Автор
Вольга Гапеева

Вольга Гапеева

  • 17 книг
  • 3 подписчика
  • 100 читателей
4.0
177оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.0
177оценок
5 67
4 71
3 31
2 8
1 0
без
оценки
14

Лучшие книги Вольгі Гапеевай

  • Кэмэл-Трэвэл Вольга Гапеева
    ISBN: 978-985-7209-29-3
    Год издания: 2019
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    Наватарскі раман Вольгі Гапеевай “Кэмэл-Трэвэл” апісвае сусвет, дзе суіснавалі некалькі рэчаіснасцяў, гімнаў, сталіцаў, ідэнтычнасцяў. На гэтым фоне разгортваюцца першыя жыццёвыя прыгоды галоўнай гераіні, якая далёкая ад ідэалізацыі былых часоў, ад настальгіі. Гэты раман - гісторыя чалавечай крохкасці і даверу ў эпоху жуды і дэфіцыту не толькі прадуктаў, але і пачуццяў.
  • Грустный суп Вольга Гапеева
    ISBN: 978-5-9684-2593-5
    Год издания: 2016
    Издательство: Качели
    Язык: Русский
    Удивительны герои этой книги: суп, который не хочет быть скучным, пуговица, которая ищет смысл жизни, ежонок, пытающийся понять, почему перед сном мы считаем именно овечек. Сказки не только очаровательны, они дают возможность и посмеяться вместе с ребенком, и задуматься над очень важными вещами, тем более что каждая из них заканчивается вопросом: «А ты как думаешь?..»
  • Метад муаравых крэсак Вольга Гапеева
    ISBN: 978-985-6906-65-0
    Год издания: 2012
    Издательство: Мн.: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    Вольга Гапеева - аўтарка кніг "Рэканструкцыя неба", "Няголены ранак", "Метад муаравых крэсак", "Прысак і пожня". Удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Літва і інш.). Стыпендыятка Літаратурнага Калоквіума Берлін (2009) і Міжнароднага Дома пісьменніка і перакладчыка (Вэнтспілс, 2010). Лаўрэат прэміі часопіса "Дзеяслоў" "Залаты апостраф" (2010). Займаецца літаратурным перакладам (з англійскай, нямецкай, кітайскай) і гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры, а таксама даследаваннямі ў галіне кампаратыўнай лінгвістыкі і сацыялогіі цела (мадыфікацыі і самапашкоджанні).
    Кніга паэзіі увабрала ў сябе лепшыя вершы былых гадоў і новыя творы вядомай паэткі.
  • Дзве Авечкі Вольга Гапеева
    ISBN: 978-985-7021-38-3
    Год издания: 2017
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    “Дзве Авечкі” – гэта паэма для дзяцей і дарослых, якія не перасталі ўспрымаць свет дзіцячымі вачыма. Вольга Гапеева распавядае тры гісторыі, галоўнымі гераінямі якіх з’яўляюцца дзве авечкі. Тут знойдзецца месца для захапляльных падарожжаў і новых сяброў. Выдатныя ілюстрацыі Марты Герашчанкі дапамагаюць стварыць чароўную атмасферу казачнага свету. У якасці дадатку ў кніжку ўключаны ілюстрацыйны слоўнік, які можа выкарыстоўвацца як лемантар.
  • Няголены ранак Вольга Гапеева
    ISBN: 978-985-6800-77-4
    Год издания: 2008
    Издательство: І. П. Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Доўгачаканы праект сучаснай беларускай літаратуры — новая кніга Вольгі Гапеевай — зьмяшчае вершы апошніх гадоў. “Няголены ранак” — гэта шчырасьць, якая часам мяжуе з аголенасьцю, мэдытатыўнасьць, што можа ўвесьці ў транс, і разважаньні над экзыстэнцыяй, рэальнасьць якой ставіцца пад сумнеў.
  • Чорныя макі Вольга Гапеева
    ISBN: 978-985-7209-13-2
    Год издания: 2019
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    Вольга Гапеева – аўтарка кніг «Няголены ранак», «Прысак і пожня», «Сумны суп», «(в)ядомыя гісторыі» і інш. Стыпендыятка міжнародных праграм для пісьменнікаў і перакладчыкаў (Аўстрыя, Нямеччына, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Творы Вольгі Гапеевай перакладзеныя на больш як 10 моваў свету. Аўтарка супрацоўнічае з электроннымі музыˆкамі, выступае з аўдыёвізуальнымі перформансамі. Сябра беларускага ПЭН-цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мае ступень кандыдата навук, дацэнт. Займаецца літаратурным перакладам, даследаваннямі ў галіне філасофіі мовы, кампаратыўнай лінгвістыкі, сацыялогіі цела.
  • (В)ядомыя гісторыі Вольга Гапеева
    ISBN: 978-609-8147-76-6
    Год издания: 2016
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Спачуваеце памідору? Не давяраеце макароніне? Думаеце, што ваш кубак – будыст? Гісторыі, створаныя аўтаркай, правакуюць на неадзначныя адказы. Героі жывуць там, дзе абсурд сустракаецца з рэальнасцю, несупынна нараджаючы думку: такую ж зграбную, як і зыбкую.

    Кніга Вольгі Гапеевай — чытанне для тых, хто любіць смакаваць словы, задумвацца над будзённым і надаваць увагу дэталям.
    Першыя накіды для гэтай кнігі выйшлі ў электронным выглядзе, аднак тэма настолькі паглынула аўтарку, што яна вырашыла працаваць далей. І вось вынік – 31 гісторыя, напоўненая нетрывіяльнымі разважаннямі і трапнымі назіраннямі, дзе героямі робяцца відэльцы і нажы, яблыкі і пяльмені... Перанесеныя ў сферу філасофіі, яны, тым не менш, пачуваюцца там як дома, даводзячы, што і ў самым звычайным ёсць неверагодная прыгажосць думкі.
  • Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі Вольга Гапеева
    ISBN: 978-985-7209-66-8
    Год издания: 2020
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    Новая кніга Вольгі Гапеевай — гэта шэсць чароўных гісторый для дзяцей і не толькі. Дзівосныя насельнікі маленькага казачнага свету, створанага ці, можа, прыснёнага аўтаркай, перажываюць тое, што знаёма шмат каму з нас — маленькіх і дарослых. Гэта мудрая і кранальная кніга пра вельмі важныя рэчы.
  • Самота, што жыла ў пакоі насупраць Вольга Гапеева
    ISBN: 9789857209835
    Год издания: 2021
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    Ці звязаная схільнасць да меланхоліі са здольнасцю адчуваць прыгажосць і эмпатыю? Чаму самота — вырак сапраўды “чалавечнага” чалавека? Адсутнасць спачування да жывёл, адмаўленне жанчынам і рабам у правах — як ўсё гэта дзіўным чынам жыве ў адной душы і не знаходзіць месца ў іншай? Персанажы рамана Вольгі Гапеевай шукаюць адказу на пытанні, падарожнічаюць, уступаюць у стасункі, даследуюць паралельныя сусветы людзей, жывёлаў і вулканаў.
  • Прысак і пожня Вольга Гапеева
    ISBN: 978-985-562-025-0
    Год издания: 2013
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    “Прысак і пожня” – кніга паэзіі ад Вольгі Гапеевай, дзе можна знайсьці сур’ёзныя разважаньні і занатоўкі, быццам зробленыя дзіцячай рукой. Тут удумлівасьць і наіўнасьць не супярэчаць адна адной, а ўзаемадапаўняюцца, ствараючы непаўторны сьвет вобразаў, куды хочацца зьбегчы разам з аўтаркай і чакаць там зьяўленьня новых вершаў. Для аматараў выбітнай і інтэлектуальнай паэзіі.
    Больш за тое, ёсьць унікальная магчымасьць — пачуць вершы ў выкананьні самой аўтаркі, да кнігі прыкладаецца кампакт-дыск, дзе размешчаныя выбраныя вершы і пяць музычна-паэтычных трэкаў, выкананых сумесна з музыкам Уладам Бубнам.
  • Рэканструкцыя неба Вольга Гапеева
    ISBN: 5-94716-009-9
    Год издания: 2003
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Дзіцяча-казачныя позіркі Вольгі Гапеевай ператвараюць Рэальны сьвет у Краіну, дзе сыпле "марцыпанавы сьнег", а восеньню "газэты адлятаюць у вырай". І пакуль лірычны герой зьбіраецца на вайну, на абшарах кнігі вядзецца "рэканструкцыя неба". Так што і немагчымае часам можа стацца магчымым. Ня верыце? Пачытайце і пераканаецеся самі.
  • словы якія са мной адбыліся Вольга Гапеева
    ISBN: 978-985-7209-51-4
    Год издания: 2020
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    У сваёй сёмай паэтычнай кнізе Вольга Гапеева працягвае даследаваць пакручастыя лабірынты ўнутранай рэальнасці, усё глыбей засвойваючы тое, што прынята лічыць навакольнай рэчаіснасцю.

    Гэты зборнік — падарожная мапа для тых, хто гатовы пакінуць зону камфорту і выправіцца ў экзістэнцыйную вандроўку разам з паэткай.
  • Граматыка снегу Вольга Гапеева
    ISBN: 978-985-7140-15-2
    Год издания: 2017
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский

    Гэтая кніга Вольгі Гапеевай пашырае межы ўсведамлення штодзённасці, дзе словы і значэнні ўглядаюцца адно ў адно ў надзеі пазбегнуць самоты. Гэта своеасаблівая граматыка ўзаемін чалавека з сусветам праз мову. Сімвалічнасць снегу, якая пранізвае кнігу наскрозь, выклікае бязмежнасць інтэрпрэтацый паэзіі Вольгі Гапеевай.

  • Парадокс "Немаўля" : Tractatus Poeticus Вольга Гапеева
    ISBN: 978-985-7209-94-1
    Год издания: 2022
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский