Мы б яго з вамі пазнаёмілі. Але, нажаль, ён ад учарашняга дня нежывы. Хросны шчыра перажагнаўся і зірнуў на стойку. – Супакой, Пан Езус, яго душу. – Нежывы, яшчэ не значыць – нябожчык, – слушна заўважыў улан, – наш баксёр учора на хутар хадзіў кабана біць, выжлукціў вядро самагону пад паўпуд свежаніны.