Автор
Валянцін Акудовіч

Валентин Васильевич Акудович

  • 12 книг
  • 2 подписчика
  • 97 читателей
4.3
109оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.3
109оценок
5 57
4 45
3 4
2 0
1 3
без
оценки
23

Рецензии на книги — Валянцін Акудовіч

Morra

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

3 марта 2015 г. 23:26

843

4

"А хто мы ёсць?" - гэта, напэўна, самае складанае ў свеце пытанне. Таму што надзвычай цяжка даваць азначэнні самому сябе, каб гэта не пераўтварылась у гульню з пустым пералікам прыметнікаў: працавітыя, руплівыя, талерантныя... І таму спроба Валянціна Акудовіча паставіць само пытанне і адшукаць адказ заслугоўвае вышэйшай адзнакі. Канешне, мне было б больш цікава паглядзець на гэтую праблему вачыма гісторыка - у спадара Акудовіча для мяне зашмат метафізікі, філасофіі, дыскурсаў, анталогій і аддаленасці ад уласна рэчаіснасці. Але дзякуй ужо за тое, што хтосьці ўвогуле ўзняў такія пытанні: хто мы ёсць? чаму? і што з гэтага вынікае?

Я шмат з якімі высновамі магу пагадзіцца, асабліва, што тычыцца аналізу гісторыі беларусаў і беларускай мовы ў ХХ стагоддзі - з тым, што наш лёс цалкам вызначаны…

Развернуть

23 апреля 2013 г. 21:03

516

5

Мой погляд на рэчы, погляд на Беларусь знайшоў адлюстраванне на старонках гэтай кнігі. Тое, што я сам ніколі б не здолеў сказаць - па прычыне адсутнасці вопыту, неабходных ведаў ды й увогуле нежадання думаць - я прачытаў тут. Усё, кожнае слова, напісанае Акудовічам, усё гэта жыло ўва мне і раней. Гэта была неўтульнае пачуццё нейкай недарэчнасці, бесперспектыўнасці і пэўнай долі маўклівага адчаю. Думаю, шмат "свядомых" (ці, калі паўтарыць не забітую ідэолагамі ад дзяржавы фармуліроўку Акудовіча, "нацыянальна заангажаваных") беларусаў спачуваюць сабе гэткім жа чынам. "Код адсутнасці" - новы погляд на старую нацыянальную парадыгму. "Код адсутнасці" - кніга пра Беларусь і беларусаў. Адкуль мы ўзяліся? Што нас чакае? Увогуле - што мы ёсць? Адказы - тут. І дзіва - пасля ўсіх зробленых высноў…

Развернуть
Xartym

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

1 апреля 2017 г. 17:55

1K

5

Хто мы такія (беларусы)? Адкуль з’явіліся і куды ідзем? Чаму мы не расейцы, а расейцы не мы? Колькі нам год, як нацыі? І чаму сёння намі кіруе А.Г.Лукашэнка а не нехта іншы? Валянцін Акудовіч дае адказы на ўсе гэтыя пытанні. Нездарма сёння ён лічыцца адным з самых значных беларускіх філосафаў сучаснасці. Ніхто да яго яшчэ не намагаўся ўзняць настолькі глабальныя пытанні ў дачыненні да беларускай нацыі. У яго кнізе няма аптымізму ці песімізму – яна прасякнута жорсткім рэалізмам і смуткам. Смуткам, бо Беларусь ніколі не была і ўжо не будзе сапраўды беларускай.

“Код адсутнасці” абавязкова трэба прачытаць кожнаму беларусу. Бо гэта, бадай, адна з нешматлікіх кніг, якая можа змяніць наша ўяўленне пра саміх сябе.

Другие рецензии на белорусские книги

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

18 сентября 2017 г. 16:40

236

5

Гэтая кніга мае незвычайную структуру. Эсэіст і філосаф Валянцін Акудовіч сабраў усе свае гутаркі, дыялогі, дыскусіі, інтэрв’ю, якія друкаваліся з 1994 года ў розных выданнях – як папяровых, так і электронных, пасартыраваў свае адказы на пытанні па шасці раздзелах і атрымалася змястоўная кніга пад назвай “Архіпелаг Беларусь”.

Цікаўны чытач знойдзе тут адказы на многія пытанні – і з гісторыі Беларусі, і на сучасныя тэмы. Тут можна прачытаць інтэрпрэтацыі Акудовіча на тэму адкуль узяліся беларусы, якая іх сапраўдная спадчына і чым яны адрозніваюцца ад іншых народаў, перадусім суседзяў. Тэма гэтая апошнім часасам сталася надзвычай дыскусійнай, бо беларускія гісторыкі пачалі актыўна засвойваць і асэнсоўваць спадчыну Вялікага кніства Літоўскага. Акудовіч таксама лічыць, што спадчына ВКЛ…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

4 октября 2017 г. 20:27

158

4

Доўгі час для мяне гэты арыгінальны творца быў загадкаю. Мне падавалася, што ён гуляе ў нейкую штучную філасофскую гульню пад назваю «Мяне няма». Часам ягоныя выказванні раздражнялі, падаваліся несур’ёзнымі ці нават блюзнерскімі. І толькі праз нейкі час я зразумеў, што Акудовіч — класічны беларускі пострамантык. Заўважце, ён шукае адказы на традыцыйныя пытанні: пра наканаванне і прызначэнне чалавека, пра гуманізм, пра лёс нацыянальнай культуры, пра жыццё і смерць, пра грэх.

Новыя адказы, адпаведныя новаму часу.

Менавіта з кнігі «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека», якая пабачыла свет у 1998 годзе ў кніжнай серыі «Бібліятэка часопіса «Фрагмэнты», аб Валянціне Акудовічы на поўным сур'ёзе загаварылі таксама і як аб філосафе.

Песімізм Акудовіча — ад пачуцця адзіноты, якое абвастрылася…

Развернуть