Больше рецензий

Krysty-Krysty

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

13 апреля 2015 г. 12:57

43

4

Книга о книгах и книжниках.
Интересный детективный сюжет, оригинальные персонажи. Понравилось, как оживают в современном антураже "Три мушкетера".
Мистическая составляющая больше всего раздражала (подозреваю, что многим, наоборот, мистики в книге не хватит), хотя в итоге я оказалась почти довольна сюжетным решением. Страшно не люблю надуманной эзотерики от писателей, которые где-то что-то слышали, нахватались по верхам и мешают в одну кастрюлю борщ с десертом. Перес-Реверте, к счастью, не слишком углублялся в тему. Хотя не избежал любимых штампов: сначала сделать из служебных безличных духов полноценных личностей-людей (если бы они были наделены свободной волей и способностью любить и выбирать добро-зло, а также иногда переменять свои решения - не было бы вообще нужды создавать человека!), а потом уже этих людей с особыми способностями жалеть или обвинять в полностью человеческих поступках, эмоциях, бедах и т. д.; то же самое с положительным образом дьявола - сделать из "отца всякой лжи" и убийцы каждого человека невинную жертву, а потом выставить его безвинным страдальцем за все человечество (фу!). Поскольку книга в целом понравилась, хочется ее защитить, поэтому попробую представить, что демоничность персонажа была романтично дофантазирована главным героем :)
Кстати, текст совсем не такой занудный текст, как "Учитель фехтования", зря я боялась за него браться. Вставной информации хватает, но она подана не такими большими блоками, часто в диалогах персонажей, хотя и не всегда естественно. Но я прощаю автору определенную искусственность. Эта информация, в отличие от политической истории Испании из "Учителя фехтования", действительно была мне интересна: биография Дюма, его "помощники" (литературные "рабы"), некоторые моменты создания "Трех мушкетеров", работа средневековых печатников и переплетчиков, а также современных реставраторов.

Кніга пра кнігі і кніжнікаў.
Цікавы дэтэктыўны сюжэт, арыгінальныя персанажы. Спадабалася, як ажываюць у сучасным антуражы "Тры мушкецёры".
Містычны складнік найбольш раздражняў (падазраю, што многім, наадварот, містыкі ў кнізе не хопіць), хоць у выніку я сталася амаль задаволеная сюжэтным вырашэннем. Страшна не люблю надуманай эзатэрыкі ад пісьменнікаў, што дзесьці штосьці чулі, нахапаліся на вярхах і мяшаюць у адзін рондаль борш з дэсертам. Перэс-Рэверта, на шчасце, не надта заглыбляўся ў тэму. Хоць не пазбег любімых штампаў: спачатку зрабіць з службовых безасабовых духаў паўнавартасных асобаў-людзей (каб яны былі надзеленыя свабоднай воляй і здольнасцю любіць ды абіраць дабро-зло, а таксама часам перамяняць свае рашэнні - не было б увогуле патрэбы ствараць чалавека!), а потым ужо гэтых людзей з асаблівымі здольнасцямі шкадаваць або вінаваціць у цалкам чалавечых учынках, эмоцыях, бедах і г. д.; тое самае з станоўчым вобразам д'ябла - зрабіць з "бацькі ўсялякай маны" і забойцы кожнага чалавека нявінную ахвяру, а потым выставіць яго бязвінным пакутнікам за ўсё чалавецтва (фу!). Паколькі кніга ў цэлым спадабалася, хочацца яе абараніць, таму паспрабую ўявіць, што дэманічнасць персанажа была рамантычна дафантазіявана галоўным героем :)
Дарэчы, тэкст зусім не такі занудны тэкст, як "Настаўнік фехтавання", дарма я баялася за яго брацца. Устаўной інфармацыі даволі, але яна пададзеная не такімі вялікімі блокамі, часта ў дыялогах персанажаў, хоць і не заўсёды натуральна. Але я дарую аўтару пэўную штучнасць. Бо гэтая інфармацыя, у адрозненне ад палітычнай гісторыі Іспаніі з "Настаўніка фехтавання", сапраўды была мне цікавая: біяграфія Дзюма, ягоныя "памочнікі" (літаратурныя "рабы"), некаторыя моманты стварэння "Трох мушкецёраў", праца сярэднявечных друкароў ды пераплётчыкаў, а таксама сучасных рэстаўратараў.