Міхась Раманюк — об авторе
Книги
Смотреть 2Рецензии
Смотреть 110 мая 2017 г. 13:50
301
5 Усе там будзем
Прачытаўшы гэтую манаграфію, магу ўпэўнена сказаць, што цяпер ведаю пра крыжы ўсё :)
Па-першае, трэба адзначыць, што Міхась Раманюк — выдатны беларускі этнограф і мастацтвазнаўца. За свае сродкі ён пабываў у вялікай колькасці этнаграфічных экспедыцый, сабраў унікальны матэрыял. Увогуле зрабіў вельмі шмат для беларускай культуры.
Гэтая кніга пабачыла свет дзякуючы сыну аўтара, Дзянісу Раманюку. Многія фота ў альбоме менавіта яго аўтарства. Усяго ў кнізе 303 фатаграфіі, 83 графічныя малюнкі і суправаджальны тэкст. Тут цэлае даследаванне, прысвечанае розным відам крыжоў і надмагілляў. Можна даведацца, як выглядалі пахаванні самагубцаў, нехрышчоных дзяцей, жанчынаў, пратэстантаў і г.д, як царква і ўлады ставіліся да таго, як беларусы ўпрыгожвалі месцы пахаванняў (спойлер: дрэнна), і шмат іншай…