Віктар Ярац – лучшие книги
По популярности
-
Зямныя эцюды Віктар Ярац
ISBN: 978-985-7207-31-2 Год издания: 2018 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский -
Дняпроўскі бакен Віктар Ярац
ISBN: 5-340-00665-4 Год издания: 1992 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский -
Маладосць №4 (2024) (сборник) Ксенія Шталенкова, Витовт Чаропко, Анатоль Зэкаў, Валентина Кадетова, Віктар Ярац, Алексей Вешторт, Наталья Константинова, Арина Праникова
ISBN: 01312308 Год издания: 2024 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский -
Маладосць №10 (2024) (сборник) Джером К. Джером, Зинаида Дудюк, Віктар Ярац, Іван Пяшко, Ксения Зарецкая, Валерия Гилевская, Наталья Баханович, Іван Мелаў, Анна-Мария Гаранина
ISBN: 01312308 Год издания: 2024 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Сярод паэтаў кастрычніцкага нумара – Аляксандра Жалязнова, Кацярына Мізерыя, Іна Мароз, Лера Гілеўская і Віктар Ярац. Упершыню ў “Маладосці” ўласныя празаічныя творы прадставяць Ксенія Кузняцова і Ганна Гараніна. Таксама ў нумары – апавяданні Івана Мелава і Івана Пяшко, працяг рамана Зінаіды Дудзюк “Кошт волі” (пачатак у №№ 8, 9). Гістарычны прыгодніцкі раман апавядае пра барацьбу за незалежнасць прыбалтыйскіх славян Заходняй Еўропы супраць германскай экспансіі, пра пошукі ўласнага шляху, пра перамогі і паразы, пра здабыванне волі. Падзеі адбываюцца ў першай палове ХІ стагоддзя. Для напісання твора выкарыстаны сярэдневяковыя хронікі,…
-
Маладосць №12 (2022) Алена Брава, Витовт Чаропко, Андрей Сидарейко, Віктар Ярац, Александр Радьков
ISBN: 01312308 Год издания: 2022 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский Адкрываецца часопіс навагоднімі навеламі-гісторыямі Андрэя Сідарэйкі «З чыстага аркуша». З лірычнай паэмай «Крыгі» выступае Алёна Папко. Падборкай вершаў «Снегавы магніт» вядзе свой дыялог з чытачом добра вядомы айчыннаму чытачу Віктар Ярац. З вершамі ў «Маладосці» выступаюць і Наталля Суботка, Навум Гальпяровіч, Ангеліна Варатынская.
Хацелася б усім параіць прачытаць апавяданні Алены Бравы, аб’яднаныя ў падборку «Кава на пяску» («Канапа», «Ганеша», «Сабакі Гекаты»). Пісьменніца, якую па праву можна лічыць «маладосцеўскім» аўтарам (на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў яна друкуе сваю прозу менавіта ў гэтым выданні), вельмі ашчадная ў карыстанні словам, вельмі пільна і востра ўзіраецца ў жыццё, адлюстроўвае яго праз выразныя дэталі. Проза Алены Брава — творчасць са сваім, адметным почыркам. Ліна Мрагі, вядомая як аўтар рамана-фэнтэзі «Для смаку дадаць кары, альбо Каталізатар для планеты», выступае ў снежаньскім нумары з апавяданнем «Негабарытны груз».
Вітаўт Чаропка праз «штрыхі да летапіснага партрэта» знаёміць з легендарнай гістарычнай асобай «Вешчая душа князя Усяслава Полацкага». Нагадаем, што князь Усяслаў Брачыслававіч правіў Полацкім княствам 57 гадоў (!). «Каб рэканструяваць біяграфію Усяслава Полацкага, нам давядзецца звярнуцца не толькі да вядомых летапісных фактаў, а і да тлумачэнняў даследчыкаў „Слова пра паход Ігаравы“ і былін, правобразам якіх стаў полацкі князь, да версій і здагадак. Гэта толькі надае інтрыгі і цікавасці для яго жыццеапісання», — зазначае вядомы гістарычны пісьменнік і публіцыст Вітаўт Чаропка. Васіль Зуёнак прысвяціў сваё эсэ акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі літаратуразнаўцу і празаіку Уладзіміру Гніламёдаву — «Ля паэтычнага вогнішча». У снежні 2022-га ва Уладзіміра Васільевіча — 85 гадоў з дня нараджэння.
Адметнай публікацыяй нумара можна лічыць урыўкі з кнігі вядомага публіцыста і вучонага Аляксандра Радзькова «Пра матэматыку і матэматыкаў». Сама кніга пабачыць свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура» у бліжэйшы час.