Автор
Ольгерд Бахаревич

Альгерд Бахарэвіч

  • 35 книг
  • 26 подписчиков
  • 577 читателей
4.1
942оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.1
942оценки
5 411
4 340
3 130
2 41
1 20
без
оценки
146

Лучшие книги Ольгерда Ивановича Бахаревича

  • Собаки Европы Ольгерд Бахаревич
    ISBN: 978-5-9691-1836-2
    Год издания: 2019
    Издательство: Время
    Язык: Русский

    Кроме нескольких писательских премий, Ольгерд Бахаревич получил за «Собак Европы» одну совершенно необычную награду — специально для него учреждённую Читательскую премию, которую благодарные поклонники вручили ему за то, что он «поднял современную белорусскую литературу на совершенно новый уровень». Этот уровень заведомо подразумевает наднациональность, движение поверх языковых барьеров. И счастливо двуязычный автор, словно желая закрепить занятую высоту, заново написал свой роман, сделав его достоянием более широкого читательского круга — русскоязычного. К слову, так всегда поступал его великий предшественник и земляк Василь Быков. Что мы…

    Развернуть
  • Белая муха, убийца мужчин Альгерд Бахаревич
    ISBN: 978-985-7140-31-2
    Год издания: 2016
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Русский
    Роман Альгерда Бахаревича - история женской банды, «девок без царя в голове», которые бросили вызов патриархальному обществу. Кто они: террористки, cумасшедшие, художницы? Или просто призраки прошлого, с которыми неожиданно встречается главный герой?
  • Шабаны: гісторыя аднаго знікненьня Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 978-985-6906-68-1
    Год издания: 2012
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    Шабаны. Адно з сакральных месцаў сённяшняга Менска. Канцавая станцыя міфічных аўтобусаў і нікому не цікавых лёсаў. Шабаны як брама; Шабаны як пастка.
    Іхная тапаніміка вяртае ў чужое мінулае, іхная геаграфія сягае далей за вызначаныя ім межы, іхная гісторыя больш загадкавая, чым можа падацца на першы погляд. Менавіта ў Шабанах і іх ваколіцах разгортваецца дзея гэтай кнігі, у якой прыватныя жыцці герояў пераплятаюцца з забытымі тэорыямі акадэміка Мара, за кожным паваротам чакае патруль часу, а ўспаміны дзяцінства пішуцца на старых мапах.
    Новая кніга Альгерда Бахарэвіча – раман пра магчымасці мовы і немагчымасць вяртання.
  • Мае дзевяностыя Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 9789857165896
    Год издания: 2018
    Издательство: А. М. Янушкевіч
    Язык: Белорусский
    Дзевяностыя гады мінулага стагоддзя: такія нядаўнія і такія далёкія. Ці заслугоўваюць яны настальгіі? Якім быў горад Менск у тую раніцу беларускай незалежнасьці? Што нас захапляла і што палохала, як мы адкрывалі сябе, як біліся, пілі, як любілі — і аб чым марылі? Вядомы пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч, маладосьць якога прыпала акурат на гэты «ліхі» час, спрабуе рэканструяваць яго ў сваёй новай, шчырай і наскрозь аўтабіяграфічнай кнізе. Апошнія канвульсіі СССР вачыма вучня сярэдняй школы, вольнае студэнцтва, літаратурная рэвалюцыя, беларускі панк-рок, драмы і камедыі прыватнага жыцця. Найноўшая гісторыя краіны праз гісторыю сталення асобы.
  • Апошняя кніга пана А. Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 978-985-7210-54-1, 978-80-907359-2-7
    Год издания: 2020
    Издательство: А. М. Янушкевіч, Vesna Vaško
    Язык: Белорусский
    «Я зайздрошчу дзецям. Ім дазволена верыць у казкі, а нам не. Больш за ўсё на свеце дарослыя любяць казкі, але людзям сорамна ў гэтым прызнацца», — кажа герой новай кнігі Бахарэвіча. Каб сплаціць доўг крэдытору, пісьменнік-даўжнік піша казкі — і цэлы месяц кожны вечар чытае іх бессаромным дарослым. З кожным днём казачны свет апавядальніка робіцца ўсё больш рэальным, а рэальнасць, у якой адбываецца дзея, пачынае ўсё больш ператварацца ў казку — так што ўрэшце мяжа між фантазіяй і явай канчаткова сціраецца.

    Бахарэвіч у «Апошняй кнізе пана А.» зноў расчыняе дзверы ў свой мастацкі свет: так падманліва знаёмы нам з навакольнай штодзённасці і так дзівосна нерэальны, трывожны, чароўны і страшны.
  • Дзеці Аліндаркі Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 978-985-7021-71-0
    Год издания: 2014
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    Героі новага рамана Альгерда Бахарэвіча - беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лагер. Як сучасныя Гэнзэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія - кнігу можна аднесці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застанецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер.
  • Плошча Перамогі Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 978-80-908687-6-2
    Год издания: 2023
    Издательство: Вясна
    Язык: Белорусский
  • Гамбурскі рахунак Бахарэвіча Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 978-0-929849-50-8, 978-985-562-012-0
    Год издания: 2012
    Издательство: І. П. Логвінаў, Радыё Свабода
    Язык: Белорусский

    Кнігу склалі больш за пяцьдзясят эсэ Альгерда Бахарэвіча, прысьвечаных клясыкам беларускай літаратуры. Тэксты, якія друкаваліся на сайце “Свабоды” і гучалі ў этэры цягам цэлага году – цяпер пад адной вокладкай.

  • Сарока на шыбеніцы Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 978-985-6901-08-2
    Год издания: 2009
    Издательство: Мінск: І. П. Логвінаў
    Язык: Белорусский

    “…Гэты раман, назва якога запазычаная ў вядомай карціны Пітэра Брэйгеля-старэйшага, — гіпнатычная гісторыя жыцьця дзяўчыны Веранікі, німфаманкі-нарцысісткі, што жыве ў краіне, чымсьці падобнай да Беларусі, працуе ва ўправе канцэнтрацыйных лягераў… …Сьвет, які стварае Бахарэвіч, нагадвае хутчэй мроі з прозы Кафкі або Набокава, але структурна “Сарока на шыбеніцы” — гэта мазаіка ў духу Картасара. Выдатная літаратурная спародненасьць, якая сьведчыць ня толькі пра зьдзейсьненую аўтарам амбітную спробу далучыцца да найвялікшых чарадзеяў пяра, але і пра тое, што ён ставіць сабе штораз вышэйшую творчую плянку…” Ян Максімюк

  • Тэатр шчасьлівых дзяцей Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 9785043518668
    Год издания: 2021
    Издательство: ЛитРес: Издательство
    Язык: Белорусский
    «Тэатр шчасьлівых дзяцей» – гэта беларускае фэнтэзі з элемэнтамі палітычнага трылеру. Дзіцячая кніга, якую, спадзяецца аўтар, будзе цікава прачытаць і дарослым. Як выбрацца з пасткі, ня маючы ні тэлефона, ні зброі, і знайсьці зьніклых сяброў? Колькі твараў у туману? Што такое гісторыя – і калі канчаецца мінулае? Якую таямніцу хаваюць нашыя бацькі – і ці чуе нас Бог, калі мы маўчым? Гэтымі пытаньнямі задаюцца героі кнігі, Лявон, Анцік і Юля, нечакана апынуўшыся ў таямнічым краі, які ня знойдзеш ні ў Вікіпэдыі, ні на школьных мапах.
  • Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 978-0-929-849-40-9
    Год издания: 2011
    Издательство: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
    Язык: Белорусский
    «Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча» (ММЭБ) – антынавуковае выданьне для шырокага кола дактароў-самавучак. Адрозьненьне ММЭБ ад іншых энцыкляпэдыяў такога кшталту ў тым, што яна трактуе найважнейшыя мэдыка-біялягічныя, клінічныя і мэдыка-сацыяльныя праблемы з пазыцый чалавека, якому тэрмінова патрэбная мэдычная дапамога і які гэтую дапамогу катэгарычна адхіляе.
  • Ператрус у музэі Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 9788396719072
    Год издания: 2023
    Издательство: Янушкевіч
    Язык: Белорусский
    "Ператрус у музэі" - цыкл апавяданняў, навеяны падзеямі пасля 2020 года. Яе галоўныя героі - карнікі і суддзі, зняважаныя і зняволеныя. Тыя, хто фарміруе жахлівую бесчалавечную рэальнасць і тыя, хто стаў ахвярамі сістэмы РБ. Так, гэта кніга пра сённяшні час, пра сапраўдны боль, пра жудасны цынізм і крывадушнасць.
  • Ніякай літасьці Альгерду Б. Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 978-985-7021-51-2
    Год издания: 2014
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    Улетку 2013 году, вярнуўшыся з Гамбургу ў Менск, аўтар гэтай кнігі пачаў весьці штотыднёвую калёнку на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!” budzma.by. У выніку амаль за год ім было напісана блізу сарака эсэ, прысьвечаных самым розным праявам беларускага жыцьця. Культура і гісторыя, літаратура і кіно, мроі і спадзяваньні, асабістае і грамадзкае, вечнае і надзённае, Беларусь як частка Эўропы і Эўропа як беларускі сон — вось толькі некаторыя з тэмаў, якія зрабіліся вызначальнымі для гэтай кнігі. Кнігі пра сваё, напісанай тут і цяпер.
  • Праклятыя госьці сталіцы Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 978-985-6800-68-2
    Год издания: 2008
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць”.

  • Das kalte Herz. Халоднае сэрца (сборник) Вільгельм Гаўф
    ISBN: 978-985-6906-30-8
    Год издания: 2009
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский

    Знакаміты казачны твор клясыка нямецкай літаратуры Вільгельма Гаўфа (1802—1827) — і прыгоды нікому не вядомага перакладчыка, які падчас працы над казкай сам становіцца пэрсанажам дзіўнай, містьгчнай гісторыі...

  • Ніякай літасьці Валянціне Г. Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 985-6800-09-9
    Год издания: 2006
    Издательство: Мн.:Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Проза Бахарэвіча — гэта, бадай, самы бліскучы ўзор жанру сярод праектаў Другога фронту мастацтваў. Ірына Шаўлякова, "Дзеяслоў" Не зважаючы на ўвесь ультрасуб’ектывізм "руйнавальніка гарадоў", а таксама на цэлы арсэнал досыць сьвежых экспэрымэнтаў у галіне стылістыкі, нельга не адзначыць таго, што пэрсанажы Бахарэвіча жывуць ня дзе-кольвечы, а ў сучаснай нам Беларусі. Яны нашыя, па-сапраўднаму "тутэйшыя", што, аднак, не перашкаджае аўтару адлюстроўваць такія "высокія" тэмы, як, скажам, працэс адчужэньня асобы ў па-ранейшаму калектывісцкім грамадзтве. Ці адваротную зьяву: уцёкі гэтай самай асобы ад грамадзтва. Г. С., "Культура" Тэксты…

    Развернуть
  • Бэзавы i чорны. Парыж праз акуляры беларускай лiтаратуры Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 978-985-7164-24-0
    Год издания: 2016
    Издательство: Зміцер Колас
    Язык: Белорусский
    Кніга ўяўляе сабой спробу аўтара разабрацца ў спектры колераў, у якіх Парыж пераламляецца праз беларускія літаратурныя акуляры, і, з іншага боку, пастараецца ўбачыць, як сама беларуская літаратура адбіваецца (або не адбіваецца, як усялякі прывід ці здань) у парыжскім люстэрку.
    Адрасуецца усім блізарукім і дальназоркім, а нават і чытачам з арліным зрокам.
  • Хлопчык і сьнег Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 9788396719058
    Год издания: 2023
    Издательство: Янушкевіч
    Язык: Белорусский
  • Натуральная афарбоўка Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 985-6701-22-8
    Год издания: 2003
    Издательство: Менск: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    У другую кнігу Альгерда Бахарэвіча ўвайшлі сем апавяданьняў і аднайменны раман - тэксты, напісаныя аўтарам у 2001-2002 гг. Кожны зь іх - гэта і самастойны твор, і адна з главаў вялікага мастацкага дасьледваньня Гульні, якую чалавек вядзе штодня сам з сабою.
  • Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 5-94716-012-9
    Год издания: 2002
    Издательство: Санкт-Пецярбург "Невский простор", Вільня "Рунь"
    Язык: Белорусский
    У кнігу Альгерда Бахарэвіча ўвайшлі празаічныя тэксты, створаныя аўтарам на працягу 1997-2001 г.г.
Показать ещё