Автор
Пётр Васюченко

Пётр Васільевіч Васючэнка

  • 17 книг
  • 2 подписчика
  • 38 читателей
4.2
89оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.2
89оценок
5 41
4 36
3 12
2 0
1 0
без
оценки
6

Лучшие книги Петра Васильевича Васюченко

  • Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі Пятро Васючэнка
    ISBN: 985-02-0663-2
    Год издания: 2003
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У казках, якія сюжэтна звязаны паміж сабой, з гумарам расказваецца пра неверагодныя прыгоды паноў Кубліцкага і Заблоцкага. Гратэск, гіпербала, вясёлыя парадоксы, іронія — усё гэта стварае своеасаблівую, трохі алагічную атмасферу казак.
  • Дзівоснае лета паноў Кубліцкага і Заблоцкага Пятро Васючэнка
    ISBN: 978-985-7180-80-6
    Год издания: 2018
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский

    Працяг прыгодаў паноў Кубліцкага ды Заблоцкага!!! Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі.

    Развернуть
  • Дванаццаць подзвігаў Геракла Пятро Васючэнка
    ISBN: 978-985-7059-53-9
    Год издания: 2013
    Издательство: Звязда
    Язык: Белорусский
    Пра подзвігі асілка, які змагаецца з монстрамі, ліхадзеямі, разбойнікамі і нязменна перамагае іх, аўтар распавядае ва ўласцівай яму разняволенай манеры, займальна і з гумарам. Геракл, апісаны беларускім аўтарам, выглядае падобным да падлетка, надзеленага надзвычайнай фізічнай сілай, які стаіць на шляху спасціжэння дабра і справядлівасці. Раман змяшчае шмат цікавых звестак па міфалогіі, гісторыі, геаграфіі Старажытнай Грэцыі.
  • Ад тэксту да хранатопа Пятро Васючэнка
    ISBN: 978-985-6906-13-1
    Год издания: 2009
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці. Аўтар кнігі, перакананы ў жыццятворчай місіі літаратуры, знаходзіць у старых і новых тэкстах тое, што робіць іх актуальнымі, займальнымі і павучальнымі для чытача XXI стагоддзя. У праграмным артыкуле, што даў назву кнізе, П. Васючэнка падсумоўвае шматгадовы досвед назіранняў за лініяй жыцця літаратуры. У "Пятрогліфах” - адмысловых крытычных мініяцюрах - сусветная літаратура паўстае як нязмушаны, жывы працэс, у фрагментах і як цэлае.
    Для філолагаў, выкладчыкаў і студэнтаў, настаўнікаў і вучняў, пісьменнікаў і чытачоў, для ўсіх, каго вабіць магія мастацкага слова.
  • Каляровая Затока Пятро Васючэнка
    ISBN: 978-985-02-1013-5
    Год издания: 2008
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Персанажы казачнай аповесці – Вадзяны Клоп, Шчупачыха, Шчупачок, Слімак – жывуць у забруджанай чалавекам рэчцы і не ведаюць, што недзе ёсць празрыстыя вадаёмы, зялёныя водарасці, блакітнае неба над паверхняй вады. Але вось у Каляровай Затоцы з’яўляецца Хахуля – загадкавая, элегантная, пяшчотная, ды, на жаль, запісаная людзьмі у Чырвоную Кнігу...
    Казка вучыць любіць прыроду, шукаць выйсце з безвыходнага становішча, дапамагаць сябрам у бядзе.
  • Адлюстраванні першатвора Пятро Васючэнка
    ISBN: 985-6701-35-X
    Год издания: 2004
    Издательство: І.П.Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Спачатку было слова - менавіта так акрэсьліваецца пачатак стварэньня ўсяго існага у Эвангельлі ад Яна. Менавіта слова, якое было першатворам, у розных адлюстраваньнях і спалучэньнях пільна і пяшчотна сабраныя ў новым выданьні твораў Пятра Васючэнкі. Словы ў філялягемах і пятрогліфах трансфармуюцца ў суцэльныя плынныя і завершаныя творы. Кожны пераглядаючы камяні са словамі можа скласьці сваю фразу і сказ, кожны зможа ў творах пабачыць сваё і зразумець свой сэнс, які першатворца ўкладае ў словы. Пятро Васючэнка дае магчымасьць кожнаму пісьменьніку і чытачу, настаўніку і вучню, мінаку і адмыслоцу знайсьці свае непаўторныя знакі, каб адлюстраваць свой першатвор. (З.К.)
  • Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён (папулярныя нарысы) Лявон Баршчэўскі
    ISBN: 985-448-065-8
    Год издания: 2006
    Издательство: Радыёла-плюс
    Язык: Белорусский
    Гэтая кніга – самы поўны на сённяшні дзень інтэграваны выклад найважнейшых з’яваў літаратуры ХІХ—пачатку ХХІ ст., у якім беларуская літаратура разглядаецца як неад’емная частка сусветнага літаратурнага працэса. Кніга з’яўляецца своеасаблівым працягам папулярных нарысаў Л.Баршчэўскага “Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму”, што выйшлі ў 2003 г.
    Адрасуецца старшакласнікам, настаўнікам, абітурыентам, студэнтам, выкладчыкам — усім, хто цікавіцца мастацкім словам, пытаннямі беларускай і сусветнай літаратуры і культуры.
  • Жаласлівая каралеўна Пётр Васюченко
    ISBN: 978-985-02-1658-8
    Год издания: 2018
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Казкі вядуць у свет, дзе поруч з людзьмі жывуць таксама звяры і птушкі, жабкі, рыбкі, кузуркі і чарвячкі, якія таксама ўмеюць радавацца, смуткаваць, шукаць шчасце.
  • Навагодні дэтэктыў Пятро Васючэнка
    Год издания: 1996
    Издательство: Канал "Культура". Беларускае радыё
    Язык: Белорусский
    Ў навагоднім радыёэфіры раптам не з'яўляюцца Дзед Мароз і Снягурачка. Вядучы стараецца іх адшукаць, і разгортвацца сапраўдны дэтэктыў.

    Ролі выконвалі: Вядучы — артыст Аляксандр Шароў, Варона — заслужаная артыстка Беларусі Алена Сідарава, Дзед Мароз — народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, у астатніх ролях — народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова, артыст Уладзімір Кінкамінскі і іншыя артысты мінскіх тэатраў.
  • Прыгоды аднаго Губашлёпа (Аповеды пра Валентага) Пётр Васюченко
    ISBN: 985-6095-17-4
    Год издания: 1999
    Издательство: Редакция газеты “Частный детектив"
    Язык: Белорусский
    «Гэта здарылася ў тыя часы... калі савецкі народ з упэўненасцю ўзіраўся ў сваю будучыню...» Жыў-быў тады студэнт Валенты Круткоўскі, родам з Заходняй Беларусі, здаваў з пераменным поспехам іспыты, гуляў у «храпа» і «Спортлато», тушыў неіснуючыя пажары, паіў адмысловай гарбатай нямецкага генерала, кахаў і расчароўваўся і, на жаль, дзюбаў гарэлачку ды «чарніла». Адным словам, быў сапраўдным студэнтам, якім ніколі няма зводу, — ні цяпер, ні тады. Пяць прыгодаў Валентага, смешных і жудасных адначасова, захопяць усіх — хто быў студэнтам, хто сёння студэнт, і хто марыць стаць студэнтам.
  • Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага Пётр Васюченко
    ISBN: 5-7880-0853-0
    Год издания: 1997
    Издательство: Юнацтва
    Язык: Белорусский
  • Піраміда Ліннея Пятро Васючэнка
    ISBN: 978-985-6906-08-7
    Год издания: 2008
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка ў вершаванай форме раздумвае пра лёс усяго жывога на планеце Зямля. Сэнс ягоных разваг выліваецца ў крышталёва празрыстую, даступную для дарослых і дзяцей форму. Аўтар стварае ўласны бестыярый (а бестыярый — гэта старадаўні літаратурны жанр, у межах якога паўстаюць партрэты ўсялякіх жывёлаў), і робіць гэта дзеля таго, каб чалавек XXI стагоддзя паважаў быццё кожнага чарвячка, кожнай кузуркі, кожнай жывой істоты, створанай Госпадам, бо ад гэтай павагі залежыць і ягонае ўласнае жыццё, і лёс цывілізацыі. Кніга разлічана на самага шырокага чытача.
  • Сучасная беларуская драматургія Пятро Васючэнка
    ISBN: 985-02-0256-4
    Год издания: 2000
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Аўтар разглядае беларускую драматургію ў шырокім гістарычным кантэксце, ад яе вытокаў да п’есы абсурду. Аналізуе творы Я.Купалы, К.Крапівы, А.Макаёнка, У.Караткевіча, А.Петрашкевіча, А.Дударава і інш., напісаныя ў розных жанрах: гістарычная п’еса, драма, трагедыя, камедыя. У кнізе прадстаўлена шырокая панарама сучаснага драматургічнага працэсу, у якім прысутнічаюць і традыцыя, і пошук.
    Кніга разлічана на выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў і школьнікаў, аматараў беларускай літаратуры і тэатра.
  • Белы мурашнік (сборник) Пётр Васюченко
    ISBN: 5-340-01112-7
    Год издания: 1993
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
Показать ещё