Малiтва Малiтва бедняка ў затаеньнi. Перад Богам ён раскрывае сваё сэрца. Чаму мы так пакутуем, Божа! Дзе я стаю, там мяне занадта, i дзе я iду, я нясу з сабою пах цемры. Я зайздрошчу птушцы, бо ёй лепей, чым нам, i глiне, бо ёй лепей, чым усiм. Што мне рабiць з маёю рукой, якая мне - лiшняя, i з сэрцам, якое мне лiшняе?