
Ніна Лістота — об авторе
- Родилась: 4 сентября 1990 г.
Биография — Ніна Лістота
Сапраўднае прозвішча Шчарбачэвіч. Нарадзілася 4 верасня 1990 года ў Маладзечне. Скончыла Інстытут журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2015 да 2017 года навучалася ў Школе маладога пісьменніка пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Вынікам навучання стала кніга "Каханні". Піша вершы, прозу. Працуе ў беларускай газеце "Звязда".
Книги
Смотреть 3Библиография
Фото
Смотреть 1Рецензии
Смотреть 225 мая 2018 г. 16:48
233
3
Прачытала тоненькую кніжачку і ажно засумавала… Разумею, што ў 21 стагоддзі ў людзей ужо не хапае часу, каб траціць яго на аб'ёмныя кнігі, маштабныя гісторыі. Чытанне звялося да памераў паста ў фэйсбуку, але гэта не значыць, што падобнае трэба цягнуць у літаратуру. Ніна Лістота ўзяла 20 сапраўдных гісторый, выплюхнула іх у агульны кацёл і зварыла нейкую нясмачную салянку, бо кожны інгрэдыент апынуўся недавараным. Зразумець, што тут нешта не так можна ўжо з апісання кнігі: 124 старонкі, кішэнны фармат, 20 гісторый кахання. Скарыстаўшыся простым матэматычным падлікам, прыходзім да высновы, што на кожную гісторыю кахання ў сярэднім адведзена 6 старонак кішэннага фармату (гэта тры аркушы з двух бакоў). Чэхаў казаў, што "Краткость — сестра таланта", але гэта толькі ў тым выпадку, калі вам…
27 марта 2018 г. 08:10
215
2
Чакаў многага ад гэтай кнігі. Не спраўдзілася нічога. На жаль. Думалася, што калі ў такой невялічкай кнізе адразу 20 гісторый кахання, то гэта можа быць нешта журналісцкае. Так і атрымалася. Усё напісана схематычна, па-газетнаму. Похапкам. Няма апісальнасці, разгорнутасці. Хаця, трэба прыўнаць, месцамі аўтар па-мастаку апісвае. Шкада, што гісторыі засталіся гісторыямі, а не перараслі ў апавяданні.