Белліт

67 книг

  • Паўлінка Янка Купала
    ISBN: 985-02-0277-5
    Год издания: 2006
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Камедыя завершана ў 1912 г. Упершыню выйшла асобным выданнем у 1913 г. у Пецярбургу ў выдавецтве "Загляне сонца і ў наша аконца". У цэнтры падзей - разумная, дасціпная, вострая на язык Паўлінка. Яна вольналюбівая, здольная пастаяць за сябе, за сваё каханне, ідзе ў жыццё самастойнай дарогай. Пакахаўшы настаўніка Якіма Сароку, вобраз якога ўвасабляе новыя павевы ў жыцці вёскі, яна цягнецца і да святла тых новых ідэй, якія ён нясе. Але на шляху закаханых становяцца патрыярхальныя, кансерватыўныя сілы. Паўлінка знаходзіць у сабе мужнасць супрацьстаяць патрыярхальшчыне і фанабэрыі. Вобраз Паўлінкі ўвасабляў перадавыя сілы Беларусі, абуджаў…

    Развернуть
  • Колосья под серпом твоим Владимир Короткевич
    ISBN: 978-985-01-1321-4
    Год издания: 2019
    Издательство: Беларусь
    Язык: Русский

    Известный роман Владимира Короткевича «Колосья под серпом твоим» посвящён событиям накануне восстания 1863— 1864 годов под предводительством Кастуся Калиновского. В романе создана широкая панорама жизни народа в переломный для Беларуси период. Перед глазами читателя предстают образы героев, беззаветно преданных родному краю и готовых отдать свои жизни за его независимость, счастье и процветание. Для широкого круга читателей.

  • Праклятыя госьці сталіцы Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 978-985-6800-68-2
    Год издания: 2008
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Аўтар: “Гэта мая першая спроба раману. Тэатральны раман. Як і ўсе мае кнігі, яна шматузроўневая, шматслойная, ёсьць некалькі асобных сюжэтаў. Што да зьместу, нічога сказаць не магу. Бо я быў бы занадта кепскім пісьменьнікам, калі б мог адным-двума сказамі сказаць, пра што кніга. Яна, напэўна, больш крытычная ў параўнаньні з астатнімі маімі кнігамі. Бо тут вельмі пазнавальная беларуская рэчаіснасьць. У тым ліку і палітычная беларуская рэчаіснасьць”.

  • Дзверы, замкнёныя на ключы Віталь Рыжкоў
    ISBN: 978-617-692-215-5
    Год издания: 2014
    Издательство: Крок
    Язык: Белорусский
  • Каменданцкі час для ластавак (сборник) Алена Брава
    ISBN: 985-02-0682-9
    Год издания: 2004
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды.

  • Шабаны: гісторыя аднаго знікненьня Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 978-985-6906-68-1
    Год издания: 2012
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский

    Шабаны. Адно з сакральных месцаў сённяшняга Менска. Канцавая станцыя міфічных аўтобусаў і нікому не цікавых лёсаў. Шабаны як брама; Шабаны як пастка. Іхная тапаніміка вяртае ў чужое мінулае, іхная геаграфія сягае далей за вызначаныя ім межы, іхная гісторыя больш загадкавая, чым можа падацца на першы погляд. Менавіта ў Шабанах і іх ваколіцах разгортваецца дзея гэтай кнігі, у якой прыватныя жыцці герояў пераплятаюцца з забытымі тэорыямі акадэміка Мара, за кожным паваротам чакае патруль часу, а ўспаміны дзяцінства пішуцца на старых мапах. Новая кніга Альгерда Бахарэвіча – раман пра магчымасці мовы і немагчымасць вяртання.

  • Галоўная памылка Афанасія Югася Каляда
    ISBN: 985-02-0757-4
    Год издания: 2005
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Спалучэнне бязлітаснай шчырасці і лірычнай пачуццёвасці Югасі Каляды - дэбютны зборнік “Галоўная памылка Афанасія” змясціў апавяданне “Зялёныя бурбалкі, залаты акіян”, трылогію з аповедаў “Лета”, аповесць “Invicta, альбо Галоўная памылка Афанасія”. У трылогіі «Лета» смутак пераплятаецца эмоцыямі і пачуццямі, і чытач нібы прысутнічае пры іранічнай споведзі, калі прапануецца толькі адна версія падзей, магчыма – праўдзівая, магчыма – не, але ў кожным разе чытанне перацякае ў квазісяброўскае камунікаванне: размова выходзіць такой, якой часта і бывае ў рэальным жыцці – маналагічнай, нястрымнай і мазаічнай. Зборнік крытыкі залічаюць да моладзевай…

    Развернуть
  • Мова Виктор Мартинович
    ISBN: 978-609-8147-05-6
    Год издания: 2014
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Русский

    Минск, 4741 год по китайскому календарю. Время Смуты закончилось и наступила эра возвышения Союзного государства Китая и России, беззаботного наслаждения, шопинг-религии и cold sex’у. Однако существует Нечто, чего в этом обществе сплошного благополучия не хватает как воды и воздуха. Сентиментальный контрабандист Сережа под страхом смертной казни ввозит ценный клад из-за рубежа и оказывается под пристальным контролем минского подполья, возглавляемого китайской мафией под руководством таинственной Тетки. Вместе они пытаются сломать систему, в которой добро и зло, просветители и преступники, любовь и потребление, верность и предательство…

    Развернуть
  • Райцэнтр Таня Скарынкина
    ISBN: 978-985-7236-36-7
    Год издания: 2020
    Издательство: Пфляўмбаўм

    Гэтыя тэксты – спроба ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, смелае намаганне вырваць нерасказаныя гісторыі з цемры забыцця. Таня Скарынкіна ўпісвае ў космас свой малы свет, яна і назіральніца, і ўдзельніца, і нястомная калекцыянерка штодзённага цуду. Непрыкметная на першы погляд Смаргонь гаворыць унікальным Таніным голасам – і робіцца літаратурай. А значыць, кідае выклік лёсу: дробнае ў ёй робіцца важным, вялікае – смешным, смешнае – кранальным і нават трагічным; усё асуджанае на знікненне атрымлівае ў яе кнізе апошні шанец – і ажывае… / Альгерд Бахарэвіч

  • Люди на болоте Иван Мележ
    ISBN: 978-985-02-2146-9
    Год издания: 2023
    Издательство: Мастацкая литература
    Язык: Русский

    Роман, первая книга из “Полесской хроники” народного писателя Беларуси Ивана Мележа (1921–1976) глубоко и правдиво показывает быт затерянной среди болот полесской деревни Курени в первые годы советской власти — начала коренного социаьного переустройства. Природа, образы людей из народа выписаны автором основательно, мудро и вместе с тем поэтично.

  • Das kalte Herz. Халоднае сэрца (сборник) Вільгельм Гаўф
    ISBN: 978-985-6906-30-8
    Год издания: 2009
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский

    Знакаміты казачны твор клясыка нямецкай літаратуры Вільгельма Гаўфа (1802—1827) — і прыгоды нікому не вядомага перакладчыка, які падчас працы над казкай сам становіцца пэрсанажам дзіўнай, містьгчнай гісторыі...

  • Венок Максим Богданович
    Год издания: 1991
    Издательство: Юнацтва
    Язык: Русский

    В сборник произведений выдающегося мастера белорусской поэзии Максима Богдановича вошли полностью воссозданный на русском языке сборник `Венок`, а также избранные стихотворения разных лет.

  • Христос приземлился в Городне. Собрание сочинений в 6 томах. Том 2 Владимир Короткевич
    ISBN: 978-5-4459-0188-4
    Год издания: 2021
    Издательство: Престиж Бук
    Язык: Русский
    Прозаические произведения Владимира Короткевича средней жанровой формы затрагивают сложные общественно-политические коллизии белорусской истории XVI–XIX веков. Сложные хитросплетения сюжетов, талантливо выписанные характеры, реальные и фантастические события, открытый авторский голос заставляют читателя задуматься над непрерывностью человеческого существования на земле и своим местом на ней, над пониманием добра и зла, милосердия и коварства, любви и ненависти. Во второй том собрания сочинений автора вошел роман «Христос приземлился в Городне. Евангелие от Иуды». Это история бродяги, который волею судьбы был назван Христом, вынужден был совершать «чудеса» и, в конце концов, возглавил восстание против церкви и короля».
  • Бэрлібры: гісторыя ў чатырох фільмах Андрэй Хадановіч
    ISBN: 978-985-6800-69-9
    Год издания: 2008
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    У кнігу ўвайшлі вэрлібры Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2004-2007 гг. падчас вандровак па Бэрліне, Варшаве, Кракаве, Братыславе і Менску.

  • Несымэтрычныя сны (кніга + аўдыё) Андрэй Хадановіч
    ISBN: 978-985-6901-63-1
    Год издания: 2010
    Издательство: І. П. Логвінаў
    У новай кнізе Андрэя Хадановіча сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008 – 2009 гадах. Некаторыя тэксты былі напісаныя раней, але не ўваходзілі ў папярэднія кнігі аўтара. У зборнік уключаная таксама драматычная паэма "Дзяды". Да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытаньні і музычнай аранжыроўцы Дзьмітрыя Дзьмітрыева.
  • Выбраныя творы Максім Багдановіч
    ISBN: 978-985-02-2057-8
    Год издания: 2021
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский

    Дадзенае выданне распачынае новы кніжны праект «Народная бібліятэка». Народная таму, што змест кніг складаюць творы, якія прапануюць уключыць самі чытачы. Свае меркаванні выказваюць настаўнікі, студэнты, пісьменнікі, навукоўцы, бібліятэкары і г. д.— праз асабістае апытанне і інтэрнэт-галасаванне. У выніку ў зборнік «Максім Багдановіч. Выбраныя творы» ўвайшлі амаль усе паэтычныя творы, пераклады і мастацкая проза гэтага таленавітага паэта, празаіка, крытыка, публіцыста, перакладчыка і самага маладога класіка беларускай літаратуры.

  • Шалом Артур Клінаў
    ISBN: 978-985-6991-08-3
    Год издания: 2011
    Издательство: Мінск: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш сьвет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсьць сэнс жыцьця, спасьцігнеце таямніцу праклёну славянаў, навучыцеся зарабляць дваццаць тысяч эўраў за месяц, зразумееце, як належыць паводзіцца ў выцьвярэзьніку і што трэба рабіць, калі да вас дахаты адно за адным прыходзяць пажарнік, участковы міліцыянт, цешча, поп і грамадзянін у шэрым паліто. Вы даведаецеся, як мыць галаву, не здымаючы шалому, і што трэба адказаць людзям, якія ўсё ж такі хочуць зьняць яго з вашае галавы.

  • Сарока на шыбеніцы Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 978-985-6901-08-2
    Год издания: 2009
    Издательство: Мінск: І. П. Логвінаў
    Язык: Белорусский

    “…Гэты раман, назва якога запазычаная ў вядомай карціны Пітэра Брэйгеля-старэйшага, — гіпнатычная гісторыя жыцьця дзяўчыны Веранікі, німфаманкі-нарцысісткі, што жыве ў краіне, чымсьці падобнай да Беларусі, працуе ва ўправе канцэнтрацыйных лягераў… …Сьвет, які стварае Бахарэвіч, нагадвае хутчэй мроі з прозы Кафкі або Набокава, але структурна “Сарока на шыбеніцы” — гэта мазаіка ў духу Картасара. Выдатная літаратурная спародненасьць, якая сьведчыць ня толькі пра зьдзейсьненую аўтарам амбітную спробу далучыцца да найвялікшых чарадзеяў пяра, але і пра тое, што ён ставіць сабе штораз вышэйшую творчую плянку…” Ян Максімюк

  • Ніякай літасьці Валянціне Г. Альгерд Бахарэвіч
    ISBN: 985-6800-09-9
    Год издания: 2006
    Издательство: Мн.:Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Проза Бахарэвіча — гэта, бадай, самы бліскучы ўзор жанру сярод праектаў Другога фронту мастацтваў. Ірына Шаўлякова, "Дзеяслоў" Не зважаючы на ўвесь ультрасуб’ектывізм "руйнавальніка гарадоў", а таксама на цэлы арсэнал досыць сьвежых экспэрымэнтаў у галіне стылістыкі, нельга не адзначыць таго, што пэрсанажы Бахарэвіча жывуць ня дзе-кольвечы, а ў сучаснай нам Беларусі. Яны нашыя, па-сапраўднаму "тутэйшыя", што, аднак, не перашкаджае аўтару адлюстроўваць такія "высокія" тэмы, як, скажам, працэс адчужэньня асобы ў па-ранейшаму калектывісцкім грамадзтве. Ці адваротную зьяву: уцёкі гэтай самай асобы ад грамадзтва. Г. С., "Культура" Тэксты…

    Развернуть
  • Цэнтр Еўропы Уладзімір Някляеў
    ISBN: 978-985-6887-23-3
    Год издания: 2009
    Издательство: Медысонт, Мінск: "Медысонт"
    Язык: Белорусский

    Проза Уладзіміра Някляева, як і ягоная паэзія, адметная псіхалагізмам, вастрыней адчування і глыбіней асэнсавання часу. У новую кнігу увайшлі апавяданні і аповесці, напісаныя ў замежжы і па вяртанні з эміграцыі.

    Развернуть
  • Лабух Уладзімір Някляеў
    Год издания: 2003

    Прэзідэнт, дзяржаўны сакратар, старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі і ўсе астатнія, колькі іх ёсць, героі раманчыка, у тым ліку тыя, якія названыя быццам бы сапраўднымі імёнамі і прозвішчамі сапраўдных людзей, з'яўляюцца ўмоўнымі, выдуманымі літаратурнымі персанажамі, як таксама ўмоўнымі, прыдуманымі, нягледзячы на супадзенні ў назвах, з'яўляюцца горад, у якім яны жывуць, і краіна, якой, можа быць, няма.

  • П'яўка Юры Станкевіч
    ISBN: 978-985-6906-40-7, 978-985-6950-41-7
    Год издания: 2010
    Издательство: Галіяфы, Каўчэг
    Язык: Белорусский

    Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі – абсалютна новай з'явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Аўтар скіроўвае чытача ў 2050 год – час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, хістаецца і трымціць перад іх наступствамі. У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, – магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця.

  • Жыць не страшна. Фрэскі Барыс Пятровіч
    ISBN: 978-985-6530-95-4
    Год издания: 2008
    Издательство: Мн.: Медисонт
    Язык: Белорусский

    У кнігу Барыса Пятровіча (Сачанкі) ўвайшлі кароткія навэлы, якія маюць падназву "фрэскі". Так, фрэскі, бо пішуцца яны за адзін раз, як і малююцца ў храме – пакуль не высахла тынкоўка. І не перапісваюцца, бо нельга ўвайсьці ў адзін і той жа настрой двойчы... У гэтым зборніку вы зможаце прасачыць аўтарскае развіццё жанру: ад сюжэтнае прозы да прозы ў вершах

Оцените страницу

Ваша оценка