Автор
Янка Мавр

Янка Маўр

  • 59 книг
  • 3 подписчика
  • 550 читателей
4.3
823оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.3
823оценки
5 394
4 315
3 99
2 12
1 3
без
оценки
169

Последние издания книг Янки Мавра

  • Аповесці. Апавяданне (сборник) Янка Маўр
    ISBN: 978-985-02-2130-8
    Год издания: 2022
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    Гэтае выданне працягвае новы кнiжны праект „Народная бібліятэка“. Народная таму, што змест кнiг складаюць творы, якія прапануюць уключыць самі чытачы.
    У выданне ўвайшлі лепшыя творы Янкі Маўра, якія вывучацца ў школе.
  • Палескія Рабінзоны Янка Маўр
    ISBN: 978-985-15-5057-5
    Год издания: 2022
    Издательство: Папуры
    Язык: Белорусский
    Новае выданне аднаго з самых вядомых і любімых твораў беларускай дзіцячай літаратуры. У кнігу ўвашло больш за 90 ілюстрацый вядомай мастачкі Лізаветы Лянкевіч.
    "Палескія рабінзоны" – аповесць пра прыгоды і ўменне не здавацца нават у безнадзейных сітуацыях. Двое сяброў-падлеткаў церпяць "караблекрушэнне" падчас разводдзя Прыпяці і больш за месяц шукаюць спосабы выжыць на востраве і вярнуцца дадому, а заадно знаёмяцца з прыродай Палесся і вымушаны ўступіць у барацьбу з кантрабандыстамі.
    Кніга будзе цікавай дзецям ад 8-10 гадоў і, безумоўна, дарослым (тым, якія ў дзяцінстве вельмі любілі гэтую кнігу, а таксама тым, якія пакуль яе не чыталі).
  • Палескія рабінзоны (сборник) Янка Маўр
    ISBN: 978-985-02-1923-7
    Год издания: 2019
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    У кнігу патрыярха беларускай літаратуры Янкі Маўра (1883— 1971) увайшлі найболей папулярная прыгодніцкая аповесць «Палескія рабінзоны», а таксама найлепшыя апавяданні «Багіра», «Слёзы Тубі», «Незвычайная прынада», «Максімка» і інш.

  • У краіне райскай птушкі Янка Маўр
    ISBN: 978-985-575-166-4
    Год издания: 2018
    Издательство: Звязда
    Язык: Белорусский
    У аповесці дзеянне адбываецца на Новай Гвінеі, на тых астравах Ціхага акіяна, дзе пабываў рускі падарожнік Мікалай Мікалаевіч Міклуха-Маклай, даследчык мясцовых жыхароў - папуасаў.
    Аповесць пабудавана на канфлікце дзвюх варагуючых сіл - прыгнечаных і гаспадароў-каланізатараў.
    Выданне серыі "Школьная бібліятэка" будзе цікава як вучням, так і ўсім аматарам класічнай літаратуры.
  • Творы (сборник) Змітрок Бядуля
    ISBN: 978-985-02-1588-8
    Год издания: 2016
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    11 том. У кнігу ўвайшлі творы класікаў беларускай літаратуры - Зміт­рака Бядулі і Янкі Маўра. Творчасць пісьменнікаў аб’ядноўвае не толькі агульны гістарычны перыяд, але і зварот да «дзіцячай» тэмы, інтэлігентнасць і тонкі псіхалагізм у выяўленні пачуццяў герояў.
    Зборнік адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца літаратурай і культурай Беларусі.
  • Чалавек ідзе. Выбраныя творы (сборник) Янка Маўр
    ISBN: 978-985-15-3074-4
    Год издания: 2016
    Издательство: Попурри
    Язык: Белорусский
    Янка Маўр творча засвойваў традыцыі Жуля Верна і Фенімора Купера, Майн Рыда і Луі Бусенара, Аляксандра Дзюма і Герберта Уэлса. Яго заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў нашым прыгожым пісьменстве, стваральнікам і класікам беларускай дзiцячай літаратуры. Ужо першая аповесць тагачаснага 40-гадовага настаўніка гісторыі і геаграфіі “Чалавек ідзе”, якая плённа спалучала пазнавальнасць і прыгодніцтва, стала бестсэлерам. У ёй аўтар знайшоў удалы мастацкі ход — першабытны чалавек, нібыта дзіця, усё спазнае ўпершыню: распальвае вогнішча, палюе на драпежнага звера, на ягоных вуснах першы раз з’яўляецца ўсмешка, а на вачах — слязінка... Хрэстаматыйнымі сталі і апавяданні Янкі Маўра “Слёзы Тубі”, “Лацароні”, “Шчасце”, “Падарожжа вакол дома”, “Максімка”, “Бярозавы конь”...
  • Амок Янка Маўр
    ISBN: 978-985-15-2913-7
    Год издания: 2016
    Издательство: Попурри
    Язык: Белорусский
    Дзеянне рамана "Амок", назвай якога Янка Маўр кінуў творчы выклік вядомаму аўстрыйскаму пісьменніку Стэфану Цвейгу, адбываецца на інданезійскай выспе Ява.
    Паўстанне тубыльцаў супраць галандскіх каланізатараў на караблі "Саардам" хутка ператварылася ва ўпартую барацьбу прыгнечаных за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне. Амок, паводле беларускага класіка, — гэта раптоўнае неўтаймоўнае псіхічнае захворванне, асляпленне роспаччу і адчаем ад галечы і бядотаў, якое ў стане афекту прыводзіць да крывавай лазні.
    Энцыклапедычныя веды і грунтоўнае знаёмства з дакументамі, памножаныя на творчае ўяўленне і пісьменніцкі талент, дазволілі Янку Маўру стварыць надзвычай цікавае і адметнае мастацкае палатно.
  • Бунт звяроў (сборник) Янка Маўр
    ISBN: 978-­985-­02-1711-­0
    Год издания: 2016
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    У кнігу класіка беларускай літаратуры Янкі Маўра (1883—1971) увайшлі папулярныя аповесці і апавяданні для дзяцей і падлеткаў. Героі прыгодніцкай аповесці «ТВТ» стварылі таямнічую суполку з мэтай палепшыць навакольны свет і дапамагчы суседзям. Прага да творчасці і любоў да працы робяцца для дзяцей займальнай гульнёй. У аповесці «У краіне райскай птушкі» Янка Маўр апавядае пра далёкі экзатычны востраў Новая Гвінея, пра барацьбу мясцовага насельніцтва супраць каланізатараў.

    Развернуть
  • Выбраныя творы Янка Маўр
    ISBN: 978-985-08-1973-4
    Год издания: 2016
    Издательство: Беларуская навука
    Язык: Белорусский

    У кнігу, выдадзеную у серыі “Беларускі кнігазбор”, увайшлі аповесці Янкі Маўра “Шлях з цемры”, “У краіне райскай птушкі”, “Палескія рабінзоны”, “Фантамабіль прафесара Цылякоўскага”, некалькі апавяданняў, артыкулаў, эпісталярная спадчына Я. Маўра – лісты да Якуба Коласа, Алеся Якімовіча і іншых. У дадатку прыведзены ўспаміны пра Янку Маўра і вершы, прысвечаныя беларускаму дзіцячаму пісьменніку. Некаторыя лісты і артыкулы з цыкла “Старонкі гісторыі” друкуюцца ўпершыню. Укладальнікам кнігі стала ўнучка Янкі Маўра і Якуба Коласа – Марыя Міцкевіч, а кароткую прадмову да кнігі напісала яе дачка – Васіліна Міцкевіч. Восемдзесят чацверты том…

    Развернуть
  • У краіне райскай птушкі. ТВТ (сборник) Янка Маўр
    ISBN: 978-985-15-2792-8
    Год издания: 2015
    Издательство: Попурри
    Язык: Белорусский
    Янку Маўра, які пісаў найперш для юных чытачоў і творча засвойваў традыцыі Жуля Верна, Фенімора Купера і Майн Рыда, заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў беларускай літаратуры. Дзеянне аповесці «У краіне райскай птушкі» адбываецца на ціхаакіянскіх выспах Новай Гвінеі, дзе калісьці пабываў славуты вучоны-этнограф, антраполаг і падарожнік, заступнік абарыгенаў Мікалай Міклуха-Маклай. Папуас Саку хлопчыкам патрапіў у місіянерскую школу і шчыра паверыў у хрысціянскую ідэю ўсеагульнага даравання і любові, аднак пераканаўся, што белыя каланізатары груба парушаюць святыя запаветы. Аповесць «ТВТ» чытаецца з цікавасцю не меншай, чым культавыя «Палескія рабінзоны». Гэты твор тэматычна перагукаецца з гайдараўскім «Цімурам і яго камандай», аднак напісаны быў значна раней.
  • Палескія рабінзоны. Сын вады (сборник) Янка Маўр
    ISBN: 978-985-15-2271-8
    Год издания: 2015
    Издательство: Попурри
    Язык: Белорусский
    Янку Маўра, які найперш пісаў для юных чытачоў, можна лічыць у беларускай літаратуры заснавальнікам прыгодніцкага жанру. Самая папулярная аповесць Маўра «Палескія рабінзоны» напісана ў найлепшых традыцыях раманаў Жуля Верна або Даніэля Дэфо. У кнігу таксама ўвайшла аповесць «Сын вады».
  • Палескія рабінзоны (сборник) Янка Маўр
    ISBN: 978-985-02-1554-3
    Год издания: 2014
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У кнігу патрыярха беларускай літаратуры Янкі Маўра (1883—1971) увайшлі найбольш папулярная прыгодніцкая аповесць «Палескія рабінзоны», а таксама найлепшыя апавяданні «Багіра», «Слёзы Тубі», «Незвычайная прынада», «Максімка» і інш.
  • Палескія рабінзоны. У краіне райскай птушкі Янка Маўр
    Год издания: 2013
    Издательство: BelTonMedia
    Язык: Белорусский
  • Палескія рабінзоны (сборник) Янка Маўр
    ISBN: 978-985-02-1304-4
    Год издания: 2011
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У кнігу патрыярха беларускай літаратуры Янкі Маўра (1883 — 1971) увайшлі найболыш папулярная прыгодніцкая аповесць "Палеския рабінзоны», а таксама найлепшыя апавяданні "Багіра" "Слёзы Тубі», «Незвычайная прынада», «Максімка» і інш.
  • Аповесці, апавяданні (сборник) Янка Маўр
    ISBN: 978-985-02-1187-3
    Год издания: 2010
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У кнігу выдатнага беларускага пісьменніка увайшлі папулярныя аповесці “У краіне райскай птушкі”, “Палескія рабінзоны”, “Сын вады”, апавяданні “Багіра”, “Слёзы Тубі”, “На крызе”.
  • Слёзы Тубі (сборник) Янка Маўр
    ISBN: 978-985-02-0995-5
    Год издания: 2008
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
    У кнігу выдатнага беларускага пісьменніка Я. Маўра (1883—1971) увайшлі папулярныя аповесці «У краіне райскай птушкі», «Сын вады» і цудоўныя апавяданні «Слёзы Тубі», «Незвычайная прынада», «Шчасце» і інш.
  • Палескія рабінзоны Янка Маўр
    ISBN: 985-02-0816-3
    Год издания: 2006
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
  • У краіне райскай птушкі (сборник) Янка Маўр
    Год издания: 2000
    Издательство: Юнацтва
    Язык: Белорусский
  • Аповесці (сборник) Якуб Колас
    ISBN: 985-05-0192-8
    Год издания: 1998
    Издательство: Юнацтва
    Язык: Белорусский
    Чарговую кнігу Бібліятэкі беларускай дзіцячай літаратуры складаюць шырокавядомыя аповесці выдатных пісьменнікаў Беларусі Якуба Коласа, Міхася Лынькова і Янкі Маўра.
Показать ещё