
Автор
Лучшие книги Алеся Чобата
- 9 изданий на 2 языках
По популярности
-
Планета Алесь Чобат
Год издания: 2016 Издательство: ЮрСаПрынт Язык: Белорусский Алесь Чобат цяпер рукой на паперы пісаць не можа з прычыны таго, што ён страціў зрок у 2013 годзе... Калі буляецца зрок, то абвастраецца слых і розум, а памяць у Чобата - моцная, учэпістая, ён не страціў магчымасці думаць, слухаць Сусвет і размаўляць з Ім.
-
Крэсавякі Данута Бічэль, Алесь Чобат
Год издания: 1993 Язык: Белорусский Пад адной вокладкай сабраны вершы двух розных аўтараў. Розных па стылі, розных па досведу, розных па светаўспрыманні (жанчыны заўсёды свет успрымаюць інакш чым мужчыны). Такое цяпер жыццё, што без гумару не разабрацца. Чаму два розныя аўтары сабраліся пад адной страхою? Крэсавякі – жыхары ўсходніх крэсаў Рэчы паспалітай. Нібыта палякі, але больш беларусы. Па культуры, па мове, па менталітэту. Зборнік, які выйшаў у бібліятэчцы гумарыстычнага часопіса «Вожык», поўны гумару, дасціпу, дзе-нідзе сарказму, часам вострай крытыкі, зрэдзьчас горкай іроніі. Аўтары не высмейваюцца з некага, выстаўляючы сябе адзінымі разумнымі і беспамылковымі. Паказваюць болькі і балячкі грамадства, але лагодна, быццам накрэсліваючы пункцірам шляхі выхаду. Не высмейваюць, а па-бацоўска-мацярынску ушчуваюць. Тэмы вершаў – злабадзённасць эпохі. Якой? Нашай. Не верыце? – Пачытайце. (Н.Г.) -
Тутэйшая сага Алесь Чобат
Год издания: 2000 Издательство: Смаленск, Гродна Язык: Белорусский Тутэйшая сага зборнік вершаў гарадзенскага паэта Алеся Чобата, які нарадзіўся ў мястэчку Скідзель. Гістарычныя і рэлігійныя матывы цесна пераплеценыя з сучаснасцю. Алесь Чобат праз свае гістарычныя веды, веру і аналіз сучаснасці стварае сынтэз, які не пакіне абыякавым сумленнага чалавека. У вершах адчуваецца туга па страчаным, адчуванне абыякавасці і наканаванасці сённяшняга дня, але і надзея на тое, што ня ўсё страчана. Сам Алесь Чобат пачынаў працу як тэхнічны канструктар, аднак творчыя пачаткі далі свой плён і закаласіліся ўраджаем зборнікаў вершаў і эсэ, якія пабачылі свет. Кнігі паэзіі, эсэ “Зямля Святога Лукі” і Легенда пра чатырох мушкецёраў”, хронікі, біяграфіі, артыкулы і апавяданні на актуальныя тэмы сучаснасці і гісторыі Беларусі даробак аўтара, цяпер яшчэ дадае ён і гэтую нізку вершаў, названую гістарычна Сагай, але ўсё ж не скандынаўскай, а тутэйшай. (З.К.) -
Год Алесь Чобат
ISBN: 5-340-00967-X Год издания: 1992 Язык: Белорусский Паэзія Алеся Чобата стрыманая і адкрытая, як размова блізкіх людзей. Разважанні пра пакаленне і свой час, пошукі і надзеі, трывога і боль чалавека, складаны і цяжкі лёс роднага краю - галоўныя тэмы кнігі "Год". -
Калі хочаце мець у Айчыне свабоду… Алесь Чобат
Год издания: 2009 Издательство: Мінск Язык: Белорусский Зборнік паэзіі адметнага айчыннага паэта выходзіць да 50-годдзя творцы на складкі-ахвяраванні сучаснікаў. Прагу волі, як і прагу нараджэння вольнага таленавітага слова, нельга ні адмяніць дэкрэтам, ні разбіць неўладкаваным бытам у Айчыне. -
Ziemia św. Łukasza Aleś Czobat
ISBN: 83-913706-2-3 Год издания: 2003 Издательство: Stowarzyszenie Villa Sokrates Язык: Польский -
Зямля св. Лукі Алесь Чобат
ISBN: 83-913706-1-5 Год издания: 2002 Издательство: Villa Sokrates Язык: Белорусский „Зямля св. Лукі” Алеся Чобата – гэта ўнікальная кніжка ў беларускай літаратуры. Яе арыгінальнасць палягае не ў новых фактах з гісторыі Беларусі, але ў іх, менавіта новай, ацэнцы. Чобат напісаў сваю гісторыю наважытнае Беларусі, без нудотнае прафесаршчыны ды ўтомнае храналогіі. Стварыў тэкст для зацікаўленага чытання і нестандартных роздумаў. Гэта кніжка не для вучняў і студэнтаў, але для інтэлігентных людзей, якія маюць у сабе неабходны ліміт ведаў. Аўтар прапануе чытачу не столькі інфармацыю, колькі якраз свой погляд на падзеі, з якім можна і не пагаджацца, аднак выклікае ахвоту задумацца. (з Прадмовы Сакрата Яновіча) -
Новая Галілея Алесь Чобат
ISBN: 985-02-0047-2 Год издания: 1995 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский У сваім другім зборніку вершаў «Новая Галілея» Алесь Чобат спрабуе прайсці па гістарычнаму шляху беларускага народа і краю — ад нябыту і заняпаду да цяперашняга абуджэння. Псіхалагічны аналіз спалучаецца з бытавымі замалёўкамі мінуўшчыны і сучаснасці, асабліва з жыцця роднага аўтару Нёманскага краю. У знешне стрыманых вершах ёсць глыбокае пачуццё, любоў, боль, драматызм, мужнасць. Кніга, укладзеная строга тэматычна, чытаецца як адзін твор.