
Лучшие книги Янки Купалы
- 37 произведений
- 93 издания на 5 языках
По популярности
-
Тутэйшыя Янка Купала
ISBN: 985-02-0814-7 Год издания: 2006 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Трагікамедыя “Тутэйшыя” (1922) – апошняя па часе насісання п’еса Янкі Купалы. Дыялогі, мізансцэны, драматургічны канфлікт знікнуць з ягонай творчасці, як толькі новая ява – савецкая – запануе ў Беларусі. Вось такую суму змагарскага, палітычнага і паэтычнага досведу, плёну мараў і расчараванняў, пакутлівых роздумаў пра сучаснасць і будучыню Бацькаўшчыны рэалізоўваў Купала ў абагульняльным творы – “Тутэйшыя”. -
Раскіданае гняздо Янка Купала
Год издания: 1919 Издательство: Выдавецтва Менскага Камiсарыяту Асьветы Язык: Белорусский Твор напісаны ў 1913 г. Паводле сведчання самога аўтара, драма створана на аснове жыццёвых фактаў. У ёй чуваць водгулле падзей, звязаных з лёсам сям'і Луцэвічаў, калі дзед паэта, не здолеўшы даказаць сваё права на валоданне зямлёй, вымушаны быў з сям'ёй пакінуць сядзібу і выправіцца ў свет у пошуках заробку. Аднак Купала пераносіць падзеі ў пярэдадзень рэвалюцыі 1905 г. і тым самым надае п'есе не толькі вострае сацыяльнае гучанне, але і выразную палітычную афарбоўку. Гэты твор - адлюстраванне вялікай сацыяльнай драмы простых, абяздоленых людзей і адначасова натхнёная паэма пра іх. -
Паўлінка Янка Купала
ISBN: 985-02-0277-5 Год издания: 2006 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский РазвернутьКамедыя завершана ў 1912 г. Упершыню выйшла асобным выданнем у 1913 г. у Пецярбургу ў выдавецтве "Загляне сонца і ў наша аконца". У цэнтры падзей - разумная, дасціпная, вострая на язык Паўлінка. Яна вольналюбівая, здольная пастаяць за сябе, за сваё каханне, ідзе ў жыццё самастойнай дарогай. Пакахаўшы настаўніка Якіма Сароку, вобраз якога ўвасабляе новыя павевы ў жыцці вёскі, яна цягнецца і да святла тых новых ідэй, якія ён нясе. Але на шляху закаханых становяцца патрыярхальныя, кансерватыўныя сілы. Паўлінка знаходзіць у сабе мужнасць супрацьстаяць патрыярхальшчыне і фанабэрыі. Вобраз Паўлінкі ўвасабляў перадавыя сілы Беларусі, абуджаў…
-
Тутэйшыя. Выбраныя творы (сборник) Янка Купала
ISBN: 978-985-15-5787-1 Год издания: 2024 Издательство: Папуры Язык: Белорусский РазвернутьЯнка Купала заслужана лічыцца не толькі вялікім паэтам, але і творцам будучыні беларускай нацыі. Паводле ягоных прароцтваў і азарэнняў склалася матрыца гістарычнага развіцця Беларусі, яе руху да дзяржаўнай незалежнасці. Беларусацэнтрызм — тое, чым прасякнута ўся творчасць паэта-прарока, які прадбачыў галоўныя падзеі і з’явы ХХ стагоддзя — крывавыя катаклізмы і войны, таталітарызм і выдаткі глабалізацыі. Хто яны, «тутэйшыя» са знакамітай аднайменнай п’есы? Гэта мастацкі маркер беларусаў, якія адчулі сваю адметнасць, але не дайшлі да беларускасці. Галоўны купалаўскі «тутэйшы» Мікіта Зносак калісь марыў пра змяшанне моваў і этнасаў — і што ж,…
-
Спадчына Янка Купала
ISBN: 5-340-01278-6 Год издания: 1992 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский «Спадчына» — чацьверты зборнік вершаў Янкі Купалы, ўпершыню выдадзены ў 1922 годзе ў Менску ў Беларускім каапэратыўна-выдавецікм таварыстве «Адраджэньне». Першы паэтычны зборнік Янкі Купалы савецкага часу на беларускай мове. Тыраж зборніку склаў 4 тысячы асобнікаў. Рукапіс быў падрыхтаваны Купалам яшчэ ў 1919 годзе.
Рэпрынтнае выданьне. -
Жалейка Янка Купала
Год издания: 1982 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский РазвернутьФаксымільнае выданьне. Першы зборнік Янкі Купалы, выдадзены ў пачатку 1908 году ў Санкт-Пецярбургу выдавецкай суполкай «Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ» тыражом 4300 асобнікаў, дзе былі надрукаваныя 95 лірычных вершаў 1905—1907 гг. і паэма «Адплата каханьня». У зборніку ўпершыню публікуецца праграмны верш паэта «А хто там ідзе?», які заняў асаблівае месца ў творчасьці Купалы, на доўгі час стаў неафіцыйным беларускім гімнам і зьяўляецца перакладзеным на 82 мовы сьвету. Зборнік двойчы канфіскоўваўся царскімі ўладамі. Публікацыя «Жалейкі» адыграла надзвычайную ролю ў станаўленьні беларускай літаратуры і творчага крэда яе аўтара. Літаратурны…
-
Избранное Янка Купала
Год издания: 1981 Издательство: Мастацкая литература Язык: Русский Народный поэт всей своей жизнью, своим пламенным творчеством страстно и верно служил родине, человеку-труженику, о чем и говорят стихи этого сборника. -
Шляхам жыцьця Янка Купала
ISBN: 978-985-02-1330-3 Год издания: 2012 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Факсымільнае выданьне. У зборнік увайшлі больш за 200 вершаў, напісаных пераважна ў 1910—1913 гадох, шэраг перакладаў і некаторыя вершы з папярэдніх зборнікаў Купалы «Жалейка» і «Гусьляр». Зборнік складаецца зь сямі асобных разьдзелаў. -
Стихотворения и поэмы. Павлинка
Год издания: 1969 Издательство: Художественная литература Язык: Русский Первые народные поэты Беларусии – Янка Купала и Якуб Колас стоят рядом в истории советской многонациональной литературы. Их имена неразделимы в сознании, в сердце каждого белоруса. Ровесники и друзья, которых объединяли общие взгляды на жизнь и творчество, общие цели в борьбе за счастье, свободу и процветание родного народа, они являли собой пример боевого содружества писателей-единомышленников. -
Выбранае Янка Купала
ISBN: 978-985-15-5065-0 Год издания: 2022 Издательство: Папуры Язык: Белорусский Янка Купала – паэт нацыянальнага маштабу. І, як кожны класік, ён, з аднаго боку, добра вядомы чытачам са школы, а з другога – застаецца малазнаёмым для многіх беларусаў і асацыюецца са школьнай праграмай. Гэтая кніга – выдатная нагода перачытаць паэзію Купалы і зноў адкрыць яе для сябе. У зборнік увайшлі знакавыя вершы і паэмы Янкі Купалы розных перыядаў жыцця.
Пра канцэпцыю вокладкі
"Гэта сапраўдны лабірынт з уваходам і выхадам. Я яго зрабіў з усіх назваў твораў, якія ўвайшлі ў кнігу. Мы ўсе ў школе праходзілі Купалу. Прыйшоў час ПРАЙСЦІ яго па-новай". – Анатоль Лазар, дызайнер. -
Адвечная песня Янка Купала
Год издания: 1981 Издательство: Юнацтва Язык: Белорусский Перавыданне вядомага твора народнага паэта Беларусі з яго творчасці дакастрычніцкага перыяду. -
Паэмы. Драматычныя творы (сборник) Янка Купала
ISBN: 5-340-00266-7 Год издания: 1989 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Кнігу склалі паэмы і п'есы народнага песняра Беларусі Янкі Купалы. Некаторыя творы (трагікамедыя "Тутэйшыя", паэмы "Калека", "На куццю" і інш.) пасляя доўгага забыцця вернуты чытачу. -
Роднае слова. Вершы, паэмы, п'есы (сборник) Янка Купала
ISBN: 978-985-02-1344-0 Год издания: 2012 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У кнігу народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ўвайшлі вершы розных гадоў, паэмы, п'есы "Паўлінка" і "Раскіданае гняздо". -
Гусляр Янка Купала
Год издания: 1972 Издательство: Художественная литература Язык: Русский Вашему вниманию предлагается сборник избранных стихотворений Я.Купалы. -
Вершы Янка Купала
ISBN: 5-340-00266-7 Год издания: 1988 Издательство: Мастацкая лiтаратура Язык: Белорусский У кнігу ўключаны выбраныя вершы народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. -
Мая малітва. Выбраныя творы Янка Купала
ISBN: 978-985-15-2842-0 Год издания: 2016 Издательство: Попурри Язык: Белорусский Янка Купала - першы народны паэт Беларусі, адзін з тых, хто праз сваё паэтычнае слова адкрыў сутнасць беларускай душы ўсяму свету. Яшчэ пры жыцці яго называлі і беларускім Пушкіным, і беларускім Шаўчэнкам, і новым Міцкевічам. Аднак для беларусаў Купала непараўнальны ва ўсіх сваіх іпастасях. Паэт, драматург, публіцыст, ён, як ніхто іншы, здолеў увасобіць наш нацыянальны характар, якому ўласцівы не толькі сялянская рацыянальнасць, але і рамантычныя памкненні. У кнізе «Мая малітва» Янка Купала паўстае перад намі тонкім лірыкам, глыбокім мысляром і містыкам.