Рецензии на книги — Павел Севярынец
По популярности
15 июня 2018 г. 22:55
466
2.5 У пошуках беларускага Іерусаліма
Любы аўтар укладае ў творы свае погляды на свет і жыццё. Нехта, асабліва тыя пісьменнікі, якія пішуць сатырычныя ці вострапалітычныя мастацкія творы, робяць гэта больш дакучліва. Творы іншых, наадварот, выглядаюць цалкам аб’ектыўнымі (але гэта не так). Дык вось, раман Паўла Севярынца “Беларусалім” належыць да першай катэгорыі. І калі вы ведаеце палітычныя і жыццёвыя погляды аўтара, то прыкладна можаце зразумець і ідэю яго рамана.
Пачаць хочацца з аб’ёму твора. “Беларусалім” атрымаўся сапраўды вялікім, што не характэрна для сучаснай беларускай літаратуры. З апошняга ўспамінаюцца толькі “Сабакі Эўропы” Бахарэвіча. Вялікі памер рамана можа быць як плюсам, так і мінусам для твора, усё залежыць ад зместу. Пра што аўтар расказвае на гэтых 800 старонках, чаго там больш – разважанняў і апісанняў,…
11 ноября 2017 г. 22:33
168
4
На пачатку кнігі Павел Севярынец апісвае судовае паседжанне, калі яго судзілі за ўдзел у кампаніі прэзідэнцкіх выбараў 2010 году. На гэтым паседжанні абарона зачытала характарыстыку падсуднага, у якой адзначалася, што Павел падчас адбывання “хіміі” ў Малым Сітна напісаў кнігу “Лісты з лесу”. І Севярынец у гэтыя хвіліны заўважыў шырокую ўсмешку пракурора і зразумеў, што ўлады зноў накіроўваюць яго ў “творчую камандыроўку” у беларускую глыбінку. На гэты раз лёс закінуў Севярынца на “хімію” ў вёску Купліна Пружанскага раёну.
Павел і тут скарыстаўся магчымасцю напісаць кнігу. Калі ў сітненскіх “Лістах з лесу” аўтар пераважна апісваў жыццё ў глыбінцы, дзе мужыкі співаюцца і паміраюць не дажыўшы 50-ці гадоў, то ў новым зборніку “Беларуская глыбіня” ён распавядаў пераважна пра цікавы, адметны…
11 ноября 2017 г. 23:34
99
4
Сярод сучасных беларускіх літаратараў, якія былі асуджанныя лукашэнкаўскім рэжымам, адразу згадваецца два імя – Славамір Адамовіч і Павел Севярынец. Калі першы быў асуджаны за верш, у якім нібыта эксперты ад улады знайшлі заклік да забіцця прэзідэнта, дык Павел Севярынец атрымаў тры гады абмежавання волі за палітычную дзейнасць, а дакладней за арганізацыю акцыяў пратэсту супраць пераабрання Лукашэнкі на трэці тэрмін, што мела месца ў Менску пасля рэферэндуму 2004 года. Адбываў сваё пакаранне Севярынец на поўначы Беларусі ў вёсцы Малое Сітна, дзе працаваў на лесапавале. Тут і была напісана гэтая кніга – “Лісты зь лесу”, якая аб’яднала нарысы, што друкаваліся на працягу двух гадоў у тыднёвіку “Наша Ніва”.
Сам аўтар у прадмове да кнігі адзначыў: «Лісты зь лесу» — спроба знайсці беларуса ў…
30 сентября 2019 г. 19:17
360
1 Твае густы вельмі спецыфічныя, чытач
Калі чытаць кнігу і старанна не прапускаць тое, што можна было б зірнуць па дыяганалі, ты вымушаны аж па рэшткі валасоў на макаўцы пагружацца ў расцягнутыя на абзац сказы, у абзацы, расцягнутыя на паўстаронкі, спатыкацца аб цьмяную пунктуацыю, дзіўны і, здавалася б, недарэчны выбар мастацкіх сродкаў, аб незразумела які месцамі правапіс (назавём яго аўтарскім), ажно пакуль у нейкі момант не пачынаеш разумець, што кніга — адлюстраванне (хто бы мог падумаць!) аўтара як каталіка, як чалавека з не адным статкам забабонаў — і звыкла хрысціянскіх, накшталт сораму, цемрашальства і гідлівасці ў дачыненні да сэксу, якія спалучаюцца з жаднай прагай да асалоды, і нейкіх асабістых, і тых, што, відаць, вынікаюць з публічнай дзейнасці… Чытаючы гэта ўважліва, пачынаеш за рассы́панымі па максімальна…
1 сентября 2021 г. 12:58
119
5 Гэта пра нас з вамі.
Падзеі, якія плаўна перацякаюць у нашую беларускую рэчаіснасць, былі напісаныя задоўга да лета 2020. Калі я чытала і першую, і другую частку кнігі, стала зразумела: аўтар настолькі любіць гэтую краіну, настолькі яму баліць наш лёс, што за некалькі гадоў ужо прадбачыў, у якім становішчы апынуцца беларусы ў 2020 і 2021 гадах... Тонка падмечаныя рысы характараў і стасункаў між героямі, глыбокі досвед праблем і ранаў беларускага грамадства ў цэлым і канкрэтных асобаў у прыватнасці робяць гэтую кнігу максімальна шчырай. Яна адлюстоўвае нас, нават да той ступені, што гэта часам непрыемна чытаць. Бо праўда вочы коле. Цудоўныя апісанні беларускага наваколля, нашай спадчыны і культуры, што незаўважна ўводзяць чытача ў глыбокі свет Беларусі. І хочаш, не хочаш - пачынаеш яе любіць.