
Автор
Змитрок Бядуля
Змітрок Бядуля
3.9
3.9
99оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
5 | 25 | |
4 | 49 | |
3 | 21 | |
2 | 2 | |
1 | 2 | |
без оценки |
17 |
99оценок
Последние издания книг Змитрока Бядули
- 37 произведений
- 21 издание на 3 языках
-
Змітрок Бядуля Выбраныя паэтычныя творы
ISBN: 978-985-23-0210-4 Год издания: 2023 Издательство: Зміцер Колас Язык: Белорусский Аннотация
Змітрок Бядуля (сапр. Шмур Плаўнік) (1886 - 1941) - класік беларускай літаратуры, габрэй з паходжання. Аўтар адметных паэтычных твораў, у тым ліку лірычных імпрэсій і абразкоў. -
Змітрок Бядуля Казкі
ISBN: 9789851112544 Год издания: 2021 Издательство: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки Язык: Белорусский Аннотация
Серыя «Кнігі нашага дзяцінства» папоўнілася зборнікам твораў яшчэ аднаго класіка беларускай літаратуры. Выданне «Змітрок Бядуля. Казкі» адкрываецца творам з назвай «Скарб», якая добра пасуе да ўсёй самой кнігі. Невялікая па аб’ёме – усяго на чатыры казкі – кніга заклікана заваражыць, зачараваць чытача, які робіць першыя крокі ў свеце беларускай літаратуры, а чытачу дасведчанаму падорыць дотык да почырку двух беларускіх талентаў: літаратурнага і мастацкага. Аздоблена выданне ілюстрацыямі мастачкі Алены Лось з кнігі З. Бядулі «Дзень добры!» 1974 г. выдання, што цешыла не адно пакаленне беларусаў сваёй дасканаласцю. Адным словам, сапраўдны скарб! «Куфэрак» жа – кніга, якая гэты скарб захоўвае, – мае і каштоўны дадатак. Пад вокладкай, як пад вечкам, – кароткі інфармацыйны артыкул «Ад Ясакара да Бядулі», у якім пададзены асноўныя біяграфічныя звесткі пра Змітрака Бядулю. На «донцы», у канцы кнігі, – сюрпрыз: фотаздымак мастачкі Алены Лось, а таксама асноўныя звесткі пра яе. Гэтыя дадаткі палегчаць працу бібліятэкараў, педагогаў ды і кожнага дарослага, які намерыцца падрыхтаваць тэматычныя заняткі альбо возьмецца чытаць і абмяркоўваць кнігу разам з дзецьмі. Кніга З. Бядулі «Казкі» – цудоўны падарунак чытачам. Яна як нітачка з чароўнага казачнага клубочка – праз узорнае мастацкае слова і дыхтоўнае аздабленне пракладае сцежачку з мінулага ў сучаснасць, нітуе ўчарашні і сённяшні дзень у палатно будучыні. Выданне мае зручны фармат, лёгкае – таму не абцяжарыць заплечнік школьніка. Мае адзіны недахоп – прачытваецца на адным дыханні і хутка заканчваецца. Але гэта, будзем спадзявацца, паслужыць нагодай для наступнага візіту ў бібліятэку. Укладанне кнігі і падрыхтоўка інфармацыйных звестак здзейснены пісьменніцай Аленай Масла. -
Змітрок Бядуля, Янка Маўр Творы (сборник)
ISBN: 978-985-02-1588-8 Год издания: 2016 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
11 том. У кнігу ўвайшлі творы класікаў беларускай літаратуры - Змітрака Бядулі і Янкі Маўра. Творчасць пісьменнікаў аб’ядноўвае не толькі агульны гістарычны перыяд, але і зварот да «дзіцячай» тэмы, інтэлігентнасць і тонкі псіхалагізм у выяўленні пачуццяў герояў.
Зборнік адрасуецца шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца літаратурай і культурай Беларусі. -
Змітрок Бядуля Бліночак з неба
ISBN: 978-985-1699-1 Год издания: 2016 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
У кнігу класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі (1886—1941) увайшлі казкі, любімыя многімі пакаленнямі чытачоў. -
Змітрок Бядуля Салавей. Сярэбраная табакерка
ISBN: 978-985-15-2448-4 Год издания: 2015 Издательство: Попурри Язык: Белорусский Аннотация
Выдатны беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля стаў адным з дзеячоў нацыянальнага Адраджэння. Ён меў схільнасць да імпрэсіяністычнага бачання быцця. Часам у ягоных творах праглядаюцца містыка і праявы сусветнае тугі. За савецкім часам Бядуля напісаў гістарычную аповесць-казку «Салавей», у якой чытаецца прыхаванае непрыманне таталітарнага рэжыму. Літаратурная казка «Сярэбраная табакерка» - адзін з першых беларускіх твораў у жанры фэнтэзі. -
Змітрок Бядуля Шчасце не ў золаце
ISBN: 978-985-02-1555-0 Год издания: 2014 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
Кнігу Змітрака Бядулі (1886—1941) склалі абразкі, мініяцюры, апавяданні розных гадоў і найбольш вядомая яго аповесць «Салавей». -
Змітрок Бядуля Спатканне
ISBN: 978-985-02-0945-0 Год издания: 2007 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
Кнігу Змітрака Бядулі склалі абразкі, мініяцюры, апавяданні розных гадоў. Творы пісьменніка вызначаюцца глыбокай лірычнай праніклівасцю, высокамастацкім адлюстраваннем унутранага свету чалавека. -
Змітрок Бядуля Сярэбраная табакерка
ISBN: 985-02-0874-0 Год издания: 2006 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Аннотация
Апошні твор Змiтрака Бядулi - класiка беларускай лiтаратуры - аповесць-казка `Сярэбраная табакерка` (1940). У час Вялiкай Айчыннай вайны дом письменнiка згарэў, згарэлi ўсе яго рукапiсы i толькi нейкi цуд - iнакш не скажаш - выратаваў ад гiбелi "Сярэбраную табакерку". Упершыню яна цалкам была надрукавана толькі ў 1953 г. і стала любімым творам многіх пакаленняў беларусаў. У аснову сюжэта гэтай цудоўнай аповесці ляглі матывы народнай казкі пра тое, як дудар-паляшук паланіў смерць, запазычаныя з фальклорных запісаў А. Сержпутоўскага. Але з народнай казкі пісьменнік зрабіў філасофска-павучальную прытчу аб барацьбе дабра і зла, жыцця і смерці. Аповесць-казку "Сярэбраная табакерка" можна лічыць духоўным тэстаментам пісьменніка нашчадкам. -
Змітрок Бядуля Выбраныя творы
ISBN: 985-6824-30-3 Год издания: 2006 Издательство: Беларускі кнігазбор Язык: Белорусский Аннотация
У гэтым аднатомніку сабрана ўсё самае значнае, што было створана адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, літаратуры ХХ стагоддзя Змітраком Бядулем (1886—1941) — яго лепшыя вершы, аповесці, апавяданні, публіцыстычныя артыкулы, лісты. Прывабны вобраз беларускага класіка, габрэя па паходжанні, добра дапаўняюць успаміны яго брата Мацвея Плаўніка і Уладзіславы Луцэвіч, жонкі Янкі Купалы.
Трыццаць пяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». -
Змітрок Бядуля Салавей
ISBN: 985-05-0358-0 Год издания: 2000 Издательство: Юнацтва Язык: Белорусский Аннотация
Старонкі аповесці 3. Бядулі (1886—1941) "Салавей" вяртаюць нас у мінулае нашай бацькаўшчыны. Пісьменнік гістарычна праўдзіва намаляваў карціну жыцця сялянства ў тую змрочную пару — у час прыгону: звярыную жорсткасць паноў, іх пагарду да ўсяго беларускага — да імён, да мовы, да нацыянальнай культуры. Але ніякія катаванні не маглі заглушыць народныя таленты,…