![](https://i.livelib.ru/auface/306754/140x140/47b6/Ivan_Naumenko.jpg)
Последние издания книг Ивана Яковлевича Науменко
- 86 произведений
- 67 изданий на 3 языках
-
Вайна каля Цітавай копанкі (сборник) Іван Навуменка
ISBN: 978-985-02-2072-1 Год издания: 2021 Издательство: Мастацкая лiтаратура Язык: Белорусский У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925 — 2006) увайшлі аповесці і адпавяданні, любімыя многімі пакаленнямі чытачоў. -
Радзіма мая дарагая. Зборнік для 6 класа. Кніга 2 (сборник) Андрей Федоренко, Иван Науменко, Алесь Пальчэўскі
ISBN: 978-985-02-1818-6, 978-985-02-1769-1 Год издания: 2018 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У гэта зборнік увайшлі творы для чытання ў 6 класе Івана Навуменкі, Алеся Пальчэўскага і Андрэя Федарэнкі.
-
Збор твораў у 10 тамах. Том 10. П'еса, вершы, інтэрв'ю, анкеты, выступленні Іван Навуменка
ISBN: 978-985-02-1387-7, 978-985-02-1805-6 Год издания: 2017 Издательство: Мастацкая лiтаратура Язык: Белорусский У дзясяты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925 - 2006) увайшлі п’еса «Птушкі між маланак», вершы, інтэрв’ю, анкеты, выступленні, водзывы на дысертацыі, некралогі, аўтабіяграфія, успаміны, дзённікавыя запісы, лісты. -
Збор твораў у 10 тамах. Том 9. Літаратуразнаўчыя працы Іван Навуменка
ISBN: 978-985-02-1387-7, 978-985-02-1772-1 Год издания: 2017 Издательство: Мастацкая лiтаратура Язык: Белорусский У дзявяты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925–2006) увайшлі літаратуразнаўчыя працы "Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч", "Змітрок Бядуля", "Максім Багдановіч" і "Ранні Кузьма Чорны (1923–1929)". -
Збор твораў у 10 тамах. Том 8. Янка Купала. Якуб Колас: Духоўны воблік героя Іван Навуменка
ISBN: 978-985-02-1387-7, 978-985-02-1737-0 Год издания: 2017 Издательство: Мастацкая лiтаратура Язык: Белорусский У восьмы том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925—2006) увайшлі літаратуразнаўчыя працы «Янка Купала» і «Якуб Колас: Духоўны воблік героя». -
Збор твораў у 10 тамах. Том 7. Капитан Степь уходит в разведку. Раманы Іван Навуменка
ISBN: 978-985-02-1387-7, 978-985-02-1703-5 Год издания: 2016 Издательство: Мастацкая лiтаратура Язык: Белорусский У сёмы том збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925-2006) увайшла аповесць "Капитан Степь уходит в разведку", напісаная разам з Віктарам Мамантавым, а таксама раманы "Летуценнік" і "Асеннія мелодыі". -
Iнтэрнат на Нямiзе. Выбраныя творы (сборник) Іван Навуменка
ISBN: 978-985-15-2881-9 Год издания: 2016 Издательство: Попурри Язык: Белорусский Народны пісьменнік Беларусі Іван Навуменка лічыцца буйным «ваенным» раманістам. Тым цікавей звярнуцца да яго лаканічных «побытавых» аповесцяў. Тры аповесці - «дзіцячая» «Вайна каля Цітавай копанкі», лірычныя «Інтэрнат на Нямізе» і «Развітанне ў Кавальцах» - фіксуюць унутраную біяграфію часу, пераменлівы малюнак жыцця трох перыядаў: перадваеннага, пасляваеннага і амаль сучаснага. Тое ж датычыць і апавяданняў: рамантыка «Сямнаццатай вясны» зменіцца песімізмам «Старавіленскага тракту». Усе творы зборніка цікавыя праекцыяй на сённяшняга чалавека і грамадства, якія ў значнай ступені - працяг і вынік учарашняга. -
Збор твораў у 10 тамах. Том 6. Сорак трэці. Смутак белых начэй (сборник) Іван Навуменка
ISBN: 978-985-02-1387-7, 978-985-02-1414-0 Год издания: 2015 Издательство: Мастацкая лiтаратура Язык: Белорусский У шосты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі (1925-2006) увайшлі раманы "Сорак трэці" і "Смутак белых начэй", напісаныя ім у 1970-я гг. -
Збор твораў у 10 тамах. Том 5. Сасна пры дарозе. Вецер у соснах (сборник) Іван Навуменка
ISBN: 978-985-02-1387-7, 978-985-02-1654-0 Год издания: 2015 Издательство: Мастацкая лiтаратура Язык: Белорусский -
Збор твораў у 10 тамах. Том 4. Аповесці, 1991—2000 Іван Навуменка
ISBN: 978-985-02-1387-7, 978-985-02-1556-7 Год издания: 2014 Издательство: Мастацкая лiтаратура Язык: Белорусский У чацвёрты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі ўвайшлі аповесці, напісаныя ім у 1991-2000 гг.: Трылогія "Дзяцінства" (1991), "Падлетак" (1993), "Юнацтва" (1994), аповесці "Вір" (1997), "Дзясяты клас" (1998), "Помні Сталінград" (2000)". -
Збор твораў у 10 тамах. Том 3. Аповесці, 1957—1966 Іван Навуменка
ISBN: 978-985-02-1387-7, 978-985-02-1520-8 Год издания: 2013 Издательство: Мастацкая лiтаратура Язык: Белорусский У 3 том Збору твораў Івана Навуменкі ўвайшлі аповесці "Вайна каля Цітавай копанкі" (1957), "Пераломны ўзрост" (1958), "Бульба" (1964), "Трымценне дубовага лісця" (1965), "У бары на світанні" (1971), "Развітанне ў Кавальцах"(1974), "Апошняя восень" (1975), "Замяць жаўталісця" (1976), "Інтэрнат на Нямізе" (1978), "Любімы горад" (1996). Прааналізаваны часопісныя першапублікацыі згаданых твораў, іх аўтарскія машынапісныя варыянты з рэдактарскімі праўкамі, публікацыі ў перыёдыцы і зборніках (у першую чаргу прыжыццёвых). Выяўлены варыянты тэкстаў аповесцяў, прааналізаваны іх мастацкія асаблівасці і шляхі творчага ўдасканалення мастацкага вобраза.…
-
Збор твораў у 10 тамах. Том 2. Апавяданні, 1974—2006 Іван Навуменка
ISBN: 978-985-02-1387-7, 978-985-02-1444-7 Год издания: 2013 Издательство: Мастацкая лiтаратура Язык: Белорусский У кнізе змешчаны апавяданні, напісаныя пасля 1972-га года, значная частка якіх раней у Зборы твораў не ўключалася. Тэксты 24 апавяданняў давялося ўзнаўляць па архіўных матэрыялах, бо пры жыцці аўтара яны не друкаваліся. Пры распрацоўцы матэрыялаў былі адсочаны і прааналізаваны змяненні, якія ўносіліся І. Навуменкам у тэксты пры перавыданні твораў, істотныя праўкі адзначаны ў большасці апавяданняў. Зафіксаваныя змяненні дазволілі выразна азначыць напрамкі работы аўтара з тэкстамі ўласных твораў, удакладніць прынцыпы асэнсавання І.Я. Навуменкам жыццёвых рэалій. На падставе вывучэння літаратуразнаўчых матэрыялаў вызначаны творы, дзе змяненні першапачатковай аўтарскай задумы адбыліся ў выніку пазалітаратурнага ўмяшальніцтва; для падмацавання падобных дапушчэнняў праведзена тэксталагічная апрацоўка адпаведных тэкстаў. -
Збор твораў у 10 тамах. Том 1. Апавяданні, 1954―1972 Іван Навуменка
ISBN: 978-985-02-1387-7, 978-985-02-1368-6 Год издания: 2012 Издательство: Мастацкая лiтаратура Язык: Белорусский У першы том увайшлі апавяданні і нарысы Івана Навуменкі, напісаныя ў 1946 – 1972 гадах. -
Зборнік твораў беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне (сборник) Василь Быков, Иван Науменко, Иван Серков
ISBN: 978-985-01-0871-5 Год издания: 2010 Издательство: Беларусь Язык: Белорусский -
Аповесці, апавяданні (сборник) Іван Навуменка
ISBN: 978-985-01-0857-9 Год издания: 2009 Издательство: Беларусь Язык: Белорусский У кнігу ўвайшлі творы народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі, уключаныя ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў.
Рэкамендуюцца навучэнцам агульнаадукацыйных устаноў для абавязковага вывучэння і пазакласнага чытання. -
Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва (сборник) Іван Навуменка
ISBN: 978-985-02-1037-1 Год издания: 2008 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Трылогія народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі апавядае пра жыццё, сталенне, развіццё асобы звычайнага местачковага хлопца Васіля Войціка. Галоўны герой паказаны аўтарам ва ўмовах нялёгкага перадваеннага жыцця, потым у драматычных, нават трагічных абставінах вайны. -
Гуканне над верасамі (сборник) Іван Навуменка
ISBN: 985-05-0362-9 Год издания: 2002 Издательство: Мастацкая лiтаратура Язык: Белорусский -
Сасна пры дарозе. Любімы горад (сборник) Іван Навуменка
ISBN: 985-01-0364-7 Год издания: 2001 Издательство: Беларусь Язык: Белорусский Раман "Сасна пры дарозе” – першая кніга трылогіі вядомага пісьменніка , куды ўваходзяць раманы: "Сасна "Пры дарозе”, "Вецер у соснах” і "Сорак трэці”.
У трылогіі праўдзіва паказаны барацьба партызан і падпольшчыкаў на палескай зямлі супраць фашысцкіх захопнікаў. Героі твора – хлопцы і дзяўчаты, на долю якіх выпалі цяжкія выпрабаванні. Застаўшыся пад акупацыяй, Міця Птах і яго сябры ствараюць падпольную групу без якога-небудзь кіраўніцтва зверху, адчуваючы сваю асабістую адказнасць за будучае, за лёс роднай зямлі. -
Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва (сборник) Іван Навуменка
ISBN: 985-05-0124-3 Год издания: 1997 Издательство: Юнацтва Язык: Белорусский Трылогія народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі апавядае пра жыццё, сталенне, развіццё асобы звычайнага местачковага хлопца Васіля Войціка. Галоўны герой паказаны аўтарам ва ўмовах нялёгкага перадваеннага жыцця, потым у драматычных, нават трагічных абставінах вайны.
-
Сорак трэці Іван Навуменка
ISBN: 985-05-0069-7 Год издания: 1996 Издательство: Юнацтва Язык: Белорусский Раман «Сорак трэці» завяршае вядомую трылогію пісьменніка, куды ўваходзяць яшчэ два раманы: «Сасна пры дарозе» і «Вецер у соснах».
Пісьменнік расказвае пра ўсенародны партызанскі рух на палескай зямлі, які дасягнуў свайго апагея ў сорак трэцім годзе. У рамане чытач сустрэнецца і са знаёмымі героямі, характары якіх атрымалі далейшае развіццё, і з новымі.