“Дзве вясны дзяцей Прыяпа” – гэта расповед пра год жыцця вёскі Дварчаны на поўначы…

Читать полностью
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

24 августа 2018 г. 14:29

315

5

Кніга гэтая незвычайная, хаця б таму, што яна ўпершыню пад адну вокладку аб’яднала эсэ празаіка, напісаныя ў розныя гады. У ранейшых ягоных кнігах друкавалася пераважна мастацкая проза. А як вядома, эсэ такі літаратурны жанр, дзе наратар непасрэдна атаясамляецца з аўтарам, то-бок галоўным героем эсэ з’яўляецца ўласна сам пісьменнік, і ў гэтых тэкстах ён дзеліцца развагамі, назіраннямі, адкрыццямі, высновамі і г.д. Дык вось, усе свае галоўныя развагі, назіранні, адкрыцці, высновы, за ўсе мінулыя гады, пісьменнік і выклаў у гэтых эсэ. У кнізе закранаюцца найбалючыя пытанні, з якімі аўтар сутыкаўся ў сваім жыцці – ад развагаў пра жыццё і смерць, да праблемаў беларускай мовы; ад уласнага разумення місіі літаратуры, да асэнсавання паняцця даравання; ад дзіцячых успамінаў, да апісання…

Читать полностью
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

22 сентября 2017 г. 17:22

214

5

Звычайна таленавітыя пісьменнікі заяўляюць пра сябе ў поўны голас адразу з першай кнігі. Так было з Алесем Разанавым, Уладзімірам Арловым, Алегам Мінкіным, Андрэем Федарэнкам, Анатолем Сысам. Першыя іх кніжкі адразу былі заўважаныя крытыкамі і чытачамі, яны і прынеслі ім вядомасць. Але на тое й існуюць правілы, каб іх парушаць. Зусім па-іншаму склаўся творчы лёс віцебскага празаіка Франца Сіўко. Першыя яго дзве кнігі практычна засталіся ў ценю. Ды і сам пісьменнік не лічыць іх сваёй удачай. Першы зборнік прозы Сіўко «З чым прыйдзеш» выйшаў ажно ў 1991 годзе. І толькі пасля выхада кнігі «Удог», якая пабачыла свет у 2001 годзе, пісьменнік адразу быў залічаны ў «вышэйшую лігу» беларускай літаратуры.

Трэба аднак прызнаць, што слава Франца Сіўко, як напрыклад, і слава барысаўскага празаіка…

Читать полностью
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

22 сентября 2017 г. 13:42

84

5

Гэты віцебскі празаік усіх здзівіў, калі ў 2001 годзе выдаў кнігу “Удог”.

І так - «Выспы». Выспы – гэта тыя мясціны сярод неспрыяльнага, а нават часам і варожага атачэння, дзе пісьменніку было добра і ўтульна. Гэта не толькі нейкія канкрэтныя тэрыторыі, але і ўспаміны, думкі, мары, мова, краіны, людзі.

У эсэ «Выспа Міжрэчча» аўтар піша пра сваю малую радзіму – вёску, раку, тамтэйшых людзей, пра тыя змены, якія адбыліся там апошнім часам. Прачытаўшы, разумееш, на якім матэрыяле напісана славутая аповесць «Удог» - на гісторыі заняпаду некалі славутых паўночнабеларускіх мясцінаў. Пра знішчэнне мясцовых помнікаў архітэктуры, з цэглы якіх будаваліся склепы і іншыя прысядзібныя пабудовы. Пра пілаванне старых таполяў і дубоў. Пра шкодніцтвы нават для невялікай рачулкі. Пісьменнік піша, што…

Читать полностью

26 сентября 2024 г. 14:18

102

4 Любителям детективного жанра

Небольшая книжечка в мягком переплёте привлекла моё внимание на библиотечной стойке, решил взять на абонемент. И произошло неожиданно приятное открытие в разделе белорусского детектива. Об издании: Издательство "Мастацкая літаратура", 1997 год. 255 страниц. Язык белорусский.

В книге содержатся 5 детективных повестей. Во всех одним из героев будет бухгалтер Ковальчук Андрей Юстинович. Этакий Холмс белорусского разлива. Только у него вместо дедукции будет свой собственный метод, диалектологический. И в каждой повести будет своя история с криминальным оттенком. Мне понравилось, любителям детективов рекомендую обратить внимание.