Автор
Новинки Зараславы Камінскай
-
ПА-ТОЙ-БОК. Старыя лялькі, новыя гульні Зараслава Камінская
ISBN: 978-985-7303-53-3 Год издания: 2023 Издательство: Выдавец Цымбераў Раман Міхайлавіч Язык: Белорусский Дзеянне ў гэтай кнізе адбываецца па той бок і па гэты. Па гэты бок, іншымі словамі, тут — таямнічае знікненне дзяўчыны і з’яўленне новых дадзеных, якія могуць перавярнуць уяўленне пра беларускіх традыцыйных лялек. А па той бок — тыя ж лялькі выконваюць свае магічныя абавязкі: абараняюць гаспадароў, дапамагаюць змагацца з нячысцікамі, але часам і самі ператвараюцца ў злыдняў. І як заўжды, калі дачытаеце кнігу, зможаце вырашыць, па які бок — вы. -
Калядны стол. Некулінарная кніга Зараслава Камінская
ISBN: 978-985-7209-34-7 Год издания: 2019 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Калі гэта не кулінарная кніга, дык якая?
Гэта кніга пра вас і пра тое, што вы ўзгадаеце, пакуль будзеце яе чытаць. Любімым стравы, забытым месцы і людзі, з якімі вы дзялілі ежу і сваё жыццё.
Што вы любілі есці, калі былі маленькімі? Хто для вас гатаваў калісьці і для каго вы гатуеце зараз? Што вы елі апошнім разам, калі адчувалі сябе шчаслівымі?
Калі вы не можаце ўзгадаць ніводнай гісторыі, пачніце чытаць, і ўспаміны з’явяцца над гэтымі старонкамі, нібыта пара над гарачым рондалем. -
Русалкі клічуць Зараслава Камінская
ISBN: 978-985-7180-57-8 Год издания: 2017 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский Вас калі-небудзь клікалі русалкі? А калі б паклікалі, як думаеце, якім бы быў гэты покліч? Замагільны шэпт начного жаху? Ці голас са старых казак, які абуджая цікавасць і тугу па тым, што мінула? Ці запрашэнне нырнуць у вір, адчуць моц і перерадзіцца русалкай?